Баснійскі аўтар, рэжысёр і драматург Дарка Цвіеціч (Darko Cvijetić) стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы «Angelus» за раман «Ліфт Шындлера». Журы адзначыла глыбіню і чалавечнасць яго прозы, якая распавядае пра траўмы і памяць пасля вайны ў былой Югаславіі.
Асобную ўзнагароду атрымала перакладчыца кнігі — Дарата Ёванка Чырліч.
Сёння, 19 кастрычніка, ва Уроцлаўскім доме літаратуры «Proza» адбылася сустрэча з лаўрэатам.
Прэмія «Angelus» — адна з найбольш прэстыжных літаратурных узнагарод у нашым рэгіёне. Яна мае і істотны фінансавы складнік: Дарка Цвeціч атрымаў 150 тысяч злотых, а перакладчыца — 40 тысяч.
«Angelus» заснавана горадам Уроцлавам і прысуджаецца штогод за найлепшую празаічную кнігу, апублікаваную па-польску. Узнагарода прызначаная для аўтараў з краін Цэнтральнай Еўропы, якія ў сваёй творчасці закранаюць важнейшыя тэмы сучаснасці і дапамагаюць лепш зразумець свет іншых культур.
IAR/нг