Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Белавежская пушча — унікальнае месца ў свеце. Варта памятаць пра гэта падчас наведвання старажытнага лесу (ФОТА)

10.07.2026 17:01
Падказваем, як спланаваць ідэальную паездку ў пушчу і на што варта звярнуць увагу.
Аўдыё
  • Белавежскую пушчу можна «даследаваць» дзясяткамі розных спосабаў
     1846 ,    .
Драўляная сядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы.Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Па сцежках Белавежскага нацыянальнага парку ці па сцежках дзяржаўных лясоў? З хатнім гадаванцам ці ў адзіночку? Як спланаваць паездку ў Белавежскую пушчу, не парушаючы правілаў, якія абараняюць гэтую ўнікальную экасістэму? Што сапраўды варта паглядзець? Якія формы турызму даступныя ў парку?

Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежскую пушчу можна «даследаваць» дзясяткамі розных спосабаў. Веласіпедная паездка па лясных сцежках, сямейная прагулка па драўляных мастках або ўнікальны паход з гідам прама ў некранутае чалавекам «сэрца» старажытнага лесу?

Спадар Марэк Свіць (Marek Świć) з Белавежскага нацыянальнага парку, распавядае пра тое, як спланаваць ідэальную паездку ў пушчу і на што звярнуць увагу.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Безумоўнай славутасцю Белавежскага нацыянальнага парку і яго сімвалам з'яўляюцца зубры, статак якіх у парку пастаянна расце, а гэта, у сваю чаргу, павялічвае нашы шанцы ўбачыць «караля лесу» на ўласныя вочы. Аднак сімвал пушчы таксама стварае выклік для парку і турыстаў.

— У канцы мінулага года ў нас была амаль 1 200 жывёл. Нараджаюцца новыя цяляты, таму, верагодна, іх будзе яшчэ больш, і тут узнікае праблема, бо мы больш не можам утрымліваць такую вялікую колькасць жывёл у лесе. Акрамя таго, структура сельскай гаспадаркі па-за межамі Белавежскай пушчы змянілася, — кажа эксперт Марэк Свіць.

Гаворка ідзе пра тое, што вялікія плошчы пасеваў, напрыклад, рапсу, спакушаюць зуброў багаццем ежы. Гэта, у сваю чаргу, выклікае канфлікты з мясцовымі фермерамі, а таксама нясе рызыку небяспечных здарэнняў на дарогах. Пра гэта павінны таксама памятаць турысты.

«Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё «Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежская пушча — гэта жывы дом для амаль 60 відаў млекакормячых, 200 відаў птушак і тысячы грыбоў і насякомых, якія жывуць тут дзякуючы натуральнаму цыклу «гібелі» дрэў. Турысты, якія наведваюць пушчу стаяць перад велізарным выбарам: як пачаць яе даследаваць?

Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Супрацоўнікі парку падрыхтавалі багатую прапанову. Тым, хто аддае перавагу незалежнасці, парк прапануе бясплатныя, добра абсталяваныя маршруты ў паўночнай частцы лесу, а таксама ўнікальныя пешаходныя драўляныя масткі, такія як вядомая сцежка «Рэбры зубра»(«Żebra Żubra») ці «Cцежка каралеўскіх дубоў» («Szlak Dębów Królewskich»). Дзякуючы свайму рэльефу лес асабліва папулярны сярод веласіпедыстаў.

— У нас ёсць пешаходныя маршруты рознай даўжыні і складанасці. Магчыма, самым каштоўным і цікавым маршрутам, якім павінен прайсці кожны аматар прыроды, зʼяўляецца «Сцежка да дуба Ягайлы», якая размешчана на тэрыторыі строгай ахоўнай зоны парку. Яна даступная толькі з гідам і толькі для групаў да дзесяці чалавек. Аднак там мы можам сапраўды дакрануцца да «сэрца» лесу — яго найлепш захаванай старажытнай часткі. На тых, хто хоча самастойна даследаваць паўночную частку парку чакаюць тры бясплатныя сцежкі рознай даўжыні. Да іх можна даехаць на машыне. Яны абсталяваны турыстычнай інфраструктурай — ад інфармацыйных дошак да навесаў для турыстаў. Кожны можа знайсці нешта для сябе, — кажа Марэк Свіць.


«Сцежка Каралеўскіх Дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё «Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Усё ж трэба памятаць, што ў пушчы мы толькі госці, каб паглядзець на рэдкіх жывёл, не парушаючы іх спакою, мы павінны выконваць асноўныя правілы паводзінаў.

— Перш за ўсё, трымаемся пазначаных сцежак і не адыходзім ад іх. Не знішчаем расліны. У парку не збіраем грыбоў і ягадаў — хоць у большай частцы лесу гэта магчыма. Належныя паводзіны маюць вырашальнае значэнне, бо тады ў нас ёсць шанец сустрэць жывёл, якія ў прынцыпе пазбягаюць людзей. Перш за ўсё гаворка пра зуброў. У большасці месцаў на тэрыторыі парку забаронена карыстацца маторнымі транспартнымі сродкамі, — нагадвае эксперт.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Многія з нас не ўяўляюць сабе адпачынку без свайго хатняга гадаванца. Калі мы плануем шпацыр з сабакам па парку, варта быць надзвычай асцярожнымі. Аказваецца, што павадок — гэта не толькі пытанне правілаў парку, але ў першую чаргу пытанне нашай бяспекі.

— За выключэннем тэрыторыі парку і строгай ахоўнай зоны, куды дазволены ўваход толькі з сабакам-памочнікам, іншыя сцежкі адкрыты для сабак, але іх нельга адпускаць з павадка. Напрыклад, зубры не церпяць сабак, а сабака, якога гоніць зубр, як правіла ўцякае ў бок уладальніка і гэта стварае рэальную небяспеку. Прасцей кажучы, сабакі на павадку і разумна, — папярэджвае Марэк Свіць.

Брама ў Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Брама ў Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калі нам не пашанцуе ўбачыць зуброў у пушчы, то непадалёк ад Белавежы знаходзіцца Дэманстрацыйны запаведнік зуброў (Rezerwat pokazowy żubrów), дзе мы абавязкова ўбачым іх зблізку і ў бяспечных абставінах.

Драўляная сядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежскі нацыянальны парк — гэта не толькі дзікая прырода. Гэта таксама захапляльная гісторыя і архітэктура, схаваныя ў Палацавым парку. Дарэчы, тут знаходзіцца найстарэйшы драўляны будынак у рэгіёне — нядаўна выдатна адрэстаўраваны будынак, у якім цяпер месціцца «Цэнтр прыродазнаўчай адукацыі».

— Палацавы парк — гэта комплекс, які быў створаны вакол неіснуючага ўжо царскага палаца. Хоць палаца няма, то інфраструктура і шматлікія, гістарычныя палацавыя будынкі з чырвонай цэглы захаваліся. Адным з іх зʼяўляецца праваслаўная царква Святога Мікалая. На тэрыторыі Палацавага парку знаходзіцца таксама найстарэйшы будынак у Белавежы – драўляная сядзіба гродзенскага губернатара. Верагодна, гэта адзін з найстарэйшых драўляных будынкаў у Падляскім ваяводстве, які датуецца 1846 годам. Нядаўна нам удалося цалкам яго адрамантаваць, – кажа супрацоўнік Белавежскага нацыянальнага парку Марэк Свіць.

Царква Святога Мікалая ў Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Царква Святога Мікалая ў Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ідэальным адпраўным пунктам для падарожжа ў Белавежскую пушчу зʼяўляецца сучасны мультымедыйны Музей прыроды і лесу. Экспазіцыя паказвае гісторыю Белавежскай пушчы і ейнай эксплуатацыі на працягу стагоддзяў, а таксама прыроднае багацце старажытнага лесу.

Запаведнік «Высокае балота». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Запаведнік «Высокае балота». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежская пушча прыцягвае турыстаў у любую пару года, бо застаецца прывабнай цягам усяго года. Наведваючы парк, мы не толькі знаходзімся ў кантакце з некранутай чалавекам прыродай, але і непасрэдна падтрымліваем мясцовых жыхароў — аграсядзібы, гідаў і рэстараны. Аднак варта памятаць, што безумоўнай умовай паспяховага адпачынку ў Белавежскай пушчы з’яўляецца павага да гэтага ўнікальнага месца.

Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Падземнае каралеўства крэйды. Як некантраляваны промысел прычыніўся да стварэння падземнага лабірынта ў Хэлме (ФОТА)

19.06.2026 12:01
Без Крэйдавай шахты ў Хэлме не было б вядомых кракаўскіх Суконных радоў.