Сёння я вярнуся да рэпертуару аднаго з самых вядомых польскіх выканаўцаў мінулага і пачатку гэтага стагоддзя Кшыштафа Краўчыка (Krzysztof January Krawczyk). Музыкант нарадзіўся 8 верасня 1946 года ў Катавіцах. Ён быў спеваком, гітарыстам і кампазітарам, а стаў вядомым перад усім дзякуючы свайму глыбокаму, характэрнаму барытону і харызме, якой заваёўваў сэрцы слухачоў, перш за ўсё жаночага полу.
Сваю творчую дзейнасць Краўчык пачаў у 1963 годзе, будучы вакалістам і гітарыстам гурта Trubadurzy — аднаго з самых папулярных польскіх калектываў 60–70-х гадоў. У 1973 годзе распачаў сольную кар’еру, якая зрабіла яго адным з самых пазнавальных выканаўцаў у краіне.
Яго музыка спалучала розныя стылі — поп, рок-н-рол, кантры, рытм-энд-блюз, фолк і нават дыскa-пола. Дзякуючы гэтаму ён меў вельмі шырокую аўдыторыю слухачоў. Сярод ягоных найвялікшых хітоў трэба згадаць такія песні, як «Parostatek», «Jak minął dzień», «Rysunek na szkle», «Byle było tak», «Pamiętam ciebie z tamtych lat». Гэтыя кампазіцыі і сёння часта гучаць на радыё і падчас сямейных свят. Дзякуючы магутнаму голасу і выразнай сцэнічнай харызме яго часта называлі «польскім Элвісам». За некалькі дзесяцігоддзяў ён запісаў дзясяткі альбомаў, выступаў як у Польшчы, так і за мяжой, у тым ліку за акіянам, у ЗША, заваяваўшы вялікую колькасць прыхільнікаў.
Артыст вёў таксама бурнае асабістае жыццё. У яго былі тры жонкі, першую ён здрадзіў, а чарговая здрадзіла яго з ягоным сябрам. Вось такая карма. У інтэрв’ю ён прызнаваўся ў жыццёвых памылках і нявернасці, казаў, што хацеў бы многае змяніць у асабістым жыцці. Падкрэсліваў, што без вернасці шлюб не можа існаваць і шкадаваў, што пакрыўдзіў дзвюх жанчын, а сапраўдную сталасць і пачуццё гонару вярнуў дзякуючы трэцяй жонцы Эве Краўчык. Дзякуючы ёй ён прыйшоў да веры ў Бога і пераадолеў залежнасці. «Мяне каханне ўратавала», — прызнаваўся Краўчык.
Спявак памёр ва ўзросце 74 гадоў 5 красавіка 2021 года ў Лодзі, але застаўся адной з самых важных постацей польскай эстрады. А я прапаную вашай увазе кампазіцыю Кшыштафа Краўчыка “Бо ты ёсць” (Bo jesteś ty).
Na zewnątrz mgła, tylko ziąb i deszcz
A dla mnie świat w ciepłym świetle świec
Powietrze ma elektryczny smak
Chciałbym tak trwać nawet tysiąc lat
Bo jesteś Ty
Znów przy mnie budzisz się
Bo jesteś Ty
I wciąż czuję, że...
Bo jesteś Ty
Cóż więcej mógłbym chcieć?
Bo jesteś tu
I proszę zostań już
Ja chciałbym tak zawsze biec pod wiatr
Nie liczyć dni, ciągle zmieniać twarz
Sprawić by czas wciąż omijał mnie
Wszystko to już dziś nie liczy się
Bo jesteś Ty
Zaczynasz ze mną dzień
Bo jesteś wciąż
Gdy zaczyna się noc
Już wszystko mam
Cóż więcej mógłbym chcieć?
Bo jesteś tu
I zawsze tu bądź
Bo jesteś Ty
Znów przy mnie budzisz się
Bo jesteś Ty
I wciąż czuję, że...
Bo jesteś Ty
Cóż więcej mógłbym chcieć?
Bo jesteś tu
I proszę zostań już
Bo jesteś Ty...
На вуліцы туман, толькі холад і дождж. А для мяне свет у цёплым святле свечак. Паветра мае электрычны прысмак. Я хацеў бы так жыць тысячу гадоў. Таму што ты ёсць. Ты зноў прачынаешся побач са мной. Таму што ты ёсць. Я адчуваю гэта... Ты тут. Чаго ж яшчэ я магу жадаць? Ты тут. І, калі ласка, застанься. Я хацеў бы заўсёды бегчы супраць ветру.
Не лічыць дні, пастаянна мяняць свой твар. Зрабі так, каб час пралятаў міма мяне. Сёння ўсё гэта не мае значэння. Таму што ты ёсць. Ты пачынаеш дзень са мной. Таму што ты ўсё яшчэ тут, калі пачынаецца ноч. У мяне ўжо ёсць усё. Чаго яшчэ я магу жадаць? Таму што ты ёсць. І заўсёды будзеш тут...
Вось такая прыгожая песня пра каханне. Адны скажуць, што гэта каханне мужчыны да жанчыны, але ці гэта каханне паміж людзьмі, ці можа нават каханне чалавека да вышэйшай істоты, Бога - немагчыма сказаць адназначна. У кожным выпадку, гэтая прыгожая лірычная песня надалей папулярная ў Польшчы. І пераходзім да разгляду тэксту.
Na zewnątrz mgła, tylko ziąb i deszcz – На вуліцы туман, толькі холад і дождж. Na zewnątrz – гэта даслоўна на вонкі, тэрыторыя паза домам, двор. Ziąb па-беларуску — гэта пранізлівы холад, моцнае адчуванне сцюжы. Гэтае слова мае больш літаратурнае адценне, чым звычайны «холад». Можа ўжывацца ў розных кантэкстах:
Na dworze panował ziąb — На двары стаяў пранізлівы холад. Przeszedł mnie ziąb — Мяне праняў холад. У пераносным сэнсе (пра адносіны): Między nimi czuć było ziąb — Паміж імі адчуваўся холад.
Chciałbym tak trwać nawet tysiąc lat – Я хацеў бы так жыць (існаваць) тысячу гадоў.
Cóż więcej mógłbym chcieć? – Што я мог бы больш хацець. Звярніце ўвагу, што на польскай мове часціца ўмоўнага ладу бы (bym) пішацца разам з дзеясловам і да яе далучаецца канчатак, характэрны для дадзенай асобы або асоб – ja mogłabym, ty mógłbyś, on mógłby, my moglibyśmy і гэтак далей.
нг