Беларуская мастачка Яна Шостак атрымала прэмію «Пашпарт «Палітыкі» ў намінацыі візуальнае мастацтва.
Журы адзначыла, што ў Яны атрымалася прыцягнуць увагу польскай і сусветнай супольнасці да праблем Беларусі і бежанцаў. Яе вядомы перформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».
Прэстыжную прэмію ў галіне культуры ўручае вядомы польскі тыднёвік «Палітыка».
На цырымоніі мастачка выступіла ў сукенцы з выявамі 1200 палітвязняў рэжыму Лукашэнкі.
Падчас урачыстасці мастачка зачытала ліст сваякам палітзняволеных.
Яна Шостак скончыла прамову «Хвілінай крыку для Беларусі», а яе падтрымала ўся зала.
У размове з намі Яна Шостак сказала, што ўжо сама намінацыя да прэстыжнай узнагароды стала для яе важнай. Мастачка лічыць, што акцыі накшталт стварэння сукенкі з выявамі палітвязняў прымушаюць свет не забываць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Яна таксама спадзяецца, што неўзабаве кожны беларус і беларуска зможа апранаць выключна пазітыўную вопратку, а не сукенку з выявамі палітвязняў, каб нагадваць свету пра пераслед беларускага народу.
Падрабязнасці – у размове з Янай Шостак.
З мастачкай размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл