Беларуская Служба

Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» стварыла асаблівую даследчыцкую школу

27.12.2021 15:26
Сёння ў ім згуртаваныя амаль 20 літаратараў, якія жывуць у Польшчы і пішуць свае творы на беларускай мове.
Аўдыё
  • Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»
Ян ЧыквінЯ. Іванюк

Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» ўзнікла ў 1958 годзе. Сёння ў ім згуртаваныя амаль 20 літаратараў, якія жывуць у Польшчы і пішуць свае творы на беларускай мове.

«Белавежа» раз у год выдае часопіс «Тэрмапілы», якога выйшла ўжо 25 нумароў.
Апрача гэтага ёсць таксама серыя «Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», у якой друкуюцца таксама літаратары з Беларусі.

У гэтым годзе гэта быў, між іншым, твор беларускага драматурга Сяргея Кавалёва «Сляза волата». Пра яго і іншыя выданні «Белавежы» распавядае старшыня арганізацыі праф. Ян Чыквін.

слухайце аўдыё