Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне (Cieszyn) – адзін з найстарэйшых публічных музеяў у Цэнтральнай Еўропе і найстарэйшы публічны музей у Польшчы. З 1931 года Музей Цешына, а з 2002 года – Музей Цешынскай Сілезіі, размяшчаецца ў былой рэзідэнцыі графаў Ларыш фон Мёніх (Larisch von Mönnich).
Палац графаў Ларыш фон Мёніх – сядзіба Музея Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Усё ж пачаткі музейнай установы сягаюць на многа раней, а сама калекцыя поўная ўнікальных экспанатаў, з якімі мы сёння прапануем спадарству пазнаёміцца.
Палац графаў Ларыш фон Мёніх – сядзіба Музея Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Сапраўдным заснавальнікам музея ў Цешыне ў 1801 годзе быў ксёндз Леапольд Ян Шэршнік(Leopold Jan Szersznik) – адзін з самых выбітных жыхароў горада; усебакова адукаваны гуманіст і член ордэна езуітаў, які вучыўся ў Оламаўцы, Брне і Празе.
Партрэт ксёндза Леапольда Яна Шэршніка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пасля роспуску ордэна ён вярнуўся ў родны Цешын, дзе з-за сваёй празмерна высокай адукацыі, даўжэйшы час не мог знайсці працы. На канец заняўся, адукацыйнай дзейнасцю, у тым ліку, кіруючы мясцовай каталіцкай гімназіяй для хлопцаў. Выкарыстоўваючы свае веды і талент, ён дапамог Цешыну стаць культурным цэнтрам звышрэгіянальнага значэння.
Пастаянная экспазіцыя ў Музеі Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Ксёндз Шэршнік пакінуў пасля сябе бібліятэку, якая на момант яго смерці, у 1814 годзе, налічвала 12 000 тамоў, у тым ліку выданні з XVIII, XVII і XVI стагоддзяў, некалькі інкунабулаў, а таксама музей, які зараз лічыцца найстарэйшай дзяржаўнай установай такога тыпу ў сучаснай Польшчы.
Пастаянная экспазіцыя ў Музеі Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
З найцікавейшых экспанатаў, якія засталіся пасля буйной калекцыі ксяндза Шэршніка, варта бліжэй прыглядзецца да інструмента, сучасная версія якога цяпер выкарыстоўваецца ў смартфонах, кажа кусташ музея Максіміліян Капальскі(Maksymilian Kapalski), які праводзіць нас па музеі:
- Гэта лічыльнік крокаў. Зараз у тэлефоне мы яго называем крокамерам. Калісці згаданыя прылады выкарыстоўвалі, перш за ўсё, картографы. Трэба было працягнуць тонкую нітку праз сярэдзіну прылады і завязаць вакол сваіх шчыкалатак. Прыблізная даўжыня кроку была вядомая, таму дастаткова было памножыць яе на лік крокаў і даўжыня любога маршруту была вядомая.
Лічыльнік крокаў і мікраскоп, пастаянная экспазіцыя ў Музеі Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Сучасная калекцыя музея налічвае больш за 70 000 экспанатаў. Пастаянная экспазіцыя, размешчаная такім чынам, што мы пачынаем з самых старажытных калекцый археалагічнага аддзела, а заканчваем XX стагоддзем. Дадаткова на першым паверсе знаходзіцца таксама невялікая зброевая палата.
Яйка, дабытае падчас археалагічных раскопак у 1991 годзе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У археалагічнай частцы выставы ўвагі заслугоўваюць, артэфакты, якія сведчаць пра прысутнасць на гэтай тэрыторыі розных старажытных плямёнаў, у тым ліку кельтаў, а таксама іншыя старажытныя прадметы дабытыя падчас раскопак:
- У 1991 годзе, калі на вуліцы Шырокай, недалёка ад музея, праводзіліся археалагічныя раскопкі, археолагам удалося спусціцца ажно да «пласта» горада з XIV стагоддзя – гэта больш за тры метры ўніз. Аднак, у маладзейшым пласце – з XV стагоддзя, якы знайшлі тры старажытныя кладоўкі, дзе жыхары захоўвалі ежу. Сярод іншага, яны знайшлі там гліняныя пасудзіны, напоўненыя костачкамі вішні, чарэшні і сліваў, а ў маленькай пасудзіне, загорнутай у салому – курынае яйка. Яйка, якому, калі не лічыць, ужо каля 600 гадоў.
У 1653 годзе, пасля смерці апошняй прадстаўніцы дынастыі цешынскіх Пястаў – княгіні Лізаветы Лукрэцыі, Цешынскае княства, перайшло да Габсбургаў.
Хутчэй за ўсё, адзін з апошніх партрэтаў імператара Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа І. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Не здзіўляе тады, што ў музеі захавалася вялікая колькасць партрэтаў прадстаўнікоў згаданага аўстрыйскага роду, а сярод іх шматлікія партрэты імператара Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа І:
- Мы спыніліся на двух партрэтах, якія, на маю думку, даволі цікавыя і ўнікальныя. Першы, гэта партрэт Франца Іосіфа, які, паводле нас, можа быць апошнім партрэтам імператара, намаляваным за тры гады да яго смерці, у 1913 годзе, то бок за год да пачатку Першай сусветнай вайны. Насупраць, яго другі партрэт, тады 19-гадовага імператара, які годам раней уступіў на пасад. У гэтым выпадку, мы ўпэўненыя, што гэта першы партрэт Франца Іосіфа, як імператара.
Варта дадаць, што Франц Іосіф наведваў Цешын ажно тры разы.
Зброевая зала ў Музеі Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У музеі мы можам пабачыць таксама экспанаты з велізарнай калекцыі іншага мясцовага калекцыянера Бруна Канчакоўскага(Brunon (Bruno) Konczakowski). Прадстаўнік багатай мясцовай купецкай сям'і падарожнічаць па Еўропе, удзельнічаў у аўкцыёнах твораў мастацтва, гістарычнай зброі і старадрукаваных кніг, якіх, дарэчы, набыў каля 300, а сярод іх – 21 інкунабула:
Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
- На працягу ўсяго свайго дарослага жыцця Канчакоўскі збіраў зброю, сабраўшы вялізную калекцыю, якая з 1961 года складае прыблізна 70% Вавельскай зброевай палаты, куды яна была перавезена з Цешына пасля таго, як набыў яе ўрад ПНР. Частка з гэтай калекцыі трапіла і ў Цешынскі музей. Перад вайной, у 1938 годзе, Канчакоўскі таксама ахвяраваў значную частку так званай усходняй зброі Музею Войска Польскага.
Цешынская вінтоўка, інакш «цешынка». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
З калекцыі Бруна Канчакоўскага паходзяць таксама цешынскія вінтоўкі, інакш «цешынкі», якія з XVI па XVIII стагоддзе вырабляліся тут у сапраўды вялікай колькасці. Цешынскія вінтоўкі – гэта від паляўнічай зброі.
Пісьмовы стол з 1811 года, які Напалеон І падарыў свайму адзінаму сыну – Напалеону ІІ. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Іншым цікавым экспанатам з калекцыі Бруна Канчакоўскага з’яўляецца прыгожы пісьмовы стол з 1811 года, які Напалеон І падарыў свайму адзінаму сыну – Напалеону ІІ «Арлятку». Цешынскі калекцыянер купіў мэблю на аўкцыёне ў Вене:
- Як мяркуецца, пісьмовы стол, па просьбе Напалеона І, зрабіў венскім эбеніст, майстар дробнай венскай мэблі Бенедыкт Холь, які спецыялізаваўся на мэблі з такімі спецыяльнымі канструкцыямі і механізмамі. Падчас Ночы музеяў мы паказваем гэтыя розныя сакрэтныя шыфляды, якія з яго выскокваюць. Мы не робім гэтага кожны дзень, таму што гэта гістарычны экспанат, які ўжо не вельмі добра трымаецца і лёгка яго пашкодзіць.
Шафа для захоўвання дакументаў (фр. cabinet) з XVІІ ст. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У паасобных залах музея мы знаёмімся з цешынскай шляхтай, ейнымі звычаямі, а пазней таксама са звычаямі і жыццём мясцовага багатага мяшчанства:
- Бальныя касцюмы ў Цешыне часта апраналі, бо і балі, тут часта арганізоўваліся. Нагадваю, Бельска і Цешын, можна сказаць, змагаліся за званне Маленькай Вены. У нас ёсць цэлая калекцыя бальных запісных кніжачак. Мы падабралі на экспазіцыю самыя прыгожыя, а ў нас было з чаго выбіраць, бо ў цешынскай калекцыі захаваліся роўна 70 такіх кніжачак. Кожная з іх адрозніваецца, таму кожная была адмыслова падрыхтаваная для іншага балю.
Kалекцыя бальных запісных кніжачак. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У сваю чаргу ў этнаграфічнай частцы музея мы можам убачыць, між іншым, цешынскія народныя касцюмы з характэрнымі ўпрыгожаннямі і ювелірнымі вырабамі, у якіх, што цікава, адсутнічалі каралі.
Узоры вышыўкі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Паводле этнографаў, менавіта з-за, выкананых са срэбра, ювелірных вырабаў, народны касцюм з Цешынскай Сілезіі быў адным з найдаражэйшых у Польшчы.
Нагруднік, жаночы пояс і.г.д. – элементы цешынскага народнага касцюма. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
І на канец яшчэ адна музейная жамчужына – музычная машына кампаніі «Каліёпа»(Kalioppe) з Лейпцыга:
- Кампанія «Каліёпа» зрабіла значны крок наперад у гэтай галіне – выпусціла музычную машыну, у якой можна было самастойна мяняць пласцінкі. Шчодрая кампанія нават дадавала ад машыны сем - дзесяць такіх пласцінак – цэлую калекцыю. Нягледзячы на тое, што дыяметр пласцінкі складае каля 70 сантыметраў, то на кожнай змяшчаецца толькі адна мелодыя. Увага, гэта лічбавы запіс – пачатак кампʼютарызацыі; пачатак двайковай сістэмы злічэння.
- кажа кусташ Максіміліян Капальскі(Maksymilian Kapalski).
Музычны аўтамат з 1900 года, Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей Цешынскай Сілезіі – гэта месца, якое абавязкова трэба наведаць падчас візіту ў Цешын.
Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Па музеі гасцей праводзяць экскурсаводы, якія з вялікім запалам і адданасцю распавядаюць пра складаную гісторыю самога горада і Цешынскай Сілезіі – адпраўляюцца з намі ў захапляльнае гістарычнае падарожжа; не дазваляюць прапусціць найцікавейшыя экспанаты.
Мадонна з немаўлём, майстэрня Пітэра Парлера, каля 1370 года, Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Касавы апарат, 1885 г., Музей Цешынскай Сілезіі ў Цешыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Анна Задрожна