Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Закахайцеся ў Шчаўніцу. Адкрыйце для сябе курортную жамчужыну Пяніньскіх гор (ФОТА)

31.10.2026 08:00
Як гістарычны курорт Юзэфа Шаляя ператварыўся ў сучасную сталіцу турызму, якая круглы год прыцягвае ў Пяніны натоўпы.
Аўдыё
  • Шчаўніца дынамічна развівае сваё другое – турыстычнае аблічча
ШчаўніцаЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У польскіх гарах шмат унікальных куткоў, але мала якому ўдаецца так умела спалучаць даўнія курортныя традыцыі з сучасным духам турызму, як Шчаўніцы (Szczawnica). Гэты маляўнічы гарадок, чароўна размешчаны ў даліне ракі Грайцарэк (Grajcarek) паміж Пянінамі (Pieniny) і Бэскідам Сандецкім (Beskid Sądecki), прыцягвае турыстаў на працягу пакаленняў.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хоць сэрцам горада заўсёды будзе яго багатая гісторыя, унікальная архітэктура і лячэбныя мінеральныя воды, то сучасная Шчаўніца дынамічна развівае сваё другое — турыстычнае аблічча.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Багатая прапанова культурных мерапрыемстваў, фестывалі смакаў, унікальныя пастуховыя традыцыі, сучасныя веласіпедныя і лыжныя трасы — усё гэта спрыяе таму, што горад кіпіць жыццём круглы год.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Спадчына Юзэфа Шаляя і ўнікальная архітэктура

Курортная ідэнтычнасць Шчаўніцы не існавала б у сваім цяперашнім выглядзе, калі б не бачанне і цвёрдая рука яе заснавальніка — Юзэфа Шаляя (Józef Szalay), які ў XIX стагоддзі ператварыў вёску ў курорт на еўрапейскім узроўні. Адметны швейцарска-шчаўіцкі архітэктурны стыль, багаты на ажурныя драўляныя ўпрыгожванні і ўнікальныя дэталі, дагэтуль адрознівае горад ад іншых польскіх курортаў — вызначае пра яго выключную прыгажосць.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на тое, што ахова і рэканструкцыя такіх аб'ектаў уяўляе сабой значны лагістычны і фінансавы выклік, то мясцовыя ўлады імкнуцца захаваць гэтую спадчыну, бо сучасная Шчаўніца адмаўляецца стаць «звычайным» горадам са «звычайнай архітэктурай».

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Між тым, спадчына Юзэфа Шаляя жыве не толькі ў сценах гістарычных, курортных аб’ектаў, але і ў гарадской структуры, пра што сведчыць, сярод іншага, манументальная фрэска з выявай стваральніка курорта, кажа мэр Шчаўніцы спадар Богдан Шэўчык (Bogdan Szewczyk).

— І, вядома ж, курортная зона, дзе ў нас ёсць галоўны бювет, сем крыніц мінеральных водаў, якія лечаць розныя захворванні, напрыклад, дыхальных шляхоў, страўніка і стрававода. Па ўсім горадзе шмат такіх крыніцаў-фантанаў у тыповым для нашага шчаўніцкага курорта стылі. Падсумоўваючы можна сказаць, што ў горадзе шмат такіх элементаў, якія падкрэсліваюць яго курортны характар. Я думаю, што гэта добра, бо гэты шчаўніцкі стыль, гэтая архітэктура, якая адрознівае нас ад іншых гарадоў і курортаў, гэта сапраўдная каштоўнасць і мы клапоцімся пра гэта. Праўда, ёсць невялікі выклік, калі гаворка ідзе пра рэканструкцыю і рамонт — нам трэба захаваць усе гэтыя стылі, за чым сочыць кансерватар помнікаў, але я б не хацеў, каб наш горад стаў такім горадам без характару. Таму мы вельмі клапоцімся пра гэты швейцарска- шчаўніцкі стыль і вельмі ганарымся ім, — падкрэслівае мэр.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Традыцыя плытагонства і сплавы па маляўнічай горнай рацэ Дунаец

Найбольшым рухавіком турыстычнай галіны ў рэгіёне застаецца легендарны сплаў па рацэ Дунаец (Dunajec), які штогод прыцягвае каля 300 000 наведвальнікаў з Польшчы і замежжа.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гэтая незвычайная славутасць дазваляе турыстам любавацца Пяніньскім нацыянальным паркам з ракі. Аднак ключом да поспеху зʼяўляецца бескампрамісная прыхільнасць традыцыям.

— Плытагоны або плытнікі (поль. flisacy), якія належаць да «Асацыяцыі пяніньскіх плытагонаў на рацэ Дунаец», падтрымліваюць гэтую традыцыю і глыбока шануюць яе. Яны не хочуць страціць гэтую ідэнтычнасць. Якім чынам? Напрыклад, апранаючы касцюмы рэгіянальных плытагонаў. Таксама плыты застаюцца нязменнымі амаль 100 гадоў. Усё згодна з традыцыяй (...) Асацыяцыя плытонаў сочыць за тым, каб новыя супрацоўнікі не былі проста выпадковымі людзьмі — незнаёмымі з мясцовай культурай, традыцыямі і легендамі. Такім чынам, гэта ў асноўным мясцовыя мужыкі; часта дзеці, чые бацькі таксама займаліся плытагонствам, — кажа Богдан Шэўчык.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Яркая пастуховая традыцыя

Аднак Шчаўніца — гэта не толькі курорт і плытагоны, але, перш за ўсё, яе глыбока ўкаранёная пастуховая традыцыя, якая з гонарам прэзентуецца падчас такіх мерапрыемстваў, як рэдык — урачысты выган/вяртанне авечак з горных паш і ўнікальнае святкаванне Дня святой Люцыі.

— Вы можаце ўбачыць культуру Пянінаў дзякуючы нашым мерапрыемствам, якія дэманструюць нашу сапраўднасць і традыцыі. У горадзе праходзіць некалькі такіх імпрэзаў. Напрыклад, рэдык. У нас ёсць вясновы і восеньскі рэдык. Тут вы можаце паназіраць за сапраўднай пастуховай традыцыяй. Гэта адно з многіх мерапрыемстваў. Таксама Дзень святой Люцыі, які адзначаецца 13 снежня, але ў Шчаўніцы мы яго святкуецца напярэдадні — 12 снежня. Паводле даўняй мясцовай традыцыі, выходзячы з дому, жыхары Шчаўніцы стукалі па гаршках драўлянымі лыжкамі з мэтай адагнаць злых духаў (...) Культуру Пянінаў можна ўбачыць, як у паўсядзённым жыцці, так і падчас розных святаў, пераважна рэлігійных, калі можна палюбавацца рэгіянальнымі касцюмамі. Як мы ўжо згадалі, Шчаўніца –рэгіён, дзе разводзяць авечак, таму варта згадаць і пра бараніну. У нас ёсць фестываль бараніны : «Szczawnica Lamp Festival». Гэта важная падзея ў пачатку ліпеня, калі можна пакаштаваць бараніну — адно з самых карысных відаў мяса. Мы ямо бараніну і таксама прапануем турыстам пакаштаваць стравы з бараніны, — тлумачыць наш суразмоўца.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сучасная Шчаўніца не грунтуецца выключна на сваім мінулым і курортных традыцыях. Як падкрэслівае мэр, горад дынамічна дыверсіфікуе сваю эканоміку, паспяхова балансуючы паміж курортным рынкам і сучаснымі турыстычнымі і спартыўнымі славутасцямі.

— У Шчаўніцы таксама ёсць шмат веласіпедных маршрутаў, і, вядома ж, ёсць лыжныя трасы і некалькі падʼёмнікаў, таму я думаю, што акрамя курортнага аспекту, Шчаўніца таксама рухаецца ў турыстычным кірунку(…) Такім чынам, у нас ёсць два слупы мясцовай эканомікі: адзін курортны, і другі — турыстычны сектар. Магчыма ў будучыні мы будзем больш рашуча рухацца менавіта ў гэтым турыстычным напрамку. Дзякуючы турыстычным прапановам мы прыцягнем гасцей і забяспечым іхнае знаходжанне, робячы наведванне гэтага прыгожага горада яшчэ больш прывабным, — кажа мэр.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шчаўніца прывабная круглы год

Цяпер гарадскія ўлады робяць моцную стаўку на прасоўванне выразнага брэнда Шчаўніцы, заснаванага на ўнікальных культурных і спартыўных мерапрыемствах. Дзякуючы гэтым намаганням, між іншым, усё большай папулярнасцю карыстаецца ўрачысты рэдык. Мясцовыя ўлады дадалі ў каляндар мерапрыемстваў таксама вясновы выган. Прапановы дапаўняюцца кулінарнымі, забаўляльнымі і спартыўнымі мерапрыемствамі, як, напрыклад, «Пянінскі ультрамарафон» (поль. Pieniny Ultra-Trail). Дзякуючы гэтаму горад становіцца прывабным практычна круглы год.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

—— Шчаўніцу варта наведваць круглы год, бо і яна круглы год прыгожая. Сапраўды, ёсць месяцы, калі яна абсалютна ашаламляльная, абсалютна чароўная, але тады таксама шмат турыстаў, напрыклад, падчас вакацыяў(…)Думаю, што ў Шчаўніцу варта прыехаць таксама ў перыяд, калі турыстаў менш — у красавіку, а потым у кастрычніку і лістападзе(…). Тады на сцежках не так шмат турыстаў, як у высокім сезоне, і тады таксама можна адчуць прыроду і клімат Шчаўніцы, — запрашаў мэр Шчаўніцы Багуслаў Шэўчык.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шчаўніца выдатна даказвае, што ключ да поспеху — гэта з гонарам азірацца назад, але і смела глядзець наперад. Дзякуючы гэтаму, хоць горад хутка развіваецца, то яго ідэнтычнасць застаецца нязменнай. Дык вось, запрашаем вас у Шчаўніцу.

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Шчаўніца. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Як сярэднявечная крэпасць стала сімвалам Пяніньскіх гор (ФОТА)

16.10.2026 17:00
З маляўнічых руінаў можна палюбавацца адной з найпрыгажэйшых панарамай у Польшчы.