Беларуская Служба

Фонд MochnArte з польскай Гайнаўшчыны дапамагае беларускім мастакам (ФОТА)

29.11.2023 18:33
У кароткатэрміновых праектах у вёсцы Махнатае, дзе працуе фонд, прынялі ўжо ўдзел некалькі сучасных беларускіх мастакоў, якія трапілі пад пераслед рэжыму Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Фонд MochnArte з польскай Гайнаўшчыны дапамагае беларускім мастакам
Падчас сутрэчы ў фондзе фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Фонд MochnArte заснаваў сёлета Валянцін Сельвясюк – беларус і мастацтвазнаўца з Гайнаўшчыны. Галоўная мэта фонду – дапамога сучасным беларускім мастакам, якія з'ехалі з Беларусі па палітычных прычынах.

У кароткатэрміновых праектах у вёсцы Махнатае, дзе працуе фонд, прынялі ўжо ўдзел некалькі сучасных беларускіх мастакоў, якія трапілі пад пераслед рэжыму Лукашэнкі.

Нядаўна фонд адзначыў заканчэнне першага сезону мастацкай працы. Аднак, паводле кіраўніка MochnArte Валянціна Сельвясюка, фонд толькі пачынае развіваць сваю дзейнасць. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

на фота: столь у будынку фонду, распісаная беларускімі мастакамі