На рок-фестываль у Варшаве хацела прыйсці столькі аматараў беларускай музыкі, што клуб NIEBO не змог змясціць усіх жадаючых. У пятніцу вечарам пяты фестываль GRAJ сабраў пад адным дахам такіх знакамітых выканаўцаў, як Лявон Вольскі, J:МОРС, Дай Дарогу!, Dzieciuki, Разбітае Сэрца Пацана ды іншыя.
Усе квіткі былі прададзеныя за больш чым тыдзень да канцэрта. Дваім нашым слухачам пашанцавала — яны змаглі атрымаць бясплатны білет ад Беларускай службы Польскага радыё. У клубе сабраліся сотні беларусаў, якія жывуць у Польшчы, было чуваць таксама польскую ды ўкраінскую мовы. Людзі прыходзілі, каб сустрэцца з сябрамі, прыемна правесці час, былі таксама сем’і з дзецьмі.
Лявон Вольскі прадставіў сваю новую кампазіцыю «Пакідаем на Потым». Гэта песня пра тое, як мы адкладаем на пазней важныя словы, пачуцці, сустрэчы і рашэнні. Пры гэтым аказваецца, што некаторыя рэчы ўжо немагчыма вярнуць.
Паслухайце ў далучаным гукавым файле, як праходзіў фэст GRAJ.
нг