Беларуская Служба

У маленькай вёсцы ў Сілезскіх Бяскідах вязанне кручком стала ладам жыцця. Вяжуць не толькі жанчыны (ФОТА)

05.09.2025 17:01
Больш пра ўнікальную мясцовую традыцыю, унесеную ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, мы можам даведацца ў музеі карунак у Канякаве.
Аўдыё
  • Музей канякаўскай карункі ў Канякаве
Музей канякаўскай карункі ў КанякавеЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тоненькая баваўняная або шаўковая нітка, велізарная колькасць дэкаратыўных элементаў і іх адметнае размяшчэнне, а таксама сіметрыя і адсутнасць гатовых шаблонаў – гэта асноўныя рысы, якія адрозніваюць канякаўскую карунку, то бок карунку, якую ўжо амаль паўтара стагоддзя вяжуць жанчыны ў Канякаве (Koniaków) на поўдні Польшчы.

Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння мы запрашаем шаноўнае спадарства ў Музей канякаўскай карункі. Акуніцеся разам з намі ў майстэрскі свет фантазіі канякаўскіх каруначніцаў.

Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей канякаўскай карункі ў Канякаве, які размяшчаецца пры Цэнтры канякаўскай карункі – гэта невялікая ўстанова з вельмі багатай экспазіцый, якая распавядае пра, дагэтуль жывую, больш чым стогадовую традыцыю вязання кручком, якая ў 2017 годзе была ўнесена ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Музей канякаўскай карункі ў Канякаве - Цэнтр канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі ў Канякаве - Цэнтр канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Мы дэманструем найстарэйшыя ўзоры карунак, абрусы, мясцовыя народныя галаўныя ўборы, фатаграфіі знакамітых каруначніцаў і іх сем'яў, а таксама працоўныя інструменты, у тым ліку, розныя віды нітак з усяго свету, якімі карыстаюцца мясцовыя жанчыны. Таксама ёсць мультымедыйныя прэзентацыі», – кажа заснавальніца музейнай установы, старшыня Фонду «Канякаўскія карункі» і, перш за ўсё, адданая прыхільніца мясцовай традыцый Люцына Лігоцка-Когут (Lucyna Ligocka-Kohut):

- Мы паказваем вясельныя і прычасныя сукенкі, а таксама бялізну, у тым ліку вядомыя стрынгі, бо гэта, несумненна, адзін з самых значных эпізодаў у гісторыі канякаўскіх карункаў. Тры гады таму я таксама стварыла калекцыю ваўняных канякаўскіх карункаў. У нас можна паглядзець таксама прыгожыя кароны з канякаўскіх карункаў, якія былі створаны для калекцыі «Flowers of Koniaków» на выставу «Экспа-2020» у Дубаі.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адметнай рысам мясцовай карункі з’яўляецца спосаб вязання. Пачынаем з сярэдзіны, вакол якой спалучаем, раней падрыхаваныя дэкаратыўныя элементы – сіметрычна, кругла і зоркападобна.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы, вялікая колькасць розных матываў і сіметрыя – характэрныя для канякаўскай карункі. Пацвярджэннем высокай якасці мясцовага рамяства зʼяўляецца стогадовая сурвэтка, цудам выратавана падчас вайны:

- Жамчужынай выставы з’яўляецца адна з самых старых сурвэтак. Гэта стогадовая сурвэтка, зробленая Галенай Когут. Яна вельмі пашкоджаная, у тым ліку мышамі і моллю, бо калі ў 1942 годзе Канякаў бамбілі, Галена Когут схавала яе ў шафе ў падвале, а праз два гады – памерла. Сям’я не ведала пра схаваную сурвэтку. Яна доўга там ляжала і была знойдзена зусім выпадкова сынам каруначніцы. Менавіта таму яна пажоўклая і пашкоджаная.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Каштоўнасць канякаўскіх карункаў заключаецца ва ўнікальнасці кампазіцыі. Тут няма шаблонаў, а мясцовыя каруначніцы прыдумоўваюць іх на хаду. «У іх гэта ў генах», – пераконвае спадарыня Люцына:

- І менавіта гэтым вылучаюцца канякаўскія каруначніцы: у іх гэта ў галаве, у іх гэта генах. Яны ствараюць гэтыя кампазіцыі без якой-небудзь фармальнай адукацыі; яны проста вучацца гэтаму ад сваіх маці, бабуль і адна ад адной. А паколькі яны вяжуць карункі з дзяцінства, то ў іх ёсць такая неверагодная свабода ў кампазіцыі. З другога боку, гэта таксама вынік пражывання ў гэтым канкрэтным асяроддзі. Вось чаму канякаўскія карункі маюць таксама геаграфічнае азначэнне, то бок яны прыпісаны канкрэтна да Канякава, які знаходзіцца ў Цешынскай Сілезіі на поўдні Польшчы. І гэта адзінае месца на Зямлі, дзе ажыццяўляецца такая тэхніка і ўзнікаюць менавіта канякаўскія карункі.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як распавядае Люцына Лігоцкая-Когут, развіццю карункапляцення ў Канякаве спрыяла як школа, дзе дзяўчаты вучыліся вязаць кручком, так і жыццёвая неабходнасць: замужнія жанчыны насілі абавязковы карункавы чапец, які трэба было купіць або зрабіць самастойна.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пераломным момантам для канякаўскай карункі аказалася адкрыццё мясцовага адзела Цэнтральнага ўпраўлення народнай і мастацкай прамысловасці, інакш «Цэпэліі» (поль. Cepelia). Можна сказаць, што тады карункапляценне стала для мясцовых жанчынаў сапраўднай прафесіяй, а каруначніцы рэалізавалі прэстыжныя заказы, у тым ліку для каралевы Лізаветы ІІ папы Яна Паўла ІІ:

- І там яны ў асноўным вязалі абрусы, каўнерыкі, пальчаткі, фіранкі, манжэты, а карункапляценне стала прафесіяй мясцовых жанчын і крыніцай даходаў. І цікава, што да нядаўняга часу ў многіх каруначніцаў насамрэч дома сваіх карункаў не было, бо тое, што яны зрабілі, то і прадалі.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ліквідацыя «Цэпэліі» ў 1990 годзе прынесла канец перыяду росквіту карункапляцення ў Канякаве – заказы скончыліся. Сітуацыі не спрыяў таксама заліў рынку масавай вытворчасцю з Захаду:

- І тады каруначніца Малгажата Станашэк прыдумала стрынгі, якія сталі такім хітом, што сюды пачалі прыязджаць тэлеканалы з усяго свету. Яны (стрынгі – рэд.) так прасоўвалі карункі, сам Канякаў, што акрамя стрынгаў, нанава пачалі прадавацца і іншыя рэчы – звычайныя сурвэткі і абрусы. Таксама дзякуючы бялізне ў канякаўскіх карунках зʼявіўся колер.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Зараз у Канякаве геклююць (heklować) – так на мясцовай гаворцы называюць вязанне кручком – у асноўным жанчыны, хоць у гісторыі мясцовага карункапляцення было і некалькіх мужчынаў, а і зараз сярод дзяцей, якія вучацца карункапляценню некалькі хлопчыкаў:

- Адным з найбольш вядомых мужчынаў, які займаўся вязаннем кручком быў спадар Міхал Птак, чыя дачка – Галена Врубель, цяпер таксама з’яўляецца адной з найвыдатнейшых каруначніцаў (…)Пасля вайны спадар Міхал не мог вярнуцца да працы, таму, паколькі яго жонка і дачка вязалі кручком, ён заняўся гэтым рамяством і працягваў гекляваць 30 гадоў.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вязанне кручком – гэта дакладная і працаёмкая дзейнасць. Памер працы залежыць, у тым ліку, ад таўшчыні ніткі, складанасці ўзору і памеру праекта. У сярэднім, каб зрабіць, напрыклад, 30-сантыметровую сурвэтку, выкарыстоўваючы нітку калібра 50 з такімі нескладанымі ўзорамі – гэта, больш менш, 20-30 гадзін працы.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Навучанне вязанню кручком у Канякаве пачынаецца з ранняга дзяцінства, бо «калі твая мама вяжа, ты назіраеш за ёй – то расцеш з вобразам кручка ў руцэ», кажа спадарыня Люцына:

- Каруначніцы вяжуць кручком, скажам так, да канца свайго жыцця, да сваіх апошніх дзён, бо, як я ўжо казала, гэта не хобі, гэта не тое, чым мы займаемся ў свабодны час дзеля простага задавальнення. Тут у Канякаве – гэта лад жыцця. Усё пачынаецца з дзяцінства, а каруначніцы, скажам так, паміраюць з кручком у руцэ, і гэта неверагодна. Найстарэйшай карункачніцы сёння 95 гадоў. Каруначніцы, яна актыўна вяжа кручком тут, у Цэнтры канякаўскай карункі – 91 год. Яна расказвала вучаніцам нашай школкі, што пачала вязаць з шасці гадоў. Паколькі ніткі былі дарагія, то ейная бабуля саджала лён і рабіла свае льняныя ніткі, з дапамогай якіх унучка магла вучыцца.

- сказала заснавальніца Музея канякаўскай карункі, старшыня Фонду «Канякаўскія карункі» Люцына Лігоцка-Когут (Lucyna Ligocka-Kohut).

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пра гэтую і іншыя цікавыя гісторыі, пра традыцыю канякаўскіх карунак і тое, як яна мяняліся мы можам даведацца ад экскурсавода, які праводзіць зацікаўленых наведвальнікаў па Музеі карункаў у Канякаве.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей падрыхтаваў шматлікія адукацыйныя прапановы, як для дарослых, так і для дзяцей, у тым ліку, настольную гульню віду memory з элементамі ўзораў канякаўскіх карунак, кніжкі, розныя майстар-класы.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У музеі таксама працуе невялікая крама, дзе можна набыць вырабы мясцовых каруначніцаў. 

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта таксама памятаць, што ў сярэдзіне жніўня ў Канякаве адбываюцца Дні карункі – чатырохдзённае свята карункі, падчас якога праходзяць канцэрты, паказ моды і майстар-класы па карункапляценні. Тады таксама паказваецца найбуйнейшыя ў свеце карунка з Канякава, дыяметрам у 5 метраў, унесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей канякаўскай карункі.  Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей канякаўскай карункі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна 

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Пасля падарожжа ў жахлівых умовах польскіх эмігрантаў вітала выспа Эліс, якую называлі Выспай надзеі або слёз (ФОТА)

25.07.2025 14:01
Да 15% пасажыраў трэцяга класа трансатлантычных лайнераў не перажылі дарогі ў Лепшы Свет, якім у XІX ст. была Амерыка.

600-гадовае яйка, пісьмовы стол сына Напалеона І, прататып крокамера... Якія яшчэ скарбы хавае музей у Цешыне? (ФОТА/ВІДЭА)

22.08.2025 17:17
Запрашаем у найстарэйшы публічны музей у Польшчы і адзін з найстарэйшых публічных музеяў у Цэнтральнай Еўропе.