Беларуская Служба

Сяржук Доўгушаў: Мая Беларусь знаходзіцца ў маім сэрцы, я важу яе з сабой

06.03.2023 14:43
Для адаптацыі творчых людзей музыка Сяржук Доўгушаў арганізаваў у Варшаве Дом творцаў, дзе праводзіліся творчыя рэзідэнцыі, але і цяпер дом прымае творчых людзей.
Аўдыё
  • Сяржук Доўгушаў: Мая Беларусь знаходзіцца ў маім сэрцы, я важу яе з сабой
Сяргей ДоўгушаўФота: facebook.com/douhushau

Творчым людзям, бадай, ці не найбольш складана перажываць вымушаную эміграцыю ў іншыя краіны. Значна прасцей знайсці працу на вытворчасці, чым у тэатры ці кіно.

Для адаптацыі творчых людзей музыка Сяржук Доўгушаў арганізаваў у Варшаве Дом творцаў, дзе праводзіліся творчыя рэзідэнцыі, але і цяпер дом прымае творчых людзей. Неўзабаве такое ж месца можа паявіцца на Падляшшы.

-Гэта сапраўдны дом, які прымае розных людзей з Беларусі. Спачатку гэта былі творчыя арт-рэзідэнцыі, напрыклад, музычная, фальклорная, тэатральная. Рэпрэсаваныя беларускія творцы жылі, стваралі свае праекты, прэзентавалі іх. Так узніклі новыя оперы, містэрыі, выставы. У Беларусі цяжка было займацца любімай справай, а тут такая магчымасць была, яна і надалей ёсць. Гэта таксама знаёмствы, рэабілітацыя, рэалізацыя творчых задум. Апошнія месяцы мы запрашалі ўсіх, хто вызваліўся з турмаў, і была патрэба пажыць у камфортных умовах, адпачыць і набрацца сіл. Далей планы па вяртанні да творчых ідэй.

У сакавіку ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве плануецца выстава-продаж прац рэпрэсаваных мастакоў. У планах чарговыя творчыя рэзідэнцыі, у прыватнасці на Падляшшы.

Рэзідэнцыі дапамаглі творцам адаптавацца ў новай рэчаіснасці, пачаць жыццё ў іншай краіне. Музыка дзеліцца рэцэптам, як не губляць сілы:

-Падыход, што я хутка вярнуся, не дазваляе адаптавацца, не дазваляе жыць тут і зараз. Таму трэба адразу казаць: я жыву там, дзе я ёсць. Мая Беларусь знаходзіцца ў маім сэрцы, я павёз яе з сабой, прывёз сюды. Мне вельмі дапамагае адваротная сувязь. Мне дапамагае важнасць таго, што я раблю. Я бачу, што гэта патрэбна, і рушу далей.

Часам накатвае яшчэ беларускае пачуццё, калі робіш праграму і думаеш, ці патрэбна гэта людзям. Робіш дзіцячую праграму, а тут думкі, ці патрэбна бацькам і дзецям гэтая беларуская праграма. Такое бывае. Аднак падумаеш і рушыш наперад. Ты бачыш, што знойдзецца заўсёды не жаданыя 500 чалавек, але 50, якім гэта трэба, і ты канцэнтруешся на гэтым. Я спрабую знаходзіць сярэдзіну. Не песімізм, што ніхто не прыйдзе, але і не празмерны аптымізм, што мы парвем усіх. Часам, трэба проста знайсці сярэдзіну.

Поўная размова з Сержуком Доўгушавым у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Сяргей Доўгушаў пра жыццё і творчасць па-за межамі Беларусі — нічога не спыняецца, рух працягваецца

12.10.2021 17:04
Музыка Сяргей Доўгушаў падкрэслівае, што з беларусамі трэба працаваць і па-за межамі Беларусі

Сяржук Доўгушаў: Я бачу, як змянілася Варшава, нагадвае Мінск у лепшыя часы

30.11.2022 10:06
Спявак і музыка Сяргей Доўгушаў расказвае пра свае праекты і ўражанні ад ЗША і Польшчы.