Беларуская Служба

Запрашаем у Сандомеж на шпацыр сярод каранёў дрэў (ФОТА)

27.06.2025 13:48
Лёсавыя яры – адна з найвялікшых прыродных славутасцей Сандомежа.
Аўдыё
  • Запрашаем вас на шпацыр сярод каранёў дрэў
Яр каралевы Ядвігі ў СандомежыЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Горад Сандомеж (Sandomierz) размешчаны на рацэ Вісла, на стыку двух геаграфічных рэгіёнаў: Келецка-Сандомежскага ўзвышша і Сандомежскай катлавіны. Распаложаны на сямі пагорках горад таксама называюць «малым Рымам».

Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 2024 годзе, паводле нацыянальнага рэйтынгу часопіса Travelist, Сандомеж быў абраны самым маляўнічым горадам у Польшчы. Аднак горад прыцягвае турыстаў не толькі багаццем архітэктурных помнікаў, але і прыроднымі каштоўнасцямі.

Пярцовыя горы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пярцовыя горы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Безумоўна, адной з самых цікавых прыродных славутасцей Сандомежа з'яўляюцца маляўнічыя лёсавыя яры, размешчаныя амаль у самым цэнтры старога горада – адны з самых прыгожых у Польшчы. Пасля Пярцовых гораў – гэта яшчэ адна незвычайная прыродная прываблівасць Сандомежа. Дарэчы, асаблівасцю рэгіёну зʼяўляецца густая сетка яраў і балак, глыбінёй нават да 30 метраў.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мудрагеліста выкручаныя карані дрэваў ствараюць незабыўнае і вельмі арыгінальнае відовішча

Лёс, на якім размешчаны Сандомеж – гэта парода, надзвычай успрымальная да знешніх сіл. Мясцовыя гандляры ведалі пра гэта сотні гадоў таму і капалі ў мяккай пародзе глыбокія падвал пад сваімі крамамі. Аднак сандомежскія яры створаныя не ў выніку дзейнасці чалавека, а ў выніку працяглых геалагічных працэсаў. Пад уплывам эрозіі ў вапняковай пародзе, пакрытай пластом мяккага лёсу, утварыліся яры, канавы і глыбокія балкі.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Безумоўна, самым вядомым ярам у Сандомежы зʼяўляецца Яр каралевы Ядвігі. Ён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада і раздзяляе два ўзгоркі – Узгорак св. Якава і Узгорак св. Паўла, на якіх знаходзяцца два касцёлы св. Якуба і св. Паўла.

Касцёл св. Якава ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Касцёл св. Якава ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гэта найпрыгажэйшы сярод лёсавых яраў Сандомежа. Яго даўжыня складае амаль паўкіламетра. Стромкія сцены яру дасягаюць 10 метраў вышыні. Яго схілы і верхавіна густа зараслі дрэвамі і хмызняком. Сярод дрэў пераважаюць лістападныя дрэвы, у тым ліку ліпы, клёны, вязы і акацыі, а найбольш распаўсюджаным хмызняком з’яўляецца бузіна чорная. Іх кроны ўтвараюць зялёны парасон над ярам, праз які сонечныя прамяні з цяжкасцю прабіваюцца.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мудрагеліста выкручаныя карані дрэваў ствараюць незабыўнае і вельмі арыгінальнае відовішча. Яр сапраўды зачароўвае сваёй прыгажосцю.

Дарэчы, у 2017 годзе Яр каралевы Ядвігі быў абвешчаны помнікам прыроды і знаходзіцца пад аховай.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адкуль паходзіць назва яру?

Паводле легенды, каралева Ядвіга, якая любіла наведваць Сандомеж, часта малілася ў касцёле св. Якава і шпацыравала па маляўнічых ярах на ўскраіне горада.

Аднойчы, зімой, калі яна вярталася з Сандомежа ў Кракаў, надворʼе пагоршылася, і яе фурман зусім згубіў дарогу. Нарэшце сані каралевы загразлі ў снезе. Жыхары вёскі Свёнтнікі(Świątniki) прыйшлі на дапамогу і далі каралеве прытулак у адной з вясковых хатаў.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калі на наступны дзень выйшла сонца і каралева змагла вярнуцца ў Кракаў, яна спытала ў вяскоўцаў, як ім можа аддзячыць за выратаванне. Ядвігу кранула гісторыя пра злога гаспадара вёскі і вырашыла выкупіць яе за каштоўныя ўласныя пальчаткі. Дарэчы, згаданыя пальчаткі каралевы Ядвігі сёння можна ўбачыць у Дыяцэзіяльным музеі, размешчаным у Доме Яна Длугаша ў Сандомежы.

Дом Яна Длугаша ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Дом Яна Длугаша ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле іншай легенды, каралева Ядвіга хадзіла маліцца ў касцёл св. Якава, карыстаючыся сцежкай, якая праходзіць па дне згаданага яру.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле яшчэ адной легенды, назва яру паходзіць ад таго, што каралева Ядвіга згубіла тут свой чаравік падчас адной з прагулак.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы ў непасрэднай блізкасці ад Яру каралевы Ядвігі праходзіць Малапольскі шлях св. Якава – частка Шляху св. Якава – еўрапейскай сеткі сярэднявечных паломніцкіх шляхоў, якія вядуць да магілы св. Якава Апостала ў Сантʼяга-дэ-Кампастэла на паўночным захадзе Іспаніі.

Сімвал, які выкарыстоўваецца для абазначэння Шляху св. Якава. Autorstwa Spacejam2 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10188793 Сімвал, які выкарыстоўваецца для абазначэння Шляху св. Якава. Autorstwa Spacejam2 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10188793

Другі папулярны яр у Сандомоэжы – гэта Яр св. Якава або Старамейскі яр. Ён пачынаецца ля ўваходу ў сярэднявечны касцёл св. Якава і спалучае вуліцы: Старамейскую і Падвале Дольнэ. Ён карацейшы за Яр каралевы Ядвігі – яго даўжыня складае каля 120 метраў і ён размешчаны найбліжэй да Старога горада. Гэтым ярам карысталіся дамініканцы, якія са свайго кляштара накіроўваліся на рынкавую плошчу праз вузкую браму ў абарончых сценах горада, вядомую як Ігольнае вушка.

Яр св. Якава або Старамейскі яр. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Яр св. Якава або Старамейскі яр. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Яр св. Якава вельмі маляўнічы. Некалькі гадоў таму яго абсталявалі электрычнымі ліхтарамі.

Яр св. Якава або Старамейскі яр. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Яр св. Якава або Старамейскі яр. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Яры «Пішчэле» і легенда пра ахвярную дзяўчыну

Яшчэ адзін яр – Яр Пішчэле, які, прымыкае да Яру св. Якава. Гэта найдаўжэйшы яр у Сандомежы са шматлікімі адгалінаваннямі, які заканчваецца паркам «Пішчэле». Гэта цалкам упарадкаваная тэрыторыя, дзе могуць камфортна шпацыраваць нават цэлыя семʼі з дзіцячымі каляскамі. Адной з цікавых асаблівасцей яру зʼяўляецца крыніца Пішчэлуўка (Piszczelówka). Раней гэта была крыніца, якой жыхары карысталіся, асабліва падчас аблог горада. У апошнія гады на тэрыторыі вакол яру быў створаны Парк «Пішчэле» з сеткай пешаходных і веласіпедных дарожак.

Яр i парк «Пішчэле». Здымак:https://sandomierz.eu Яр i парк «Пішчэле». Здымак:https://sandomierz.eu

Назва яру паходзіць ад знойдзеных тут чалавечых костак. Верагодна, гэта былі косці татарскіх захопнікаў, якія ў сярэднявеччы часта нападалі на багаты Сандомеж. Жыхары хавалі іх целы пад гарадскімі сценамі.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Згодна з найбольш вядомай легендай, менавіта ў Яры «Пішчэле» знаходзіўся ўваход у гарадскія падземныя калідоры, праз якія жыхарка Сандомежа Галіна Крэмпянка вяла татараў, каб абараніць горад ад іх нападу. Дзяўчына, пераканала ворагаў, што хоча адпомсціць жыхаром горада, якія яе вельмі пакрыўдзілі, і паказаць ім падземны праход у цэнтр горада. Калі яна разам з татарамі сышла ў падземны калідор, жыхары горада заблакавалі праход і пахавалі дзеўчыну жыўцом разам з воінамі. Да сённяшняга дня гэта адна з самых вядомых легендаў Сандомежа, а выяву Галіны Крэмпянкі можна ўбачыць ля ўваходу ў падземны турыстычны маршрут у Старым горадзе.

Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лёсавыя яры – адна з найвялікшых прыродных славутасцей Сандомежа. Іх дадатковай перавагай зʼяўляецца размяшчэнне ў самым цэнтры Старога горада. Улетку ў іх мы знойдзем блажэнны цень і прахалоду.

Уваход у Яр каралевы Ядвігі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Уваход у Яр каралевы Ядвігі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Яры ў Сандомежы адкрытыя для турыстаў бясплатна круглы год. Гэта таксама не складаныя маршруты. Толькі пасля дажджу трэба ўлічваць цяжкасці з-за гразі, якая вельмі слізкая. У сваю чаргу ўлетку варта памятаць пра сродкі абароны ад камароў.


Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Яр каралевы Ядвігі ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Любімы горад шматразовага кандыдата на літаратурны «Нобель» Яраслава Івашкевіча набліжае асобу пісьменніка сентыментальнай выставай (ФОТА, ВІДЭА)

11.04.2025 11:01
Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў і паэтаў ХХ стагоддзя захапляўся Сандомежам, яшчэ з часоў свайго дзяцінства ва Украіне.  

Як каралеўская рэзідэнцыя стала царскай турмой: захапляльная гісторыя замка ў Сандомежы (ФОТА)

25.04.2025 17:15
Польскі Сандомеж называюць раем для археолагаў. Археалагічнымі артэфактамі зацікавілася нават пасольства Ірана.