Беларуская Служба

Любоў да Падляшша, выказаная святлом і колерам. Гісторыя выдатнага мастака з-пад Сямятычаў (ФОТА)

22.05.2026 11:45
Запрашаем пазнаёміцца са спадчынай Ігнацыя Пянкоўскага ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы.
Аўдыё
  • Запрашаем пазнаёміцца з гісторыяй чалавека, для якога радзімай было мастацтва, а фундаментам — Падляшша.
   ,
Жывапісная майстэрня Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў ЦеханоўцыЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы запрашаем адправіцца разам з намі ў падарожжа па слядах чалавека, які, хоць і чытаў лекцыі ў найвялікшых польскіх мастацкіх акадэміях і падарожнічаў па самых далёкіх кутках свету, але сваё сэрца назаўжды пакінуў на рацэ Буг.

 На здымку Ігнацы Пянькоўскі, экспазіцыя ў Музеі сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ігнацы Пянькоўскі(Ignacy Pieńkowski) — сын падляшскай зямлі, выдатны мастак і прафесар — нарадзіўся ў 1877 годзе ў Далубове (поль. Dołubowo) каля Сямятычаў і стаў адным з найважнейшых амбасадараў рэгіёна ў свеце вялікага мастацтва. Запрашаем пазнаёміцца з гісторыяй чалавека, для якога радзімай было мастацтва, а фундаментам — Падляшша.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Матыў Падляшша вельмі часта сустракаецца ў працах Ігнацыя Пянькоўскага. Дарэчы, ён тут часта бываў, працаваў, аддаваўся такім забавам, як верхавая язда і паляванне, кажа Крыстына Багуцка (Krystyna Bogucka) — старэйшы куратар, загадчыца Мастацкага аддзела Музея сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, дзе знаходзіцца адна з буйнейшых у Польшчы калекцый карцін выдатнага прадстаўніка Падляшша.

 Ён паходзіў з Падляшша. Нарадзіўся ў сям'і землеўладальніка з вельмі традыцыйнымі каранямі. Гэта была вельмі патрыятычная сям’я, прадстаўнікі якой удзельнічалі ў нацыянальных паўстаннях. Можна сказаць, што з ранняга ўзросту яму прывілі любоў да Радзімы, да Падляшша, якое ён глыбока любіў і куды вяртаўся пры кожнай магчымасці. Затым, пасля хатняга навучання, якое праводзіла яго маці  добра адукаваная жанчына, якая свабодна валодала замежнымі мовамі  ён пераехаў у Варшаву, каб вучыцца ў школе Войцеха Герсана (поль. Wojciech Gerson), адначасова наведваючы сярэднюю школу. Затым ён паехаў у Кракаў, дзе за тры гады скончыў пяцігадовы курс у Акадэміі мастацтваў і падарожнічаў за мяжу разам з Войцехам Вайсам(поль. Wojciech Weiss)  пазнейшым рэктарам Акадэміі мастацтваў, з якім ён сябраваў шмат гадоў,  распавядае спадарыня куратар.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хатняя адукацыя, падсілкаваная любоўю маці да літаратуры і музыкі, стала для Пянькоўскага пропускам у найвялікшыя салоны Еўропы. Аднак, перш чым пасяліўся ў Кракаве, дзе дзесяцігоддзямі навучаў маладыя пакаленні мастакоў, ён адправіўся ў свет. Разам са сваім сябрам Войцехам Вайсам яны паехалі, у тым ліку, у Парыж, каб паглядзець, што адбываецца ў сучасным мастацтве.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

 У яго быў прыроджаны талент, ён маляваў вельмі рэалістычна. Мы можам параўнаць ягоныя карціны з карцінамі Герымскага(поль. Gierymski), дзе можна ўбачыць вельмі прыгожае святло і кампазіцыю. У вядомай калекцыі Рагаліньскіх (адной з найбольш каштоўных калекцыяў польскага і еўрапейскага жывапісу канца XIX і пачатку XX стагоддзяў – рэд.) ёсць вельмі прыгожы партрэт дзяўчынкі  ідылічная карціна, якая адлюстроўвае дзяўчынку на парозе хаты ў народным касцюме. Гэта прыклад мастацкага майстэрства XІX стагоддзя, аўтарства Ігнацыя Пянькоўскага. Потым ён паехаў у Францыю, убачыў, што адбываецца ў свеце, і пачаў шукаць свае ўласныя ідэі  адмовіўся ад рэалізму на карысць каларызму. Гэты колер быў яшчэ больш узмоцнены яго паездкай у Паўднёвую Амерыку. Пасля вяртання яго карціны проста ўспыхнулі сонечным святлом і пышнасцю колераў,  распавядае Крыстына Багуцка.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Змена мастацкага стылю была не проста капрызам. Гэта была эвалюцыя майстра. З падарожжа ў Паўднёвую Амерыку ён прывёз на Падляшша «сонца», якое асвятляла яго пазнейшыя палотны. Але ці маляваў ён у Парыжы, ці ў Кракаве, адзін матыў вяртаўся да яго, як бумеранг.

 Спачатку ён маляваў партрэты, а пазней  пейзажы(…) Ён любіў працаваць на прыродзе. Ён любіў Падляшша, раку Буг, якая акружае Мельнік(поль. Mielnik) і Сутна (поль. Sutno), дзе жыла сямʼя Пянькоўскіх ( у вёсцы Сутна размяшчалася сядзіба сям’і Пянькоўскіх, разбураная ў 1939 годзе – рэд.). Гэта быў яго галоўны матыў. Ён таксама часта маляваў нацюрморты. Можна сказаць, што ніякае надворʼе не перашкаджала яму ў працы. Калі было добрае надворʼе, на кані або пешшу, ён адпраўляўся працаваць на адкрытым паветры. Аднак, калі ішоў дождж, ён маляваў інтэрʼеры пакояў, у якіх спыняўся, альбо проста нацюрморты,  кажа экспертка.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Дзякуючы гэтай незвычайнай руплівасці мастак пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну. Гадамі яго карціны былі раскіданыя па прыватных калекцыях і музеях Кракава і Варшавы. Аднак пасля смерці яго жонкі Ірэны здарылася нешта незвычайнае. Сямʼя вырашыла вярнуць творчасць мастака туды, адкуль усё пачалося.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

 Усё пачалося ў 1970-х гадах. Нашчадкі вырашылі перадаць яго мастацкую спадчыну музею, размешчанаму як мага бліжэй да месца нараджэння Ігнацыя Пянькоўскага. На шчасце, гэтым месцам аказаўся Цехановец (поль. Ciechanowiec)(…) Першае ахвяраванне ўключала каля дзесяці карцін і мэблю з сямейнага маёнтка ў вёсцы Сутна. На пачатку 1980-х гадоў у Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы ўзнікла пастаянная экспазіцыя, якая прэзентавала ўсю нашую калекцыю твораў мастака. Затым, пасля 2000 года, мы паступова набывалі дадатковыя карціны на аўкцыёнах. А ў 2024 годзе атрымалі сапраўдны скарб з Лондана і не толькі ад спадчыннікаў Ігнацыя Пянькоўскага, то бок пляменніка Яна. Гаворка ідзе пра цудоўную калекцыю карцін алеем і пастэллю, у тым ліку пра партрэт Ігнацыя, аўтарства Войцеха Вайса, намаляваны напрыканцы XIX стагоддзя ў Парыжы. Мы атрымалі вельмі прыгожы, вялікі партрэт другой жонкі Ігнацыя Пянькоўскага Ірэны. Шмат разнастайных нацюрмортаў, пейзажаў ці вельмі прыгожую вялікую карціну з выявай польскай лекаркі і грамадскай дзяячкі Зофʼі Гарліцкай з канём. Гэтае ахвяраванне стала, можна сказаць, дадатковым імпульсам да пашырэння існуючай пастаяннай экспазіцыі,  заявіла спадарыня Багуцка.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Менавіта дзякуючы гэтым падарункам Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы стаў абавязковым месцам для наведвання для ўсіх аматараў творчасці Ігнацыя Пянькоўскага. Аднак тутэйшая калекцыя  гэта больш, чым проста галерэя карцін  гэта таксама брама ў інтымны свет мастака.

 Мы хацелі, каб у вас была магчымасць зірнуць вачыма мастака на свет, у якім ён жыў, праз прадметы, якія яго акружалі(…) Напрыклад, у нас захаваліся два збаночкі з яго майстэрні, якія можна ўбачыць таксама на ягоных нацюрмортах. Невялікі і непрыкметны зялёны флакон бачны на адной з нашых карцінаў, а другі ў клетку – на некалькіх іншых. Уважлівы глядач, які звяртае ўвагу на дэталі, абавязкова знойдзе гэтыя флаконы-збаночкі не на адной карціне,  кажа куратар.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калекцыя карцінаў прадстаўлена ў гістарычнай паляўнічай сядзібе графаў Патоцкіх з XIX стагоддзя, перанесенай у Цехановец з Сямёнаў (поль. Siemiony). У цяперашні час па абодва бакі будынка можна ўбачыць працы Ігнацыя Пянькоўскага. Справа зала з мастацкімі дасягненнямі Пянькоўскага  мэбля і дробязі з яго сямейнага маёнтка ў вёсцы Сутна, а злева  два пакоі, у тым ліку гасціная і жывапісная майстэрня з 1933 года.

На здымку Ігнацы Пянькоўскі ў сваёй жывапіснай майстэрні ў 1933 годзе, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

 Натхненнем для стварэння новай выставы  жывапіснай майстэрні Ігнацыя Пянькоўскага, якая была адкрыта ў мінулым годзе, стала фатаграфія, знойдзеная ў Нацыянальным лічбавым архіве. На гэтай фатаграфіі мы бачым мастака ў ягонай майстэрні і партрэт аголенай жанчыны. Мадэль трымае ў руцэ мастацкі часопіс, дзякуючы якому мы датавалі фатаграфію вераснем 1933 года. Дарэчы, надоечы, літаральна паўтара ці два месяцы таму, нашая калега знайшла згаданую фатаграфію, на старонках часопіса «Святовід» (поль. Światowid) з канца 1933 года. Такім чынам, нашыя здагадкі адносна часу аказаліся правільнымі. Дарэчы нам удалося набыць гэты часопіс, і цяпер ён ляжыць на ложку пад партрэтам Ігнацыя Пянькоўскага,  кажа з гонарам старэйшы куратар, загадчыца Мастацкага аддзела Музея сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы Крыстына Багуцка.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ігнацы Пянькоўскі памёр у Кракаве ў 1948 годзе, ніколі не забыўшы сваіх каранёў. Сёння, як жыхары Падляшша, так і госці музея ў Цеханоўцы, могуць адудзячыць крыху забытаму мастаку за яго вернасць малой айчыне хоць успамінам.

Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Запрашаем наведаць Музей сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы, каб пабачыць раку Буг і Падляшша вачыма выдатнага майстра.

Зялёны збаночак, калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Зялёны збаночак на карціне Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Збаночак на карціне Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Збаночак на карціне Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Збаночак на карціне Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Збаночак на карціне Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Паляўнічая сядзіба графаў Патоцкіх з XIX стагоддзя з Сямёнаў, дзе размяшчаецца калекцыя карцінаў Ігнацыя Пянькоўскага, Музей сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Экатурызм з місіяй. Як даследаваць самыя дзікія куткі Польшчы, дапамагаючы навукоўцам (ВІДЭА)

24.04.2026 15:30
Назіранне за маленькай птушкай можна дасканала спалучыць з адпачынкам у месцах, якія звычайна недаступныя для людзей.

Дзе людзі ходзяць па вадзе... Мэхэлінкі і Рэва – ідэальны прыморскі дуэт (ВІДЭА+ФОТА)

08.05.2026 16:01
Запрашаем вас у адзін з самых фотагенічных куткоў Пуцкай бухты, дзе мора ўсё яшчэ мае душу.