Беларуская Служба

Мода на ткацкія вырабы адраджаецца на Падляшшы

25.09.2023 12:53
Некалькі дзесяцігоддзяў гэтае некалі абавязковае рамяство было амаль забытае. Аднак апошнія гады на Падляшшы назіраецца бум цікавасці да ткацтва.
Аўдыё
  • Мода на ткацкія вырабы адраджаецца на Падляшшы
Удзельніцы праекту "Нашы пэрэборы з сундука і шафы"Фота. З. Косьцін/polskieradio.pl/396

Традыцыйныя ткацкія вырабы і сёння яшчэ ўпрыгожваюць не толькі вясковыя хаты, але і гарадскія кватэры на Падляшшы.

Некалькі дзесяцігоддзяў гэтае некалі абавязковае рамяство было амаль забытае. Аднак апошнія гады на Падляшшы назіраецца бум цікавасці да ткацтва.

Да каранёў вырашылі вярнуцца і ўдзельніцы праекту «Нашы пэрэборы з сундука і шафы». Рэалізоўвае яго нефармальная група рукадзельніц, якая дзенічае пры гмінным асяродку культуры ў Дубічах Царкоўных. Зміцер Косцін наведаў майстар-каласы закладання асновы на кросны.
Слухайце аўдыё!

7 кастрычніка ў межах праекту пройдзе выстава традыцыйных ткацкіх вырабаў з ваколіц Дубіч Царкоўных.

эж

Турыстычны сезон на Падляшшы працягваецца

16.09.2023 08:34
У асноўным імпрэзы праводзяцца ў малых вёсках і карыстаюцца вялікім зацікаўленнем з боку мясцовых, але таксама гасцей з іншых падляскіх гарадоў і мястэчак.

У Беластоку завяршыліся святкаванні 31-й гадавіны перанясення з Гродна мошчаў св. Гаўрыіла

22.09.2023 18:03
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел іерархі Польскай праваслаўнай царквы, але таксама дэлегацыі Балгарскай ПЦ і Іерусалімскага патрыярхату.