Беларуская Служба

Гісторыя польскага ваенна-марскога флоту пачынаецца не ў Гдыні, а ў зусім іншым партовым гарадку (ФОТА)

20.06.2025 11:01
Запрашаем адправіцца з намі ў гарадок, дзе па сённяшні дзень працягваецца сярэднявечная традыцыя марскіх паломніцтваў.
Аўдыё
  • Пуцк — гэта прывабны партовы гарадок, адзін з самых цікавых курортаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
Помнік Пуцкаму каперуЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пуцк – прывабны партовы гарадок, адзін з самых цікавых курортаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Гэта таксама важнае ў гісторыі Польшчы месца – калыска польскага ваенна-марскога флоту, месца Заручынаў Польшчы з морам і цэнтр кашубскай культуры. Агулам Пуцк можа пахваліцца вельмі цікавай гісторыяй.

Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пуцк з'яўляецца найстарэйшым горадам у Паўночнай Кашубіі. Упершыню яго назва паяўляецца ў гістарычных дакументах з XIII стагоддзя. У 1348 годзе горад – тады ўжо ва ўладанні Тэўтонскага ордэна – атрымаў гарадскія правы паводле Хэлмінскага права, нагадвае дырэктарка Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы спадарыня Барбара Кос-Дамброўска(Barbara Kos-Dąbrowska):

- Горад Пуцк атрымлівае гарадскія правы ад вялікага тэўтонскага магістра Генрыха фон Дуземэра (нем. Heinrich von Dusemer). Паводле іх, цэнтрам горада павінна быць прамавугольная рынкавая плошча з ратушай пасярэдзіне, касцёлам і замкам у паўночнай частцы. Гэта важная інфармацыя, паколькі апрача ратушы, згаданая сярэднявечная планіроўка старога горада Пуцка не змянілася па сённяшні дзень.

Пуцк - будынак гарадской ратушы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пуцк - будынак гарадской ратушы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што год, калі Пуцк атрымаў гарадскія правы, вызначае гадзіну (13.48), а якой па сённяшні дзень гучыць гарадскі гімн.

Пуцк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пуцк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У гісторыі Пуцка можна вызначыць шмат важных момантаў. Перш за ўсё, гэта вяртанне Памераніі ў склад Рэчы Паспалітай у выніку Торуньскага перамір’я:

- Наступны важаны момант – часы Жыгімонта Аўгуста і стварэнне каперскага флоту, які базаваўся ў Пуцку. Гэта вельмі важны момант для горада, бо звязаны з яго развіццём. Яшчэ адна важная падзея – гэта XVII стагоддзе і войны са шведамі. У той час Пуцк служыў цэнтрам ваеннага-марскога флоту, а таксама выконваў важную ролю ў абароне паўночнай мяжы Польшчы.

Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Драматычным момантам для горада і ўсяе Памераніі была страта дзяржаўнасці, то бок падзелы Польшчы і пруская акупацыя:

- Вельмі важная падзея ў гісторыі горада, гэта 10 лютага 1920 года і аднаўленне незалежнасці Польшчы, і гэты дзень асацыюецца з прыбыццём Польскай арміі пад камандаваннем генерала Юзафа Галера і ўрачыстасцямі, якія ўвайшлі ў гісторыю, як Заручыны Польшчы з морам.

Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Да нашых часоў у Пуцку захаваліся шматлікія сляды яго багатай гісторыі. Экскурсію па горадзе спадарыня дырэктар раіць пачаць з рынкавай плошчы. Гэта найстарэйшая частка горада, звязаная з яго сярэднявечнай планіроўкай.

Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тут можна паглядзець прыгожыя шматкватэрныя дамы з канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў і будынак гарадской ратушай XIX стагоддзя. Дарэчы ў адной са згаданых камянічак размяшчаецца сядзіба Музея пуцкай зямлі.

Рынкавая плошча ў Пуцку, сядзіба Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рынкавая плошча ў Пуцку, сядзіба Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На прыгожа рэстаўраванай рынкавай плошчы варта звярнуць увагу на лавачку-помнік, які навязвае да герба горада. Паводле легенды, спачатку на гербе была толькі рыба, але пазней на ім зʼявілася выява шведскага каралеўскага льва. Адкуль яна ўзялася?

Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рынкавая плошча ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Верагодна, гэта звязана з каралём Швецыі Каралем Кнутсанам Бондэ, які з-за ўнутраных хваляванняў быў вымушаны двойчы (у 1457 і 1465 гадах) адрачыся ад трона. У той час ён знайшоў часовы прытулак у Польшчы, якая ваявала з Тэўтонскім ордэнам. У абмен на грашовую пазыку Казімір ІV Ягелончык даў шведу Пуцкую зямлю. У знак сваёй прысутнасці шведскі кароль загадаў дадаць да гербу горада выяву шведскага каралеўскага льва.

Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Несумненна візітнай картачкай Пуцка з’яўляецца парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла:

- Гэта найстарэйшы будынак горада, які дагэтуль існуе. Яго гісторыя бярэ свой пачатак у XIII і XIV стагоддзях, таму абавязкова трэба наведаць святыню і азнаёміцца з ейным інтэрʼерам. Непадалёк ад святыні можна наведаць месца, дзе калісьці стаяў тэўтонскі замак.

Рыбацкі порт у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рыбацкі порт у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ад касцёла ўсяго некалькі крокаў аддзяляюць нас ад рыбацкага порта, побач з якім знаходзіцца помнік Пуцкаму каперу – капітану каралеўскіх капераў. Як мы ўжо згадалі, у 1567 годзе, падчас праўлення караля Жыгімонта Аўгуста, Пуцк стаў ваенным портам. Дарэчы ролю ваеннага порта Пуцк выконваў і пазней:

Пуцк - «заручальная калона» ў памяць аб Заручынах Польшчы з морам.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пуцк - «заручальная калона» ў памяць аб Заручынах Польшчы з морам. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Рыбацкі порт у Пуцку неадемна звязаны з развіццём польскага ваенна-марскога флоту, бо ў міжваенны перыяд, ён быў базай тагачаснага ваенна-марскога флоту (пазней яна была перанесеная ў Гдыню). Аднак, у пачатку 1920-х гадоў, менавіта тут, у Пуцку, дыслакаваліся польскія ваенныя караблі. Тут знаходзіцца помнік генералу Юзафу Галеру і «заручальная калона» ў памяць аб Заручынах Польшчы з морам (10 лютага 1920 года – рэд.)

Рыбацкі порт у Пуцку - помнік генералу Юзафу Галеру. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рыбацкі порт у Пуцку - помнік генералу Юзафу Галеру. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З рыбацкага порта варта накіравацца на пуцкую гавань, якая з’яўляецца адной з турыстычных прываблівасцей горада. Дарэчы пуцкага марына карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі сярод аматараў водных відаў спорту. Тут праводзяцца прэстыжныя спаборніцтвы на ўзроўні чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Пуцкaя прыстань для яхтаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пуцкaя гавань. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вельмі папулярным месцам для прагулак жыхароў Пуцка і гасцей з’яўляецца пуцкі пірс. Гэта ідэальная назіральная пляцоўка, якая дазваляе паглядзець порт, гарадскі пляж, панараму горада з гістарычным касцёлам і паўвостраў Хель з боку мора.

Пуцкi пірс. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пуцкi пірс. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Незалежна ад таго, у якую пару года мы наведаем Пуцк, заўсёды знойдзем тут нешта цікавае, запэўнівае спадарыня дырэктар:

- Вядома, абавязкова варта прыехаць у летнім сезоне, калі можна выдатна адпачыць на моры і, заадно, наведаць горад, а таксама нашыя музейныя экспазіцыі. І гэта той час, калі горад традыцыйна рыхтуе шмат розных мерапрыемстваў як для турыстаў, так і мясцовых жыхароў. Я таксама лічу, што варта прыехаць у Пуцк 10 лютага, калі адбываюцца мерапрыемствы ў гадавіну Заручынаў Польшчы з морам. Таксама ў канцы чэрвеня, калі на свята святых Пятра і Паўла праходзіць марское паломніцтва. Буйныя ўрачыстасці, падчас якіх рыбакі з паўвострава Хель прыплываюць у Пуцк упрыгожанымі катэрамі – гэта таксама вельмі маляўнічае мерапрыемства, якое варта паглядзець.

- заахвочвала дырэктарка Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы спадарыня Барбара Кос-Дамброўска (Barbara Kos-Dąbrowska).

Рыбацкі порт у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Рыбацкі порт у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што марскія паломніцтвы маюць доўгую традыцыю, якая пачынаецца прыкладна з 1217 года, калі Пуцк атрымаў прывілей праводзіць кірмашы ў дзень святых заступнікаў мясцовай парафіі.

Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пуцк - парафіяльны касцёл святых Пятра і Паўла. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Малая бальніца – філіял Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Малая бальніца – філіял Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Надпіс на кашубскай мове. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Надпіс на кашубскай мове. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пляж у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пляж у Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Паляванне на цюленяў, скарбы падводнага порта, багатая культура Норды – запрашаем у Музей Пуцкай зямлі(ФОТА)

13.06.2025 15:25
Тут можна паглядзець калекцыі, звязаныя з гісторыяй Паўночнай Кашубіі (інакш Норды), ад дагістарычных да нашых часоў.