Не першы ўжо раз беларуская і ўкраінская дыяспары Беластока пратэставалі супраць вайны. Раней разам ладзілі пікеты перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь, разам таксама збіралі дапамогу для Украінскай тэрытарыяльнай абароны.
На гэты раз у журналісцкім хабе ў Беластоку ўсе сустрэліся разам, каб аказаць салідарнасьць з украінскім народам, які змагаецца з расійскай агрэсіяй. Заспявалі беларусы Кацярына Ваданосава, Ігар Палынскі ды ўцекачка з украінскага горада Мікалаеў Ірына.
Шмат хто з музыкаў зараз стаіць перад дылемай ці можна спяваць, калі паміраюць людзі. Аднак яны вырашылі выступіць у гэтым міні-канцэрце, бо, як кажа Ігар Палынскі, спакон вякоў людзі ішлі на вайны з песняй.
Арганізатарам сустрэчы выступіла суполка Беларуская Дыяспара.
Вашай увазе рэпартаж Яраслава Іванюка
Фота аўтара

Кацярына Дзерман, прадстаўк арганізатара