Беларуская Служба

Працы Марка Шагала можна будзе ўбачыць у Варшаўскім нацыянальным музеі

03.02.2022 12:15
Набытыя работы былі створаны ў перыяд росквіту рысунку і графічных тэхналогій у Заходняй Еўропе ў 1960-70-ыя гады.
      ,  2021 .
Перадача твораў Шагала ў Нацыянальны музей Варшавы, снежань 2021 г. Крыніца: PAP/Wojciech Olkuśnik

Увесну 2022 года 14 набытых твораў Марка Шагала з'явяцца на спецыяльнай часовай выставе ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. З-за строгіх патрабаванняў да захавання, абумоўленых высокай адчувальнасцю матэрыялу, творы, на жаль, не могуць быць прадстаўлены на пастаяннай экспазіцыі толькі на часовай, піша elle.pl.

Набытыя работы былі створаны ў перыяд росквіту рысунку і графічных тэхналогій у Заходняй Еўропе ў 1960-70-ыя гады. Шагал у гэтых творах выкарыстоўваў гуаш і тэмперы, аловак і каляровыя чарніла, а нават пастэль. Частка набытых твораў адлюстроўвае сцэны са Старога Запавету, своеасабліва, індывідуальна інтэрпрэтаваныя, частка – закаханыя пары, букеты кветак і жывёлы. Ёсць таксама адсылкі і да дзяцінства мастака. 

У калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве ўжо раней былі дзве раннія гравюры Шагала – ілюстрацыі да аўтабіяграфіі Майн Лебена і «Мёртвых душ» Мікалая Гогаля.

эж