Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як вядомы польскі жывапісец Войцех Косак заплаціў за вячэру карцінай. Адкрываем сакрэты бровара ў Звяжынцы (ФОТА)

31.07.2026 17:01
У Музеі бровара «Звяжынец» мы адкрыем бурную гісторыю 200-гадовай прамысловай жамчужыны Расточча.
Аўдыё
  • У Музеі бровара «Звяжынец» мы адкрыем бурную гісторыю 200-гадовай прамысловай жамчужыны Расточча
  . :  ,
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы адправімся на маляўнічае Расточча ў паўднёва-ўсходнюю Польшчу, дзе гісторыя польскай арыстакратыі перасякаецца з традыцыямі рамёстваў і прамысловай рэвалюцыяй. Нашая мэта  Звяжынец (поль. Zwierzyniec) — сэрца Замойскай ардынацыі (поль. Ordynacja Zamojska)  адной з першых магнацкіх ардынацый у Рэчы Паспалітай.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Менавіта тут, на ўскраіне Расточанскага нацыянальнага парка, размяшчаецца гістарычная архітэктурная і прамысловая жамчужына: Бровар «Звяжынец» і яго ўнікальны музей.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Каб зразумець, як у невялікім паселішчы на Расточчы ўзнік буйны бровар, мы павінны вярнуцца ў самы пачатак XІX стагоддзя. Усё пачалося з вялікай палітыкі, гандлёвага эмбарга і... захаплення пэўным напоем, распаведае спадарыня Катажына Памараньска (Katarzyna Pomarańska) з Бровара «Звяжынец».

 Бровар у Звяжынцы быў заснаваны Станіславам Косткай-Замойскім (поль. Stanisław Kostka-Zamoyski)  дванаццатым спадчыннікам ардынацыі Замойскіх, якая валодала Замойшчынай, у тым ліку горадам Замасць (поль. Zamość) і навакольным рэгіёнам. У Звяжынцы размяшчалася праўленне Замойскай ардынацыі і тут быў заснаваны бровар, дзеля чаго былі выкарыстаныя існуючыя будынкі. На самой справе, бровар быў заснавана з-за эмбарга на ўвоз англійскага піва  надзвычай папулярнага ў той час. Дарэчы, гэтае піва вельмі падабалася самому ардынату. Станіслаў Замойскі дамогся таго, каб піва ў Звяжынцы выраблялі англійскія півавары, якіх ён адмыслова прывёз у Звяжынец. Пачатак вытворчасці піва ў Звяжынцы датуецца 1806 годам,  кажа Катажына Памараньска.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Такім чынам, 1806 год стаў афіцыйным пачаткам гэтай незвычайнай гісторыі. Аднак наступныя дзесяцігоддзі не пашкадавалі бровару драматычных паваротаў. Заводу давялося сутыкнуцца з разбуральнымі стыхійнымі бедствамі, зменлівымі рынкавымі тэндэнцыямі і геапалітычнымі падзеямі. Ён перажыў пажар, прыход чэшскіх півавараў, якія прынеслі з сабой рэвалюцыю ў выглядзе новага віду піва (піва нізавога закісання), і цяжкія гады сусветных войнаў, калі армія рэквізавала ключавую для бровара сыравіну.

 Перш за ўсё, важнай датай з'яўляецца 1810 год, калі бровар быў знішчаны пажарам. Пазней ягоныя будынкі былі адноўлены. Яшчэ адзін важны перыяд  1840-я гады, калі чэхі запачаткавалі ў Звяжынцы вытворчасць піва ў баварскім стылі, што прычынілася да росту вытворчасці і продажаў піва, то бок да развівацця бровара. А потым быў перыяд Першай сусветнай вайны  ключавы, бо ў 1915 годзе вытворчасць піва спынілася  гэта быў адзіны такі працяглы перапынак у вытворчасці піва ў бровары, і гэта адбылося ў выніку недахопу сыравіны, якую рэквізавала армія. Пасля заканчэння вайны бровар прайшоў мадэрнізацыю і вытворчасць аднавілася ў 1922 годзе. У міжваенны перыяд вытворчасць квітнела. Падчас Другой сусветнай вайны бровар знаходзіўся пад кіраваннем нямецкіх акупантаў. За гэты час вытворчасць працягвалася. Важнай датай зʼяўляецца 1944 год, калі Замойская ардынацыя была ліквідаваная, а бровар перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Важнай датай пасляваеннага перыяду лічыцца 1970 год, калі бровар у Звяжынцы быў уключаны ў склад Люблінскага піваварнага завода, часткай якога з’яўляецца па сённяшні дзень,  нагадала наш экскурсавод.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на тое, што асноўныя прынцыпы варэння піва заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, то тэхналогіі радыкальна змянілі ўмовы працы і ейную эфектыўнасць. Напрыклад, у мінулым, каб астудзіць гарачае сусла, зімой трэба было назапашваць лёд. З бліжэйшых сажалак выразаліся блокі лёду, якія захоўваліся на адмысовых складскіх памяшканнях, пабудаваных на схілах мясцовага Букавага ўзгорка. Сёння масіўныя адкрытыя чаны саступілі месца бяспечным і герметычным сістэмам, а натуральны лёд – сучаснай тэхніцы.

 Калі мы ўваходзім у броварную варыўню, мы бачым усе чаны, якія па сутнасці выглядалі аднолькава на працягу стагоддзяў. Раней астуджэнне піўнага сусла адбывалася пры дапамозе лёду. Сёння ў нас ёсць цеплаабменнік, які робіць гэта значна хутчэй і лепш. Узімку, дзеля гэтага здабывалі лёд і захоўвалі ў адмысловых памяшканнях. Падчас экскурсіі вы можаце паглядзець таксама адкрытыя чаны для закісання. Сёння яны закрытыя, у тым ліку з меркаванняў бяспекі. Раней да працы ў бровары таксама выкарыстоўваліся коні, напрыклад, для перавозкі сыравіны,  кажа спадарыня Катажына.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хоць сёння гістарычная частка бровара ўжо не выкарыстоўваецца для масавай вытворчасці, то яна атрымала другі шанец стаўшы ўнікальнай славутасцю на турыстычнай мапе Расточча.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У жніўні 2014 года тут адкрыўся Музей бровага «Звяжынец», які ўпісваецца ў постіндустрыяльны турызм  вельмі папулярны ў апошнія гады. Наведвальнікі могуць не толькі палюбавацца гістарычнай архітэктураў, але таксама абсталяваннем завода, у тым ліку найстарэйшым чанам з 1927 года, паглядзець багатую калекцыю куфляў, бутэлек і этыкетак і адчуць асаблівы мікраклімат былой броварнай варыўні, якая застаецца прыемна прахалоднай нават у 30-градусную спякоту.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музейную выставу завяршае асаблівы экспанат, які злучае свет рамёстваў са светам мастацтва. Гэта копія знакамітага рэкламнага плаката выдатнага польскага жывапісца Войцеха Косака. З гісторыяй узнікнення твора звязаная цікавая гісторыя.

 Паводле апошняга ардыната  Яна Замойскага, Войцех Косак запрасіў некалькіх вядомых людзей у рэстаран у Варшаве. Вячэра была багатая  піва і іншыя моцныя напоі, шмат ежы... Але калі справа дайшла да аплаты, аказалася, што Войцеху Косаку няма чым плаціць. І тады на дапамогу жывапісцу прыйшоў тагачасны ардынат Маўрыцый Замойскі. Ён заплаціў за вячэру, але ўзамен хацеў, каб Косак намаляваў карціну, звязаную з броварам(…). На гэтай карціне мы бачым жаўнера, які трымае бутэльку піва з бровара ў Звяжыны. Дарэчы на бутэльцы бачым этыкетку, якая выкарыстоўвалася ў той час. Копіі гэтай карціны сталі першымі рэкламнымі плакатамі бровара ў Звяжынцы,  распавяла Катажына Памараньска(Katarzyna Pomarańska).

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Звяжынецкі бровар даказвае, што прамысловая спадчына Расточча можа адначасова радаваць, адукоўваць і забаўляць. Плануючы наступныя выходныя ці летні адпачынак у згаданым рэгіёне Польшчы, абавязкова дадайце гэтае месца ў свой спіс.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей бровара «Звяжынец» працуе сезонна. Таму варта пазнаёміцца з падрабязным графікам яго працы. Экскурсіі даступныя толькі з гідам. Улетку экскурсіі праводзяцца кожныя паўгадзіны, апошні ўваход а 17:00. Арганізаваныя групы (больш за дваццаць чалавек) могуць дамаўляцца на індывідуальныя экскурсіі, незалежна ад афіцыйнага графіка.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Звяжынец. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Установа ангажуецца таксама ў шматлікія рэгіянальныя мерапрыемствы  ладзіць экскурсіі з нагоды «Ночы музеяў», Летнюю кінаакадэмію і іншыя.

Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей бровара «Звяжынец». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Хэлм — яго імя» — гісторыя горада, які стагоддзямі быў культурнай мазаікай (ФОТА)

17.07.2026 17:33
Ад археалагічных скарбаў да сучаснага мастацтва. Музей Хэлмскай зямлі - гэта сапраўднае багацце розных унікальных калекцый.

Ад сціплага юбілею да 600 байдарак на рацэ Буг. Як у Драгічыне ўзнік найбуйнейшы байдарачны паход у Польшчы (ФОТА+ВІДЭА)

24.07.2026 17:01
Арганізатары паходу «500 байдарак» уражаны сёлетняй папулярнасцю мерапрыемства.