Беларуская Служба

Польская мова для дзяцей з Украіны – падкаст Polskie Radio Dzieciom

07.04.2022 22:15
Polskie Radio Dzieciom запрашае ўсіх дзяцей з Украіны вывучаць польскую мову. 
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: polskieradio.pl

Новы падкаст «Cześć – вивчаймо польську разом», або «Cześć - uczmy się polskiego razem» цяпер даступны на бясплатнай платформе podcasty.polskieradio.pl і на сайце polskieradiodzieciom.pl.

Прэм'ера новых серый кожны чацвер.

Polskie Radio Dzieciom, маючы жаданне дапамагчы дзецям з Украіны навучыцца размаўляць па-польску, падрыхтавала адмысловы падкаст, мэта якога – дапамагчы наладзіць узаемаразуменне і добры кантакт.

– Падрыхтаваныя ўрокі польскай мовы дапамагаюць пабудаваць агульную мову, паразуменне, даць дзецям аснову для пачуцця бяспекі, знайсці сябе ў новай сітуацыі, пасябраваць і адчуць новую радасць дзяцінства, – кажа Агнешка Маліноўска, псіхолаг, якая супрацоўнічае з Радыё.

У кожным эпізодзе будуць прадстаўлены польскія словы, карысныя ў паўсядзённым жыцці. У першым падкасце вы вывучыце словы для прывітання і развітання.

Урокі рыхтуе і запісвае Анастасія Борканюк, якая шмат гадоў жыве ў Польшчы, родам з Украіны, яна вучыць сваіх суайчыннікаў размаўляць па-польску без усходняга акцэнту.

Падкасты даступныя тут.

Нагадваем, Polskie Radio Dzieciom – гэта кругласутачнае радыё для дзяцей і бацькоў.

Штотыдзень на канале выходзіць больш за 130 прэмʼерных праграм, у т.л адукацыйныя, турыстычныя, культурна-забаўляльныя праграмы, а таксама казкі, радыёспектаклі і падкасты. У эфірах можна пачуць вядомыя і ўлюблёныя песні для дзяцей.

Журналісты Polskie Radio Dzieciom выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі, каб прыцягнуць слухачоў да актыўнага ўдзелу ў праграмах і заахвоціць іх да сумеснай гульні ў шматлікіх конкурсах і загадках. Важна, гэтая радыёстанцыя не транслюе ніякай рэкламы.
 
Польскае радыё S.A. / вх