Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Гжэгаж Цехоўскі з песняй пра канфармізм і баязліўства

26.03.2026 17:32
Каб зразумець кампазіцыю, трэба ведаць, у які час яна была створаная.
Grzegorz Ciechowski
Grzegorz CiechowskiForum

У гэтай перадачы я прадстаўлю песню гурта, які даўно стаў ужо легендай польскай эстраднай музыкі. Republika (Рэспубліка) — гэта рок-гурт, які быў створаны ў Познані ў 1978 годзе і хутка быў заўважаны слухачамі дзякуючы свайму выразнаму, энергічнаму гучанню і крытычным, часта іранічным, тэкстам.

На чале з харызматычным вакалістам Гжэгажам Цехоўскім (Grzegorz Ciechowski), які таксама быў аўтарам большасці кампазіцый калектыву, Republika прапанавала ўнікальнае спалучэнне пост-панку, новай хвалі і арыгінальных лірычных вобразаў. Стыль гурта адрозніваўся моцнымі рыфамі, мінімалістычнай рытмікай і характэрным голасам Цехоўскага.

Свой першы значны поспех Republika атрымала ў 1980-я гады: іх дэбютны альбом “Nowe sytuacje” стаў класікай польскага року. Пазней з’явіліся хіты, якія і сёння яшчэ гучаць нярэдка ў эфіры і карыстаюцца прызнаннем слухачоў, такія як «Biała flaga», «Tak! Tak!» і «Telefony».

Гурт некалькі разоў змяняў склад, таксама музыкантам здаралася на нейкі час разыходзіцца, група працягвала выступаць у 1990-я і на пачатку трэцяга тысячагоддзя. На жаль, яго гісторыю рэзка спыніла нечаканая і заўчасная смерць Гжэгажа Цехоўскага ў 2001 годзе. Гэта стала ўдарам, пасля якога гурт спыніў дзейнасць. Тым не менш, яго музыка працягвае ўплываць на наступныя пакаленні польскіх рок-выканаўцаў.

Музычныя крытыкі называюць калектыў Republika не проста рок-групай, а культурным феноменам, сімвалам вольнага і крытычнага голасу на польскай музычнай сцэне. А вашай увазе песня пад назваю „Biała flaga” (Белы сцяг) з вельмі характэрнымі паўторамі, якія ведае, бадай, кожны жыхар Польшчы.

Gdzie oni są? Ci wszyscy moi przyjaciele-ele-ele-ele-ele-ele

Zabrakło ich. Choć zawsze było ich niewielu-elu-elu-elu-elu-elu

Schowali się po różnych mrocznych instytucjach-ucjach-ucjach-ucjach-ucjach-ucjach
Pożarła ich galopująca prostytucja-ucja-ucja-ucja-ucja-ucja

Gdzie są moi przyjaciele. Bojownicy z tamtych lat
Zawsze było ich niewielu. Teraz jestem sam

Co to za pan? Jak kulturalnie opowiada.
Jak się stara ładnie siedzieć i wysławiać
Ach, co za ton, co za ukłon
Co za wiara w każdym zdaniu
I jakie mądre przekonania-nania-nania-nania-nania-nania

Gdzie są moi przyjaciele. Bojownicy z tamtych lat
Zawsze było ich niewielu. Teraz jestem sam

Oto są, oto wszyscy są. Przyjaciele moi z wielu stron
Co za pochód, co za piękny krok. Maszerują ramię w ramię wprost
I w bamboszach, w garniturach. Z pidżamami pod pachami
Z posadami, z podatkami i z białymi chorągwiami
Idą tłumy ich, tłumy ich. Tłumy ich, tłumy ich…

Gdzie oni są. Gdzie oni są. Zabrakło ich. Zabrakło ich...

Дзе яны? Усе мае сябры. Іх няма. Хоць іх заўсёды было мала. Яны хаваліся ў розных цёмных установах. Разгул прастытуцыі паглынаў іх. Дзе мае сябры? Байцы тых гадоў. Іх заўсёды было мала. Цяпер я адзін.

Хто гэты джэнтльмен? Ён так культурна расказвае. Як ён сядзіць і гаворыць прыгожа. О, які тон, які паклон. Якая вера ў кожным сказе. І якія мудрыя перакананні.

Дзе мае сябры. Байцы тых гадоў. Іх заўсёды было мала. Цяпер я адзін. Вось яны, вось яны ўсе. Мае сябры з многіх месцаў. Якая працэсія, які прыгожы крок. Яны ідуць пад руку, прама наперад. І ў тэпцях, у касцюмах. З піжамамі ў руках. З пасадамі, з падаткамі і з белымі сцяжкамі. Натоўпы іх маршыруюць, натоўпы іх...

Дзе яны? Дзе яны? Яны зніклі. Яны зніклі...

Каб зразумець кампазіцыю, трэба ведаць, у які час яна была створаная. «Белы сцяг» паўстаў у вельмі цяжкі перыяд польскай гісторыі, калі было ўведзена ваеннае становішча (1981). Такім чынам, тэкст кампазіцыі ўтрымлівае іранічны і горкі аналіз настрояў людзей, закранае тэмы канфармізму, здрады ідэалам і страху перад рэпрэсіямі.

Biała flaga – думаю, гэтую метафару нікому не трэба тлумачыць. Белы сцяг азначае капітуляцыю. У песні ён сімвалізуе баязлівасць і канфармізм, адмову ад барацьбы за свабоду. Цікава тое, што цэнзура прапусціла кампазіцыю, але змяніла некаторыя часткі тэксту, у тым ліку спасылку на акуляры Войцеха Ярузельскага (Wojciech Jaruzelski).

У арыгінальнай версіі быў таксама такі сказ: „Jeden uczy w szkole tańca, choć o kulach łazi sam, drugi jest podstawą państwa, palcem grozi nam” - адзін вучыць у школе танцаваць, хаця сам ходзіць на мыліцах, другі стаў падмуркам дзяржавы, ён пагражае нам пальцам. Гэта таксама пра Ярузельскага, першага сакратара Польскай Аб’яднанай Рабочай Партыі.

Mocny w gębie – так гавораць пра чалавека, які на словах гатовы перавярнуць горы, а на практыцы адмаўляецца ад дзеяння. Тут згадка пра асоб, якія да ўвядзення ваеннага становішча былі радыкальнымі ў сваіх поглядах, а пазней «хаваліся ў розных цёмных установах» (ці ў сваіх дамах), здаючыся без бою.

Bambosze - гэта цёплыя, мяккія хатнія тэпці, звычайна вырабленыя з воўны, фетру або скуры. Метафара спакойнага, хатняга жыцця ў цеплыні і без яркіх уражанняў.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы