Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музычны ўрок польскай мовы: свабодалюбівая кампазіцыя Мацея Бальцара

16.10.2026 18:42
Музыкант закончыў архітэктурны факультэт, але ў далейшым яго прафесійнае жыццё звязана найперш з музыкай і сцэнай.
  (Maciej Balcar)   .
Мацей Бальцар (Maciej Balcar) на Польскім радыё.Фота: Jacek Konecki/Polskie Radio

Мацей Бальцар (Maciej Balcar) — польскі спявак, кампазітар, аўтар песень і актор. Ён нарадзіўся 1 верасня 1971 года ў Остраве-Вялікапольскім. Музыкант закончыў архітэктурны факультэт, але ў далейшым яго прафесійнае жыццё звязана найперш з музыкай і сцэнай. Музычную адукацыю ён пачаў з ігры на фартэпіяна. У 1998 годзе выйшаў яго дэбютны сольны альбом «Czarno». Аднак сапраўдным пераломным момантам у кар’еры стала далучэнне да гурта Dżem у лютым 2001 года, калі ён стаў вакалістам аднаго з найважнейшых польскіх груп, якія выконваюць блюз і рок-музыку.

Больш за дваццаць гадоў Бальцар выступаў з гуртом Dżem на канцэртах у Польшчы і за мяжой, удзельнічаў у запісе альбомаў. Пры гэтым, Бальцар не абмяжоўваўся калектывам. Паралельна ён развіваў сольную творчасць, пісаў тэксты і ствараў музыку.

Музыкант мае таксама акцёрскі досвед. Ён выступаў у мюзіклах «Jesus Christ Superstar» і «Rent», таксама ў фільме «Skazany na bluesa», прысвечаным жыццю Рышарда Рыэдля (Ryszard Riedl). Акрамя таго, ён агучыў галоўнага героя польскай версіі мультыплікацыйнага фільма «Mustang z Dzikiej Doliny».

У красавіку 2024 года Бальцар завяршыў больш чым дваццацігадовае супрацоўніцтва з групай Dżem , паколькі вырашыў засяродзіцца на ўласных музычных праектах. Песня, якую я прапаную сёння паслухаць, сугучная з гэтым этапам яго творчасці. Называецца кампазіцыя «Свабода» (Wolność).

Gdy widzisz ptaka w locie, jak wolny jest

Jak płynie sobie aż po nieba kres
Wiedz, niebo bywa pełne wichrów i burz
A z lotu ptaka już nie widać róż

Bo wolność to nie cel, lecz szansa by
Spełnić najpiękniejsze sny, marzenia
Wolność to ta najjaśniejsza z gwiazd
Promyk słońca w gęsty las, nadzieja

Wolność to skrzypce z których dźwięków cud
Potrafi wyczarować mistrza trud
Lecz kiedy zagra na nich słaby gracz
To słychać będzie tylko pisk, zgrzyt, płacz

A wolność to wśród mądrych ludzi żyć
Widzieć dobroć w oczach ich i szczęście
Wolność to wśród życia gór i chmur
Poprzez każdy bór i mur znać przejście

Wolność lśni wśród gałęzi wielkich drzew
Które pną się w słońce każda w swoją stronę
Wolność brzmi jak radosny ludzi śpiew
Którzy wolność swą zdobyli na obronę

Zwycięstwa, mądrości, prawdy i miłość
Spokoju, szczęścia, zdrowia i godności
Wolność to diament do oszlifowania
A zabłyśnie blaskiem nie do opisania

Wolność to także i odporność serc
By na złą drogę nie próbować zejść
Bo są i tacy, którzy w wolności cud
Potrafią wmieszać swoich sprawek brud

A wolność to królestwo dobrych słów
Mądrych myśli, pięknych snów, to wiara w ludzi
Wolność-ją wymyślił dla nas Bóg,
Aby człowiek wreszcie mógł
W niebie się zbudzić

Калі бачыш птушку ў палёце, такую ​​вольную, якая ляціць на край неба, ведай, што нябёсы стрымліваюць ветры і штормы, і з вышыні ружы знікаюць з поля зроку. Бо свабода — гэта не пункт прызначэння, а шанец, каб здзейсніць свае самыя прыгожыя мары і надзеі. Свабода — гэта самая яркая з зорак, прамень сонечнага святла ў густым лесе, маяк надзеі.

Свабода — гэта скрыпка, чые цудоўныя гукі можа выклікаць праца майстра. Але калі няўклюдны музыкант нацягвае смычок, чуць толькі скрып, скрыгат і стогны. А свабода азначае жыць сярод мудрых людзей, бачыць дабро і шчасце ў іх вачах. Свабода азначае знайсці шлях праз вяршыні жыцця і аблокі, праз кожны лес і кожную сцяну.

Свабода ззяе сярод галін магутных дрэў, якія цягнуцца да сонца, кожнае ў сваім кірунку. Свабода гучыць, як радасная песня людзей, якія здабылі сваю свабоду, каб абараняць перамогу, мудрасць, праўду і любоў, мір, шчасце, здароўе і годнасць. Свабода — гэта алмаз, які чакае агранкі, прызначаны ззяць неапісальным бляскам. Свабода — гэта таксама стойкасць сэрца, супраціўленне спакусе збіцца з няправільнага шляху, бо ёсць тыя, хто ў цудзе свабоды змяшаўся б з брудам сваіх уласных цёмных учынкаў.

А свабода — гэта царства добрых слоў, мудрых думак, прыгожых мар і веры ў чалавецтва. Свабода — задуманая для нас Богам, каб чалавек нарэшце мог прачнуцца на нябёсах.

Po nieba kres – гэта паэтычны выраз, які перадае адчуванне бязмежнасці, неабсяжнай прасторы. Яго можна перакласці: «да небакраю» або «да самага краю неба», «да гарызонту». Агулам kres – гэта канец, мяжа чагосці, нешта далёкае. Таму і былыя польскія землі, якія цяпер уваходзяць у склад Беларусі і Украіны, называлі калісьці «Kresy wschodnie».

Mistrza trud – майстра праца. Звярніце ўвагу, што па-польску ёсць і praca, і trud. Praca — шырокае паняцце - дзейнасць чалавека, накіраваная на стварэнне чагосьці, выкананне задач або атрыманне выніку.

У сваю чаргу, trud — слова, якое можа абазначаць цяжкую, напружаную працу або выкарыстоўвацца ў спецыяльных і ўстойлівых выразах. Яго на беларускую перакладаем хутчэй за ўсё словам «праца».

Odporność serc – устойлівасць сэрцаў. Odporność – калі гаворка ідзе пра арганізм, азначае імунітэт, а ў дадзеным выпадку лепш выбраць выраз «устойлівасць».

Wolność to diament do oszlifowania – нагадваю, што па-польску diament – гэта неадшліфаваны камень (беларускі алмаз), а агранены каштоўны камень называецца bryliant (беларускі дыямент).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы