Больш за 200 заявак падалі студэнты-медыкі з Украіны, якія цяпер жадаюць працягнуць навучанне ў Польшчы ў горадзе Ольштын.
– З-за вайны яны не могуць закончыць вучобу, у т.л. у Івана-Франкоўску і Тарнопалі, таму і падаюць дакументы ў Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт, – распавядае прарэктар Collegium Medicum праф. Сэргіюш Наўроцкі:
- Нам прыйшло мноства заявак. Мы атрымалі нават калектыўную заяву ад польскіх студэнтаў, якія навучаюцца ва Украіне, і зараз яны вярнуліся ў Польшчу. Гэта 175 чалавек. Таксама заявы пішуць адзінкавыя ўкраінскія студэнты з розных навуковых устаноў. Пакуль няма заявак з Кіева, але напэўна таксама будуць.
Кіраўніцтва ўніверсітэту ў Ольштыне выпрацоўвае рашэнні, звязаныя з прыняццём студэнтаў з Украіны. Праблемай можа быць моўны бар'ер – навучанне ў Collegium Medicum вядзецца на польскай або англійскай мовах.
Міністэрства аховы здароўя запусціла гарачую лінію, праз якую жыхары Украіны, якія вывучаюць медыцыну і стаматалогію, могуць атрымаць інфармацыю аб магчымасці працягу адукацыі ў Польшчы.
яс