Беларуская Служба

Найстарэйшаму польскаму дыджэю - 85 гадоў. І яна не збіраецца на пенсію

12.09.2023 20:01
Віргінія Шмыт, якая больш вядомая ў Польшчы як DJ Wika, кажа пра сябе: «Я не традыцыйная бабуля».
DJ Wika
DJ WikaPAP/Jacek Turczyk

Віргініі Шмыт – 85 гадоў, яна – найстарэйшы польскі дыджэй. «Ты бачыш мой каляндар? Калі ласка, глянь. Ён запоўнены да канца года. Іграю па ўсёй Польшчы. Гэта каштуе мне шмат высілку, а старасць пастаянна ставіць на маім шляху перашкоды», – кажа яна журналісту парталу Onet.pl.

Віргінія Шмыт, якая больш вядомая ў Польшчы як DJ Wika, кажа пра сябе: «Я не традыцыйная бабуля». І гэта сапраўды так! Вядомая найстарэйшая дыджэйка ў Польшчы – адна з самых занятых пажылых людзей. І хоць жанчыне 85 гадоў, то яна ездзіць па ўсёй краіне і ў навушніках вядзе дыскатэкі. Перш за ўсё танцы для пажылых людзей, але здараюцца таксама імпрэзы для моладзі.

Віргінія Шмыт нарадзілася ў 1938 годзе. Да пенсіі была педагогам, працавала з праблемнай моладдзю і дзецьмі-інвалідамі. Цяпер яна – не толькі дыджэй, але і грамадская дзеяч – шмат працуе для пажылых людзей. Яе вялікім захапленнем заўсёды была музыка, і пасля выхаду на пенсію спадарыня Віргінія вырашыла прысвяціць сябе менавіта музыцы, стаўшы найстарэйшым польскім дыджэем.

вс