Беларуская Служба

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта распачынаецца другі тур прыёму

17.08.2023 09:17
Падаць дакументы можна будзе на першую і другую ступень навучання.
Варшаўскі ўніверсітэтKamyq/pixabay.com/CCO

Для паступлення ў бакаўларыят беларусам неабходна мець школьны атэстат. У магістратуру возьмуць з дыпломам ВНУ.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – адзіная ў свеце, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «беларуская філалогія» па-за межамі Беларусі.

На кірунку «Беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы» студэнты вывучаюць мову, літаратуру і гісторыю. На занятках абмяркоўваюць творы класікаў і сучасных пісьменнікаў, аналізуюць тэксты беларускіх СМІ, размаўляць пра мову ў палітыцы. Асобны акцэнт – на беларуска-польскіх перакладах.

Сярод выкладчыкаў кафедры – прафесары Мікола Хаўстовіч, Андрэй Масквін, Радаслаў Калета, кандыдаты філалагічных навук Вольга Трацяк, Анна Сівірская, Катажына Дрозд-Урбаньска, Анхела Эспіноса Руіс. Таксама на кафедры працуюць Марыля Хаўстовіч і Ірына Агеева.

У перапынках паміж лекцыямі студэнты-беларусісты выязджаюць у навуковыя экспедыцыі, удзельнічаюць у міжнародных філалагічных канферэнцыях, далучаюцца да арганізацыі кафедральных праектаў, а пры жаданні нават могуць вучыцца на паралельным кірунку.

Паступленне на кірунак адбываецца анлайн. Для падачы дакументаў неабходна зарэгістравацца ў электроннай сістэме Варшаўскага ўніверсітэта. Абітурыенты другой ступені навучання таксама будуць мець дадатковы экзамен па беларускай мове на ўзроўні С1. Беларусам яго здаць нескладана. А вось пацвердзіць узровень валодання польскай і англійскай трэба будзе або сертыфікатам, або на анлайн-сумоўі, якое праходзіць у даволі простай і вельмі прыязнай форме. Пасля для іншаземцаў ва ўніверсітэце будзе магчымасць бясплатна хадзіць на курсы польскай мовы ў інстытут Polonicum.

рэгістрацыя на І ступень навучання 17.08 – 11.09.2023
рэгістрацыя на ІI ступень навучання 16.08 – 13.09.2023
экзамены/сумоўі 18-19.09.2023 (анлайн)
прыём дакументаў 25-26.09.2023 (стацыянарна!)

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы, а дадатковыя пытанні варта скіроўваць на электронны адрас vtratsiak@uw.edu.pl.

ав/budzma.org

Беларуская філалогія Варшаўскага ўніверсітэта чакае студэнтаў

16.05.2023 15:49
Зусім хутка пачнецца набор на новы акадэмічны 2023/2024 год у ВНУ Польшчы.

Польскі беларусіст: Беларусь закрыта для беларусазнаўцаў з іншых краін

01.06.2023 23:25
Вядомы польскі беларусіст Мірослаў Янковяк лічыць, што Рэспубліка Беларусь не можа нават на базавым узроўні забяспечыць беларусазнаўчыя даследаванні.