Беларуская Служба

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан атрымаў Прэмію Свабоды

12.04.2022 16:30
Сяргей Жадан атрымаў Прэмію Свабоды ад нямецкага фонда Франка Шырмахера.
 .
Сяргей Жадан.Фота: Facebook

«Прэмія Свабоды ў гэтым годзе ўручаецца ўпершыню, разам з традыцыйнай прэміяй фонду. Дзякуй арганізатарам за гэты жэст падтрымкі Украіны – для нас сёння ўвага і падтрымка свету сапраўды вельмі важныя», - пракаментаваў Cяргей Жадан на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Грашовы складнік прэміі - 10 000 швейцарскіх франкаў - пісьменнік аддасць на валанцёрскія патрэбы.

Сёлета Камітэт літаратуразнаўчых навук Польскай Акадэміі навук высунуў Сяргея Жадана на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Сяргей Жадан – украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Лічыцца адным з найталенавіцейшых сучасных літаратараў Украіны.

вх