Удзельнікі змогуць паляпшаць свет праз сацыяльныя праекты разам з Imaguru Startup Hub і DVV International.
Школа беларускіх сацыяльных стартапаў будзе праходзіць 24 кастрычніка – 30 лістапада ў Варшаве і анлайн.
Падавай заяўку калі:
- У цябе ёсць каманда і ёсць крутая ідэя для стартапа.
- Ты ўжо кіруеш сацыяльным праектам і шукаеш магчымасці для паляпшэння сваіх прадуктаў, пашырэння і ўстойлівасці бізнесу.
- Ты студэнтка ці актывістка, у цябе ёсць ідэя і ты гатовы прымяніць свае веды і навыкі на практыцы.
- Ты прадстаўніца НКА, якое працуе з сацыяльнымі праектамі і шукае новыя рашэнні.
На стартап-школе будуць расказваць пра эфектыўныя бізнес-мадэлі, маркетынг, фандрайзінг, кіраванне прадуктамі, камунікацыю ў камандзе і з партнёрамі.
Арганізатары абяцаюць карысныя лекцыі, удзел у майстар-класах, працу з дасведчанымі ментаркамі і кансультантамі, якія дапамогуць і радай, і справай, і настаўленнем. У канцы школы – Дэма дзень – прэзентацыя праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.
Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку.
Папярэдняя праграма старт-ап школы тут.
Каб прыняць удзел неабходна запоўніць заяўку.
Стартап-школа пройдзе ў рамках праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
ав