Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музычны ўрок польскай мовы: песня паўзабытай ужо музыканткі, якую называлі іконай джазу

10.09.2026 17:41
Яе пазнавалі па непаўторным голасе і вельмі арыгінальнай манеры выканання. 
  (Wanda Warska)   .
Ванда Варска (Wanda Warska) на Польскім радыё.Фота: Grzegorz Śledź/PR2

Ванду Варскую (Wanda Warska) называлі іконай польскага джазу і паэзіі, пакладзенай на музыку (poezja śpiewana). Сёння гэтая выканаўца ўжо амаль забытая, хаця яна была адной з найбольш адметных постацяў польскай музычнай сцэны другой паловы ХХ стагоддзя.

Яе пазнавалі па непаўторным голасе і вельмі арыгінальнай манеры выканання. У некаторых запісах яна выступала разам з Чэславам Немэнам. Музыку да большасці песень Варскай напісаў яе муж — кампазітар Анджэй Курылевіч (Andrzej Kurylewicz), вядомы таксама музыкай да фільмаў і серыялаў.

Ванда Варска нарадзілася ў красавіку 1930 года ў Познані. Яна вучылася ў музычнай і балетнай школах, а пазней вывучала філасофію ў Варшаўскім універсітэце. Некаторы час разглядала магчымасць стаць актрысай, але выбрала музыку. Яна выступала не толькі ў Польшчы ды іншых краінах Еўропы, але таксама ў Венесуэле і на Кубе. З Анджэем Курылевічам Варска пазнаёмілася ў 1950-я гады. У 1958 годзе яны ажаніліся. Разам яны выступалі ў знакамітай кракаўскай «Піўніцы пад Баранамі», а пасля пераезду ў Варшаву стварылі ўласную Мастацкую «Піўніцу». Яна стала месцам сустрэч варшаўскай інтэлігенцыі. Тут выступалі вядомыя польскія акцёры, а размовы ішлі пра мастацтва, культуру і палітыку.

Курылевіч і Варска былі не толькі мужам і жонкай, але і творчым тандэмам. Ён пісаў музыку, яна спявала. Іх дачка Габрыеля Курылевіч стала філосафам і паэтэсай. Ванда Варска памерла ў 2019-м пасля цяжкага інсульту і была пахавана на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі побач з мужам.

А я вам прапаную сёння паслухаць жартаўлівую кампазіцыю ў выкананні Ванды Варскай, якая называецца «Забяры мае сукенкі» (Zabierz moje sukienki).

Zabierz moje sukienki

Zabierz z szafy wełenki
Zabierz, zabierz korale, szale
Zabierz pamiętnik
Zabierz moje pomadki
Zabierz wszystko z szufladki
Zabierz moje buciki
Zabierz moje kolczyki

Zabierz moje pończochy
Zabierz chusteczkę w grochy
Zabierz krzesło i stolik
Zabierz cały pokoik
Zabierz torebkę czarną
Święty obrazek z Panną
Zabierz złoty łańcuszek
Zabierz biały kożuszek

Tylko mi nie zabieraj
Siebie mi nie zabieraj
Słońca mi nie zabieraj
A tak, co chcesz...

Zabierz, zabierz tę lampę
Zabierz, zabierz tę szafę
Zabierz, zabierz kanapę
Zostaw, zostaw kanapę
Zostaw, zostaw kanapę...

Ale jak już masz na tej kanapie siedzieć, to:

Przynieś nowe sukienki
Przynieś najnowsze wełenki
Przynieś, przynieś korale, szale
A ja napiszę pamiętnik
Przynieś nowe pomadki
Włóż coś do tej szufladki
Kup mi nowe buciki
Kup mi złote kolczyki...
Tylko pamiętaj, żeby miały
Bardzo duże brylanciki...

Вазьмі мае сукенкі. Вазьмі ваўняную вопратку з шафы. Вазьмі, вазьмі каралі і шалікі. Вазьмі мой дзённік. Вазьмі мае памады. Вазьмі ўсё з шуфляды. Вазьмі мае туфелькі. Вазьмі мае завушніцы. Вазьмі мае панчохі. Вазьмі хустку ў гарошак. Вазьмі крэсла і стол. Вазьмі ўвесь пакой. Вазьмі чорную сумачку. Святы абраз з Дзевай. Вазьмі залаты ланцужок. Вазьмі белы кажушок.

Толькі не забірай сябе. Не забірай сонца. А так, што хочаш... Вазьмі, вазьмі гэтую лямпу. Вазьмі, вазьмі гэтую шафу. Вазьмі, вазьмі канапу. Але калі табе давядзецца сядзець на гэтай канапе, то: прынясі новыя сукенкі. Прынясі новыя ваўняныя рэчы. Прынясі, прынясі каралі, шалікі. А я напішу дзённік. Прынясі новыя памады. Пакладзі што-небудзь у шуфляду. Купі мне новы абутак. Купі мне залатыя завушніцы... Але памятай, што ў іх павінны быць вельмі вялікія дыяменцікі...

Zabierz z szafy wełenki – забяры з шафы ваўняныя рэчы. Увага, гэта не валёнкі, а памяншальная назваў вопраткі з воўны.

Zabierz moje buciki – забяры мае туфелькі - так я пераклала гэты сказ. Хаця можна было б сказаць і чаравікі, паколькі тут да канца невядома, пра які абутак ідзе гаворка. Buty – гэта агульная назва таго, што носяць на стопах (абутак), таксама obuwie. Але, калі пяснярка спявае пра buciki, то гэта хутчэй за ўсё нейкі далікатны абутак, таму больш падыходзяць туфелькі.

Kup mi złote kolczyki. Tylko pamiętaj, żeby miały bardzo duże brylanciki – купі мне залатыя завушніцы, толькі памятай, каб яны мелі вельмі вялікія дыяменты. І вось тут неабходна разабрацца, па-першае, якая розніца паміж выразамі diament і brylant па-польску, а па-другое, як гэтыя камяні трэба называць па-беларуску.

Усе ведаюць славутую цытату з песні Мэрылін Манро, што найлепшыя сябры жанчыны – гэта дыяменты. Так гавораць і па-польску: „Najlepszymi przyjaciółmi kobiety są diamenty”, хаця правільней было б сказаць: „Najlepszymi przyjaciółmi kobiety są brylanty”.

Справа ў тым, што на польскай мове diament – гэта алмаз, а brylant – гэта дыямент. Вось так. Польскі diament – гэта неашліфаваны каштоўны камень, а brylant – адшліфаваны алмаз, ювелірны выраб. І ў Польшчы жанчыны хутчэй мараць пра brylanty (па-беларуску дыяменты), чым пра diamenty (па-беларуску алмазы). Пры гэтым, у гутарковай мове часта гэтыя паняцці ўжываюцца як сінонімы.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы