Беларуская Служба

У Беластоку з'явіўся новы мастацкі рух «Фрык-тэатр» – класічны тэатр з напрацоўкамі вулічнага

19.12.2022 16:24
Пра каманду, пра тое, з якімі жанрамі яна працуе распавядае аўтар тэксту пастаноўкі ды акцёр В. Шэры.
Аўдыё
  • У Беластоку з'явіўся новы мастацкі рух «Фрык-тэатр» – класічны тэатр з напрацоўкамі вулічнага
Ілюстрацыйны здымакJonas Petrovas/shutterstock

Акцёры Фрык-тэатру выкарыстоўваюць формы перформансу, кабарэ, тэатра абсурду і будуюць з іх нешта нязвыклае. Каманда, сабраная з беларусаў з розным тэатральным досведам, пачала свой творчы шлях па-за межамі Беларусі, а дакладна – у Беластоку.

Акцёры ды аўтары тэкстаў не апублічваюць свае імёны і не называюць тэатры, у якіх раней працавалі. Гэта і захад бяспекі, і творчая пазіцыя.

«Фрык-тэатр» не абмяжоўваецца формай, ён можа выкарыстоўваць класічныя формы, і вулічныя, і камерныя, і сумесь усяго гэтага – гаворыць адзін з аўтараў тэкстаў ды акцёр В.Шэры.

Гутарыла Анна Пятроўская