Польскі бок заяўляе, што карціна была скрадзеная 14 чэрвеня 1984 года з выставы «Канцэпцыі прасторы ў сучасным мастацтве» з Нацыянальнага музея ў Варшаве, паведамляе Rzeczpospolita.
Пратэсты польскага ўраду былі праігнараваныя. Аўкцыённы дом сцвярджае, што продаж адбыўся законна.
За некалькі гадзінаў да пачатку продажу ў аўкцыённы дом асабіста звяртаўся польскі консул у Бэрліне Марцін Круль, аднак кіраўніцтва Грызэбаху адмовілася з ім сустрэцца. Консул пакінуў на месцы заяву аб тым, што акварэль скрадзеная.
Як паведамляе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, «да сённяшняга дня на адваротным баку акварэлі захавалася пячатка Нацыянальнага музея ў Варшаве, якая выразна сведчыць аб яе паходжанні». Акрамя таго, аўкцыённы дом наўпрост паведамляе, што акварэль знаходзілася ў публічных калекцыях Польшчы.
- Нямецкі аўкцыённы дом паводзіць сябе як звычайны скупшчык крадзенага: ён прадаў Кандзінскага, хоць ведаў, што акварэля скрадзеная з польскага музея - пракаментаваў міністр Пётр Гліньскі.
«Мы прымем усе магчымыя законныя меры для вяртання карціны», — заяўляе Мінкульт.
Прадстаўнікі аўкцыённага дома кажуць, што не сумняваюцца ў продажы. – Мы замовілі праверку працы і не сумняваемся ў прававых аспектах. Мы абавязаны перад уладальнікам прадаць карціну», — сказала Deutsche Welle дырэктарка Грызэбах Мікаэла Капіцкі. Яна адмовілася адказваць на іншыя пытанні і не дала тлумачэнняў пра юрыдычнае абгрунтаванне здзелкі.
яс