Беларуская Служба

Гала-канцэртам у Беластоку завяршыўся фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025»

26.05.2025 12:02
На адным з найважнейшых мерапрыемстваў па папулярызацыі царкоўнай музыкі прысутнічаў і беларускі акцэнт. 
Аўдыё
  • Гала-канцэртам у Беластоку завяршыўся фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025»
     44- ,       20
Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі мае 44-гадовую традыцыю, праводзіцца ў сталіцы Падляшскага ваяводства звыш 20 гадоўфота: Беларуская служба Польскага радыё/Анна Пятроўская

Гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў у свеце па папулярызацыі царкоўнай музыкі. Учора ў беластоцкай філармоніі завяршыўся гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі Гайнаўка 2025. 

Царкоўную музыку выконвалі хоры з розных краін свету, незалежна ад нацыянальнасці ці веравызнання. Цягам конкурсных слуханняў выступілі, у прыватнасці, прадстаўнікі Малдовы, Казахстану, Галандыі, Літвы, Украіны ці Польшчы.

У катэгорыі прафесійных хораў першае месца журы прысудзіла Жаночаму студэнцкаму хору Нацыянальнай музычнай акадэміі імя П. Чайкоўскага з Кіева. Сярод выканаўцаў былі таксама беларускія калектывы - Міжнародны мужчынскі хор «Унія» з Вільні, які апынуўся на трэцім месцы ў катэгорыі прафесійных хораў, за «папулярызацыю беларускай харавой традыцыі».

«Фестываль прайшоў згодна з задумай, былі дастойныя госці, гледачы, але перш за ўсё хоры і калектывы, гучала музыка ад пачаткаў хрысціянства па сучасных кампазітараў, у тым ліку польскіх. Мы згадалі таксама памяць выбітнага кампазітара з-пад Гайнаўкі Яўгенія Еўца, а таксама праф. Анджэя Струміло. Сёлетні лозунг нашага фестывалю -гэта «Маэстра царкоўнай музыкі - ад Дымітра Бартнянскага да Рамуальда Твардоўскага», - гаворыць дырэктар, ініцыятарам і чалавек, які шмат намаганняў прыклаў для папулярызацыі царкоўнага музычнага мастацтва, Мікалай Бушка.

Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі мае 44-гадовую традыцыю, праводзіцца ў сталіцы Падляшскага ваяводства звыш 20 гадоў, але бярэ пачатак у Гайнаўцы, якая і цяпер захавалася ў назве фестывалю.

Анна Пятроўская

слухайце аўдыё

.