Купалле - гэта свята росквіту прыроды, перамогі святла над цемрай, прысвечанае летняму сонцастаянню. У ноч на Івана Купалу славяне палілі вогнішчы, дзяўчаты пускалі вянкі з палявых кветак па вадзе, варажылі на нарачонага. А яшчэ шукалі ў лясах таямнічую папараць-кветку, якая, па павер’ях, з’яўляецца ў гэтую ноч. Ужо ў 19 раз купальскія традыцыі працягвае гміна Чыжы, дзе ў невялічкай вёсачцы Лянева над рэчкай Локніца, адбыўся ў суботу беларускі фэст «Купалінка».
«Цешымся, што маем такі фэст, калектывы выступаюць, нагода да сустрэчы сваякоў, якіх даўно не бачылі. Можна будзе паглядзець, як вянкі плывуць па вадзе, вогнішча гарыць. Гавораць, у гэтую ноч трэба шукаць папараць-кветку, каб у жыцці добра вялося. Мы сюды прыязджаем кожны год на купальскае свята».
На выходных амаль кожная падляшская гміна арганізоўвала Купалле, паколькі жыхары чакаюць яго з радасцю. Гэта адно з самых вясёлых масавых гулянняў.
У вёсцы Лянева пабывала Анна Пятроўская.
слухайце аўдыё