Fisz Emade Tworzywo – гэта музычны праект, адзін з самых арыгінальных на польскай сцэне. Музыканты, якія ў яго ўваходзяць, спалучаюць хіп-хоп, электронную музыку, джаз і альтэрнатыўны поп. Аснову калектыву складаюць браты: Барташ Ваглеўскі (Bartosz Waglewski - Fisz) — рэпер, аўтар тэкстаў і вакаліст, і Пётр Ваглеўскі (Piotr Waglewski - Emade) — прадзюсар і бубнач. Яны — сыны Войцеха Ваглеўскага (Wojciech Waglewski), лідара легендарнага гурта Voo Voo, таму яны з самага пачатку свайго жыцця знаёміліся з кантэкстам аўтарскай музыкі.
Праект узнік на пачатку 2000-х як развіццё сольнай дзейнасці Fisza. У 2002 годзе выйшаў альбом «Polepione dźwięki», а наступныя творы паступова адыходзілі ад класічнага хіп-хопу ў бок больш эклектычнага гучання. У сваю чаргу дыск «Mamut» (2014), з больш песеннай формай, прынёс выканаўцам шырокую папулярнасць і намінацыі на прэмію Fryderyk.
Наступныя альбомы — «Drony» (2016), «Radar» (2019) і «Ballady i protesty» (2021) — замацавалі пазіцыю гурта як аўтараў, што каментуюць рэальнасць сучаснай Польшчы. Тэксты Fisza рэфлексійныя, часта іранічныя, яны закранаюць тэмы адзіноты, міжасабовых адносін, агульных трывог і грамадскага напружання. У музычным плане гурт свабодна спалучае электроніку, ударныя, сінтэзатары і элементы джазу, ствараючы непаўторнае гучанне.
Важнай рысай дзейнасці Fisz Emade Tworzywo з’яўляецца мастацкая незалежнасць, музыканты развіваюць уласную мову, маюць верную аўдыторыю і прызнанне крытыкаў. Іх канцэрты вядомыя якасным гучаннем, а рэпертуар — нягледзячы на альтэрнатыўны характар — прыцягвае як аматараў амбіцыйнага хіп-хопу, так і слухачоў альтэрнатыўнай музыкі.
Такім чынам, Fisz Emade Tworzywo – цікавы музычны праект, які злучаюць рэп і альтэрнатыўную музыку, прапануе слухачам небанальныя тэксты і не баіцца эксперыментаваць на сцэне. А вашай увазе кампазіцыя калектыву, якая называецца «Надта мала часу» (Za mało czasu).
Nie musiałem spać długo
mogłem w ogóle nie spać
bo moje miasto nie spało
każde miejsce było mi znane
warszawskie ulice, kluby, autobusy i taksówki
ulice pełne butelek, kapsli, zdeptanych papierosów
A dzisiaj mówią mi
Graj ładniejsze melodie
Takie które nie będą przerywały naszych reklam
Muzycznie jestem dzieckiem lat 90
pierwszych zatłoczonych klubów
Miejsc gdzie DJ wyciągał z torby winylowe płyty
kręciłem się w kółko
muzyka była moim narkotykiem
a dźwięki wchodziły mi do brzucha
Mam za mało czasu
Muzyka jest moim narkotykiem
Nic innego nie używam
Nie zażywam
I nie piję… Muzyka jest moim narkotykiem
moim rodzinnym miastem
Mam za mało czasu
mam już za mało czasu
muzyka nie pozwala mi się zestarzeć
Mam za mało czasu
zakładam słuchawki na uszy
dyskoteka ciszy
cicha dyskoteka
a plecy mam zlane potem
Bush Babies
Nightmares on Wax
Berlińskie dub techno wprowadzało mnie w trans
Jeśli masz coś do mnie
Szczerze, mało mnie to interesuje
Żyj i pozwól mi żyć, tak jak ja lubię
A lubię być żywym, martwym jeszcze nie byłem
Odwiedzam lokalne sklepy
Kupuję tam pieczywo, kupuję tam pomidory
Jestem w ciągłym ruchu
Naprawiam rowery w tym samym miejscu od 35 lat
Od 35 lat mieszkam w tej samej dzielnicy
Mam za mało czasu
Muzyka jest moim narkotykiem
Nic innego nie używam
Nie zażywam
I nie piję
Mam za mało czasu
Muzyka jest moim narkotykiem
moim rodzinnym miastem
Mam za mało czasu
mam już za mało czasu
muzyka nie pozwala mi się zestarzeć
Mam za mało czasu
zakładam słuchawki na uszy
moja dyskoteka ciszy
cicha dyskoteka
a plecy mam zlane potem
Czasami czuję się jakby świat zaczął mówić
W jakimś innym, nieznanym mi języku
Zakładam słuchawki
Głowa staje się lekka
Opada swobodnie w przód
Opada swobodnie w tył
Do płuc dostaje się świeże powietrze
Muzyka jest narkotykiem
Wyrzucam z szafy marynarki
Wyrzucam białe koszule
Mam za mało czasu żeby się stroić
Mam za mało czasu by spełniać oczekiwania
W głowie zachodzą nieznane mi dotąd reakcje chemiczne
Barki, biodra, ręce zaczynają swobodnie falować
Widzisz jak kręcę się po pokoju nie tracąc rytmu
Ty też zakładasz słuchawki
Zaczynasz falować razem ze mną
Ruch gęstnieje
Światło dostaje się do środka
Światło przebija rolety, przebija zasłony
Jakby ktoś włączył prąd i zasilił całe miasto
I nagle nie jesteśmy już biedni
Nie jesteśmy zmęczeni
A kiedy przyjdzie czas na pożegnanie
Zrobimy lata 90 w naszym mieście
Dub techno wprowadzi nas w trans
A akordy pianina
Pa papapap papapapa
Pa papapap papapapa
Pa pa pa
Przebiją nam serce
Tak sobie to wyobrażam!
Mam za mało czasu
Мне не трэба было спаць доўга, я мог агулам не спаць, бо мой горад не спаў. Кожнае месца было мне знаёмае. Варшаўскія вуліцы, клубы, аўтобусы і таксі. Вуліцы, поўныя бутэлек, коркаў ад бутэлек і растаптаных цыгарэт. А сёння мне кажуць: «Уключы больш прыемныя мелодыі». Такія, якія не будуць перарываць нашу рэкламу. У музычным плане я дзіця 90-х. Першых перапоўненых клубаў. Месцаў, дзе дыджэй даставаў з сумкі вінілавыя пласцінкі. Я круціўся. Музыка была маім наркотыкам, гукі ўваходзілі ў жывот. У мяне мала часу. Музыка — мой наркотык. Я больш нічога не ўжываю. Я не ўжываю наркотыкі. І я не п'ю... Музыка — мой наркотык. Мой родны горад. У мяне мала часу... Музыка не дае мне старэць. Я надзяваю навушнікі. Дыскатэка цішыні. Бязгучная дыскатэка. І мая спіна пакрыта потам.
Bush Babies, Nightmares on Wax. Берлінскі даб-тэхна ўводзіць мяне ў транс. Калі ў вас ёсць штосьці супраць мяне, шчыра кажучы, мне ўсё роўна. Жывіце і дайце мне жыць, як мне падабаецца. І мне падабаецца быць жывым, я яшчэ не памёр. Я наведваю мясцовыя крамы. Я купляю там хлеб, я купляю там памідоры. Я пастаянна ў руху. Я рамантую ровары ў адным і тым жа месцы ўжо 35 гадоў. Я жыву ў адным і тым жа раёне ўжо 35 гадоў.
Музыка — мой наркотык. Я нічога больш не ўжываю. Мой родны горад. У мяне мала часу. Музыка не дае мне старэць. Часам мне здаецца, што свет пачынае гаварыць на нейкай іншай мове, якую я не ведаю. Я надзяваю навушнікі. Мая галава спыняецца, становіцца лёгкай, свабодна падае наперад, свабодна падае назад. Свежае паветра напаўняе мае лёгкія. Музыка — гэта наркотык. Я выкідваю курткі з шафы. Я выкідваю белыя кашулі. У мяне няма часу апрануцца. У мяне няма часу апраўдаць чаканні. У маёй галаве адбываюцца невядомыя хімічныя рэакцыі. Плечы, сцёгны, рукі пачынаюць свабодна хістацца. Ты бачыш, як я кручуся па пакоі, не прапускаючы ніводнага такту. Ты таксама апранаеш навушнікі. Ты пачынаеш хістацца разам са мной. Рух узмацняецца. Святло пранікае. Святло прабівае жалюзі, прабівае фіранкі. Быццам хтосьці ўключыў электрычнасць і заправіў увесь горад. І раптам мы больш не бедныя. Мы не стаміліся. І калі прыйдзе час развітвацца. Мы будзем граць 90-я ў нашым горадзе. Даб-тэхна ўвядзе нас у транс. А акорды фартэпіяна. Бывай, пакуль, бывай. Яны прабіваюць нашы сэрцы. Вось як я гэта ўяўляю! У мяне мала часу.
Muzycznie jestem dzieckiem lat 90 – я ў музычным плане – дзіця 90-ых гадоў. Трэба сказаць, што 90-ыя гады ўспрымаюцца ў Польшчы інакш, чым у Беларусі. Мы, жыхары тагачаснай Беларусі, памятаем перш за ўсё эканамічны крызіс чэргі ў крамах, разгул злачыннасці. У Польшчы таксама быў эканамічны крызіс, шокавая тэрапія, якая прынесла вялізныя цяжкасці людзям, але гэта быў перш за ўсё час свабоды, краіна перастала быць залежнай ад вялікага брата, і гэта натхняла людзей на тое, каб вытрымаць усе цяжкасці.
Nie zażywam I nie piję – я не прымаю наркотыкаў і не п’ю. Гаворка ідзе, канешне, пра піццё алкаголю. Звярніце ўвагу на дзеяслоўш зажываць. Ён можа спалучацца як з пазітыўнымі, так і негатыўнымі рэчамі. Можам сказаць zażywam narkotyki (я прымаю наркотыкі), zażywam leki (прымаю лякарствы), так і зажывам компелі слонечных (я карыстаюся сонечнымі ваннамі) ці zażywam świeżego powietrza (карыстаюся свежым паветрам).
Bush Babies – гэта амерыканскае хіп-хоп-трыа, актыўнае ў 1990-я гады. Праўда, гэтае словазлучэнне можа мець таксама пераноснае значэнне – пераклад з англійскай - дзеці з бушу, дзеці дзікай прыроды.
Nightmares on Wax — гэта брытанскі музычны праект, створаны ў канцы 1980-х. Заснавальнікам і галоўным аўтарам музыкі з’яўляецца прадзюсар і дыджэй George Evelyn.
Jakby ktoś włączył prąd i zasilił całe miasto – быццам бы нехта ўключыў электрычнасць і забяспечыў энергіяй цэлы горад. Дзеяслоў zasilić азначае “даць электраэнергію” або пакласці грошы, калі гаворка ідзе пра банкаўскі рахунак (zasilić konto).
Generator zasila cały budynek podczas awarii prądu - Генератар забяспечвае электрычнасцю ўвесь будынак падчас аварый.
Таксама магчыма пераноснае значэнне:
Nowi pracownicy zasilili szeregi firmy - Новыя супрацоўнікі папоўнілі шэрагі кампаніі.
нг