Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Заўважаем зацікаўленне маладых гаворкамі». У Гайнаўцы прайшоў фестываль лакальных моў

14.09.2026 15:53
«Мы хацелі паказаць нашым удзельнікам сапраўдныя «вэчуркі» па-свойму, такі падляшскі story telling».
Аўдыё
 ,       .
Арганізатары гавораць, што яны заўважаюць зацікаўленне гаворкамі маладых людзей.Фота: Анна Пятроўская / Беларуская служба Польскага радыё

Мова памежжа — гэта не толькі словы. Гэта памяць, сямейныя гісторыі, тоеснасць і жывая спадчына рэгіёну. На ІV Фестывалі Гаворак Памежжа ў Гайнаўцы ягам двух дзён гаварылі пра навуковыя даследванні, але важней за ўсё было жывое слова, размова, вэчуркі і песні.

Афіша фестывалю. Афіша фестывалю.

«Мы хацелі паказаць нашым удзельнікам сапраўдныя «вэчуркі» (вечарына — рэд.) па-свойму, такі падляшскі story telling», — гаворыць Анна Нікіцюк, арганізатар фестывалю, кіраўнік Інстытуту Гаворак Памежжа.

— Мы хацелі запрэзентаваць жывыя гісторыі, успаміны і расповяды нашых жыхароў, пераказваныя ў жывой гаворцы, мясцовай нашай мове. Мы з нашых даследванняў бачым, што расце зацікаўленасць гаворкамі, маладыя таксама карыстаюцца сваёй мовай і гавораць па своёму. Маладыя адкрываюцца на гаворкі, бачу, што для іх такое cool гаварыці па своёму.

Слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле

Анна Пятроўская

Удзельнікі фестывалю. Удзельнікі фестывалю.