Беларуская Служба

«Кранае клопат, з якім калісьці ставіліся да народных касцюмаў». Выстава ў музеі ва Улацлавэку – даніна пашаны народнаму майстэрству (ФОТА)

13.02.2026 13:30
Народны касцюм не толькі ўпрыгожваў і абараняў людзей ад холаду. Ён таксама нёс шэраг сацыяльна важнай інфармацыі.
Аўдыё
  • Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў»
   .         ,   -    ;
Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк;Здымак: muzeum.wloclawek.pl

Народны касцюм – гэта больш, чым прыклад адзення, якое апранаецца ў асаблівых сітуацыях. Гэта важны элемент народнай культуры, які ўтрымлівае інфармацыю пра паходжанне, матэрыяльнае і сямейнае становішча, а таксама сацыяльны статус таго, хто яго носіць. Гэта таксама прыклад крэатыву, амбіцый і руплівасці тых, хто ўнёс свой уклад у яго стварэнне. Запрашаем у Этнаграфічны музей – філіял Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк (поль. Włocławek) ў цэнтральнай Польшчы, на цікавае падарожжа па польскіх народных касцюмах.

Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; muzeum.wloclawek.pl Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; muzeum.wloclawek.pl

На выставе «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» прадстаўлена народнае адзенне, якое насілі ў Польшчы з сярэдзіны XІX стагоддзя па 1930-я гады, а таксама некалькі артэфактаў, створаных у 1990-х гадах спецыяльна для конкурсу народных касцюмаў, які тады абвяшчаў музей. Экспанаты паходзяць у асноўным з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Польшчы.

Як падкрэслівае куратар выставы Эліза Суткоўска (Eliza Sutkowska), тут мы знойдзем шырокі выбар прадметаў адзення: кашулі, спадніцы, ніжнія спадніцы, сукенкі, гарсэты, галаўныя ўборы, кафтаны, верхняе адзенне, штаны, камізэлькі... усё падзеленае на жаночую і мужчынскую вопратку:

- Я хацела паказаць адрозненні і падабенства паміж рэгіёнамі, таму, напрыклад, кашулі вісяць адна побач з адной, бо тады лепш відаць розніцу ў аздабленні, стылі, кроі іг.д. Тое ж самае я зрабіла з іншымі прадметамі адзення. Акрамя супастаўлення на выставе ёсць таксама манекены з гатовымі, поўнымі народнымі касцюмамі з розных рэгіёнаў(…) Яны павінны паказаць, як выглядалі гэтыя касцюмы ў цэлым: якая спадніца спалучалася з якім кафтанам, гарсэтам, кашуляй; як яны былі ўпрыгожаныя. Вядома, важным быў таксама від, выкарыстанага матэрыялу. Ідэя была такая, каб паказаць, як гэта працавала ў сістэме дадзенага рэгіёна.

Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; Здымак: muzeum.wloclawek.pl Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; Здымак: muzeum.wloclawek.pl

Польскім народным касцюмам характэрная вялікая разнастайнасць, на якую мелі ўплыў многія фактары, у тым ліку гістарычныя, нагадвае куратарка выставы:

- На пачатку выставы мы паказваем тры касцюмы, якія адлюстроўваюць агульны падзел польскіх народных касцюмаў. У архаічных касцюмах, якія захаваліся, перш за ўсё, ва ўсходняй Польшчы, выкарыстоўваўся лён, то бок самая старажытная льняная тканіна. Тут прыкладам з’яўляецца білгорайскі касцюм, то бок касцюм з рэгіёну горада Білгорай(поль. Biłgoraj) у паўднёва-ўсходняй Польшчы. Наступны прыклад, гэта равскі касцюм – касцюм з рэгіёну Равіча (поль. Rawicz) ў Вялікапольшчы. У ім выкарыстоўваюцца каляровыя, паласатыя тканіны. І тыт бачныя першыя адрозненні. Калі білгорайскі касцюм дазваляў паказаць стройную фігуру жанчыны, то равскі ўжо больш аб'ёмны – са спадніцай багата сабранай на таліі. Наступным, касцюмам з’яўляецца дзявочы шамотульскі касцюм – касцюм з рэгіёну Шамотулаў (поль. Szamotuły) у Вялікапольшчы. У ім выкарыстоўваюцца ўжо фабрычныя матэрыялы. Тут крой таксама іншы. Гэта касцюм, у якім бачныя спасылкі на гарадское, мяшчанскае адзенне. У такім касцюме жанчына выглядала зусім інакш.

На выставе прадстаўлены святочныя касцюмы, якія сяляне апраналі ў асабліва важных сітуацыях. Яны адрозніваліся ад паўсядзённай вопраткі. Паўсядзённае адзенне звычайна было больш простым, а ўпрыгожванне, якое патрабавала шмат часу, не было ў ім такім важным.

Традыцыйнае святочнае адзенне служыла не толькі абаронай ад холаду. Яно ўтрымлівала шмат інфармацыі – паведамляла пра паходжанне, матэрыяльны і сацыяльны статус, сямейнае становішча, а нават узрост таго, хто яго носіць:

- Вопратка шмат казала пра чалавека, перш за ўсё, паказвала на рэгіён, адкуль чалавек паходзіць. Другім пытаннем быў статус, у выпадку жанчын: паказваў, ці жанчына замужам. Гэта была сацыяльна важная інфармацыя. Незамужнія жанчына звычайна, хоць і не заўсёды, не насілі галаўных убораў (чапцоў), затое яны ўпрыгожвалі валасы вянкамі, стужкамі, дэкаратыўнымі палоскамі (поль. szlarka). Замужнія жанчыны насілі чапец – гэта адрознівала іх ад незамужніх. Наступная справа, гэта фінансавы статус, пра які сведчыла, колькасць і якасць матэрыялу, выкарыстанага ў касцюме. Матэрыял быў дарагім таварам, таму багатыя людзі насілі яго больш. Гэта адлюстроўвалася таксама, калі гаворка ідзе пра рэгіён – чым больш багаты рэгіён, тым больш багаты касцюм. Часта маладыя людзі апраналіся ў светлыя колеры, а старэйшыя – у цёмныя. Дарэчы, гэта тычылася як мужчын, так і жанчын.

Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; Здымак: muzeum.wloclawek.pl Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; Здымак: muzeum.wloclawek.pl

На выставе мы можам убачыць розныя тэхнікі ўпрыгожвання народных касцюмаў, якія з’яўляюцца таксама доказам народная майстэрства:

- Тканіны, у залежнасці ад таго, як яны былі тканыя, ужо самі па сабе былі дэкаратыўнымі. Напрыклад, выкарыстоўваліся розныя колеры тканіны, ствараліся розныя палоскі... Tаму сама тканіна таксама была дэкаратыўным элементам. Іншы тып упрыгожвання – вышыўка. Ёсць, напрыклад, падляшская вышыўка так званыя «пераборы», гэта адмысловая ткацкая тэхніка. Выкарыстоўваліся дэкаратыўная абшыўкі, падшыўкі, пайеткі, бліскучыя пацеркі.

Вырабленыя з вялікай адданасцю і фінансавымі ўкладаннямі народныя касцюмы захоўваліся доўгі час і нават перадаваліся з пакалення ў пакаленне:

- Іншы аспект гэтай выставы, які глыбока кранае мяне асабіста – гэта тое, як падаўжалася жыццё гэтых касцюмаў. Можна ўбачыць сляды штопкі, латання, падшывання іншымі тканінамі, замены зношаных элементаў новымі. Працаёмкая штопка гэтых зношаных элементаў сведчыла пра важнасць гэтай вопраткі, пра тое, што яе насілі доўгі час.

Выстава паказвае, што народныя касцюмы – гэта не прыклад кітчу, але доказ крэатыву, адчувальнасці і руплівасці народных майстроў:

- Выстава – гэта доказ пашаны руплівасці і майстэрства, а таксама захаплення гэтымі простымі жанчынамі, якія часта не ўмелі чытаць і пісаць, але стваралі такія ўнікальныя рэчы. Іхныя кампазіцыі проста настолькі прыгожыя, што я б з задавальненнем купіла і насіла палову з іх.

– кажа куратар выставы Эліза Суткоўска (Eliza Sutkowska) з Этнаграфічнага музея ў горадзе Улацлавэк.

Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; muzeum.wloclawek.pl Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк; muzeum.wloclawek.pl

На выставе, акрамя падборкі прадметаў гардэроба і прыкладаў поўных народных касцюмаў, мы можам таксама ўбачыць архіўныя фатаграфіі народных касцюмаў ва ўжытку – сітуацыі і спосабы іх нашэння.

Выстава «Прыгажосць у дэталях. Падарожжа па свеце польскіх народных касцюмаў» у Этнаграфічным музеі, філіяле Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк была арганізавана пры ўдзеле Цэнтральнага тэкстыльнага музея ў Лодзі, Археалагічнага і этнаграфічнага музея ў Лодзі і Этнаграфічнага музея ў Торуні.

Анна Задрожна

*Здымкі: афіцыйны сайт Этнаграфічнага музея, філіяла Музея Куяўска-Добжыньскай зямлі ў горадзе Улацлавэк;

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей культур свету ў Познані прыцягвае наведвальнікаў новай пастаяннай экспазіцыяй

16.01.2026 16:30
«Рэбрэндынг», які летась прайшла культурная ўстанова, паставіў перад ёй новыя задачы і адкрыў новыя магчымасці.

Гэндальф у польскіх Карканошах? Адкрыйце з намі сакрэты Духа Гор на інтэрактыўнай выставе ў Карпачы (ФОТА)

06.02.2026 12:57
Тут магія сутыкаецца з сучаснай тэхналогіяй. «Карканошскія Таямніцы» – гэта прыгода, годная чараўніка.