Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Замойскі музей — захавальнік стогадовай памяці (ФОТА)

19.09.2026 07:01
Расказваем пра тое, як дзякуючы ахвярнасці асобных людзей былі выратаваны каштоўныя помнікі Замойшчыны.
Аўдыё
  • Замойскі музей – захавальнік стогадовай памяці
Сядзіба Замойскага музея ў горадзе ЗамасцьЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замойскі музей у Замасці (поль. Muzeum Zamojskie w Zamościu) — установа выключнага культурнага значэння для ўсяго Люблінскага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што сёння музей асацыюецца з прыгожымі, маляўнічымі армянскімі камяніцамі, размешчанымі ў самым цэнтры Старога горада Замасця, то ягоны пачатак быў значна больш сціплым, а сваім цяперашнім росквітам ён абавязаны велізарнай рашучасці групы мясцовых энтузіястаў.

Сядзіба Замойскага музея ў горадзе Замасць. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Сядзіба Замойскага музея ў горадзе Замасць. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

І хоць музей перажыў лепшыя і горшыя часы, кожны раз ключом да яго выжывання аказваліся людзі – грамадскія актывісты, рэгіяналісты і куратары — якія былі гатовыя рызыкаваць уласнай бяспекай, каб захаваць музейную спадчыну.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Усё пачалося ў міжваенны перыяд, калі ў сэрцах замойскай інтэлігенцыі нарадзілася ідэя стварэння месца, якое б збірала матэрыяльныя сведчанні багатага мінулага рэгіёна і горада эпохі Адраджэння, нагадвае намесніца дырэктара Замойскага музея Кінга Каладзейчык (Kinga Kołodziejczyk).

— Замойскі музей у Замасці  адзін з найстарэйшых музеяў на Любліншчыне. Ён быў заснаваны 17 верасня 1926 года пастановай павятовага сейміка, як Музей Замойскай зямлі. Стварэнне гэтай установы было ў першую чаргу вынікам шматгадовых намаганняў мясцовых грамадскіх актывістаў і рэгіяналістаў, на чале з Зыгмунтам Клюкоўскім. Гэта шырока вядомая асоба, перш за ўсё, з-за сваіх дзённікаў перыяду акупацыі, а таксама як сведка Нюрнбергскага працэсу. У 1920-х гадах ён быў заўзятым прыхільнікам ідэі стварэння такой установы ў Замасці. Ідэя Зыгмунта Клюкоўскага знайшла групу прыхільнікаў,  нагадала спадарыня віцэ-дырэктар.

Пачатак Другой сусветнай вайны стаў сапраўдным выпрабаваннем для маладой музейнай установы. Нягледзячы на тое, што сам Замасць пазбег сур’ёзных ваенных разбурэнняў, музейныя калекцыі пастаянна знаходзіліся пад пагрозай разрабавання з боку акупацыйных войскаў.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Менавіта ў гэты бурны час у гісторыі ўстановы з’явіўся Уладзіслаў Кабат(Władysław Kabat), які пазней стаў першым пасляваенным дырэктарам установы.

Яго бескампрамісная пазіцыя і талент дапамаглі выратаваць бясцэнныя калекцыі ад вывазу адступаючымі нямецкімі войскамі. Гэты незвычайны ўчынак грамадзянскай і прафесійнай стаў часткай гісторыі працы музейных работнікаў з Замасця.

 Сам горад Замасць асабліва не пацярпеў падчас акупацыі. Што тычыцца музейных калекцый, то яны таксама, на шчасце, перажылі гэты перыяд у першую чаргу, дзякуючы адданасці справе, але і неверагоднай мужнасці будучага першага дырэктара музея Уладзіслава Кабата. Калі ён даведаўся, што акупанты вызначылі адну з армянскіх камяніц, так званую камяніцу «Пад анёлам», для захоўвання музейных калекцый, ён таемна зрабіў запасныя ключы ад дзвярэй, і калі нямецкія акупанты адступалі з горада, забяспечыў захаванасць калекцый, такім чынам абараняючы іх ад крадзяжу,  распавядае экспертка.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пасля вайны музей павольна аднаўляў сваю пазіцыю, спачатку працуючы ў вельмі абмежаванай прасторы. Пераломны момант адбыўся ў 1989 годзе, калі ўстанова атрымала пастаянную сядзібу ў чатырох адноўленых армянскіх камяніцах.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У цяперашні час сэрцам музейнай экспазіцыі з'яўляецца пастаянная выстава, прысвечаная заснавальнікам горада  роду Замойскіх. Менавіта тут турысты могуць убачыць найкаштоўнейшыя прадметы, у тым ліку знакаміты партрэт заснавальніка горада.

 Пастаянныя выставы складаюцца з чатырох асноўных экспазіцый. Першая і найважнейшая — гэта выстава: «Замасць, род Замойскіх і Замойская ардынацыя 1580–1939». Яна расказвае пра нашы карані, пра Яна Замойскага і яго фенаменальную ідэю стварэння горада з нічога. Сярод іншага, тут абавязкова варта паглядзець партрэт Яна Замойскага з канца XVІІ  пачатку XVІІІ стагоддзяў. Варта дадаць, што гэта твор невядомага мастака, тым больш важны для нас, што стаў першым экспанатам, уключаным у жывапісную калекцыю музея. Дарэчы, партрэт так званага «Чырвонага Яна» зараз вельмі распаўсюджаны  яго можна паглядзець практычна ў кожным падручніку па гісторыі. Менавіта таму гэта, безумоўна, экспанат «нумар адзін,  кажа Кінга Каладзейшык.

Музей можа пахваліцца таксама цікавай этнаграфічнай калекцыяй, дзе прадстаўлены арыгінальныя рэгіянальныя народныя касцюмы XIX стагоддзя.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Не менш уражвае і археалагічны аддзел з пастаяннай экспазіцыяй пад назвай «Замасць у дагістарычныя часы і ў раннім сярэднявеччы», якая зʼяўляецца вынікам шматгадовых даследаванняў і археалагічных раскопак.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей таксама ганарыцца адной з найбуйнейшых нумізматычных калекцый у Польшчы.
Акрамя галоўнай сядзібы ў гістарычных армянскіх камяніцах ля Старога рынку, Замойскі музей кіруе Музеем умацаванняў і зброі «Арсенал», а таксама нядаўна адноўленай экспазіцыяй.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Установа прасоўвае таксама памяць пра складаныя і балючыя старонкі гісторыі XX-га стагоддзя. Асаблівае месца займае Замойская ратонда, якая падчас акупацыі стала месцам расстрэлу тысячаў жыхароў рэгіёна.

 Замойская ратонда, крэпасць XIX стагоддзя, якую падчас Другой сусветнай вайны немцы выкарыстоўвалі як турму і перасыльны лагер для жыхароў Замойскага рэгіёна. Гэта асаблівае месца, месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Замойскі музей забяспечвае апеку над гэтым месцам, якога не было б, калі б не згаданы Уладзіслаў Кабат і грамадскія актывісты, якія імкнуліся да яго выратавання. Ратонда была недаступным месцам, дзе немцы спрабавалі замяць сляды сваіх злачынстваў, але камісія, створаная адразу пасля таго, як яны пакінулі Замойшчыну  у ліпені 1944 года, прыняла меры, каб забяспечыць аб’ект, як матэрыяльнае сведчанне гэтых злачынстваў,  кажа спадарыня віцэ-дырэктар.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак сучасны Замойскі музей  гэта не толькі традыцыйныя выставы і разважанні пра мінулае. Гэта дынамічная ўстанова, якая шукае сучасных формаў сувязі са сваёй аўдыторыяй. Ейны каляндар мерапрыемстваў напоўнены шматлікімі мерапрыемствамі на адкрытым паветры, майстар-класамі і кірмашамі  ад традыцыйнага велікоднага кірмашу, дзе прадстаўлены ўнікальныя рэгіянальныя велікодныя яйкі, да майстар-класаў па каліграфіі падчас першамайскіх выходных, Гетманскага кірмашу ў чэрвені, а таксама Еўрапейскі дзён археалогіі напрыканцы чэрвеня.

Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойскі музей. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Адным з самых відовішчных мерапрыемстваў, у якія ангажуецца ўстанова з’яўляецца «Ноч музеяў», якая прыцягвае тысячы наведвальнікаў.

 Падчас замойскай «Ноч музеяў» мы бясплатна адкрываем для вас усе нашы прасторы. Акрамя таго, да гэтага начнога мерапрыемства далучаюцца і іншыя ўстановы, звязаныя з музеем. Кожны год з гэтай нагоды нашыя выставы наведваюць больш за дзве тысячы наведвальнікаў. Гэта таксама момант, калі нашыя супрацоўнікі выступаюць у гістарычных касцюмах, то бок ёсць армянка і выкладае ткацтва, ёсць сам Ян Замойскі. У сваю чаргу ў замойскім «Арсенале» наш супрацоўнік, які адыгрывае ролю пушкара з XVII стагоддзя, дэманструе, як гэта было страляць з гарматы. Такім чынам, у нас ёсць шмат розных атракцыёнаў,  кажа намесніца дырэктара Замойскага музея ў Замасці Кінга Каладзейчык.

Музей умацаванняў і зброі «Арсенал». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей умацаванняў і зброі «Арсенал». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гэтую багатую прапанову дапаўняе ўнікальная скульптурная галерэя прафесара Марʼяна Канечнага і патрыятычныя сямейныя майстар-класы, якія арганізуюцца ў гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы, то бок 11 лістапада.

Замойская ратонда - крэпасць XIX стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойская ратонда - крэпасць XIX стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

За 100 гадоў сваёй гісторыі Замойскі музей са сціплай мясцовай установы ператварыўся ў сучасны музейны комплекс. Спалучаючы ўвагу да матэрыяльных сведчанняў мінулага з адкрытасцю для сучаснай аўдыторыі, музей застаецца найлепшым амбасадарам гісторыі і культуры Замойшчыны.

Cкульптурная галерэя прафесара Мар'яна Канечнага. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Cкульптурная галерэя прафесара Мар'яна Канечнага. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замойская ратонда - месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замойская ратонда - месца мучаніцтва жыхароў Замойшчыны падчас Другой сусветнай вайны. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Горад чатырох вежаў на Мазурах. Запрашаем у Пасым (ФОТА)

04.09.2026 15:50
Маршрут нашай прагулкі па адным з найстарэйшых гарадоў Мазураў вызначаюць чатыры вежы.

У краіне піхты, бука і тарпана. Зялёнае сэрца Расточча прыцягвае турыстаў, як магніт (ФОТА)

11.09.2026 18:15
Прырода Расточаньскага нацыянальнага парку працягвае здзіўляць навукоўцаў.