Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па слядах Мікалая Каперніка і Ігнацыя Красіцкага. Наведваем «Вавель Поўначы» ў Лідзбарку Варміньскім (ФОТА)

21.11.2026 07:00
Распавядаем пра бурную гісторыю рэзідэнцыі варміньскіх біскупаў, таямнічае пахаванне ва ўнутраным двары замка і яго ўнікальныя барочныя сады.
Аўдыё
  • Па слядах Мікалая Каперніка і Ігнацыя Красіцкага. Наведваем «Вавель Поўначы» ў Лідзбарку Варміньскім
Замак біскупаў у Лідзбарку ВарміньскімЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Узвышаючыся ля сутоку рэк Лына і Сымсарна (Łyna i Symsarna), Замак варміньскіх біскупаў у Лідзбарку Варміньскім (Lidzbark Warmiński) (аддзел Музея Варміі і Мазураў з сядзібай у Ольштыне), справядліва называюць «Вавелем Поўначны».

Aрачныя галерэя ва ўнутраным двары Замка біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Aрачныя галерэя ва ўнутраным двары Замка біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Гістарычны аб’ект з'яўляецца адным з найкаштоўнейшых і найлепш захаваных помнікаў гатычнай архітэктуры ў Польшчы.

Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Стагоддзямі ён служыў галоўнай рэзідэнцыяй уладароў Варміі, прыцягваючы выдатных гуманістаў, мастакоў і навукоўцаў, у тым ліку сусветнавядомага астранома Мікалая Каперніка (Mikołaj Kopernik), які правёў самыя творчыя гады жыцця ў ягоных сценах, а таксама паэта і аднаго з найвыдатнейшых прадстаўнікоў польскага Асветніцтва біскупа Ігнацыя Красіцкага (Ignacy Krasicki).

Факсіміле кнігі Мікалая Каперніка «Пра кручэнне нябесных сфер». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Факсіміле кнігі Мікалая Каперніка «Пра кручэнне нябесных сфер». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння гэтая масіўная цагляная крэпасць-рэзідэнцыя захапляе не толькі строгай элегантнасцю сваіх сярэднявечных арачных галерэяў ва ўнутраным двары і каштоўнай паліхроміяй, але і багатай гісторыяй, якая надалей інтрыгуе даследчыкаў.

Пруская баба – каменная статуя, Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Пруская баба – каменная статуя, Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У доўгай гісторыі замка вылучаецца некалькі важных асоб, якія паўплывалі не толькі на яго архітэктуру, але і на яго адміністрацыйнае, палітычнае і культурнае значэнне ў гісторыі Польшчы. Адной з іх зʼяўляецца біскуп Генрых Сарбом (Henryk Sorbom), які заклаў асновы познесярэднявечнай біскупскай рэзідэнцыі.

Кружганкі на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Кружганкі ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Трывалай спадчынай біскупа па сённяшні дзень зʼяўляюцца каштоўныя фрэскі, якія ўпрыгожваюць арачныя галерэі ва ўнутраным двары замка, інакш кажучы, замкавыя кружганкі, распавядае навуковы супрацоўнік Замка варміньскіх біскупаў у Лідзбарку Варміньскім Дамян Завада (Damian Zawada).

— Яшчэ адной асобай, якая адыграла вельмі важную ролю, быў біскуп Лукаш Вацэнродэ (Łukasz Watzenrode). Яго найважнейшай роляй, з сённяшняга пункту гледжання, было запрашэнне ў Вармію Мікалая Каперніка. Аднак Лукаш Вацэнродэ таксама ўнёс свой уклад у развіццё культуры ранняй эпохі Асветніцтва ў замку. Ён быў вялікім мецэнатам мастацтваў і прасоўваў тагачасныя найноўшыя культурныя плыні (...) Наступны важны этап — дзейнасць біскупаў XVIII стагоддзя, асабліва біскупа Адама Станіслава Грабоўскага (Adam Stanisław Grabowski), які перабудаваў паўднёвую частку замка ў стылі барока(...) Сёння найбольш відавочным доказам яго намаганняў зʼяўляецца абсталяванне замкавай капліцы ў стылі барока і ракако. Апошнім важным біскупам, які жыў у замку, быў выбітны паэт Ігнацый Красіцкі, які стварыў у замку культурны цэнтр паўночнай Польшчы, — кажа наш эксперт.

Капліца на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Капліца ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замак у Лідзбарку Варміньскім даволі доўга, бо ажно да канца XVIII стагоддзя заставаўся біскупскай рэзідэнцыяй — гэта ўнікальная рыса сярод старажытных замкаў у рэгіёне. Хоць аб’ект амаль не пацярпеў у выніку прамых ваенных разбурэнняў, ён не пазбег гістарычных хваляванняў асабліва ў XVІІІ стагоддзі.

Лісты Ігнацыя Красіцкага, выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лісты Ігнацыя Красіцкага, выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

— Замак панёс найбольшыя страты ў 1704 годзе, калі яго акупавалі шведскія войскі падчас Паўночнай вайны пад кіраўніцтвам караля Карла Густава XII. Шведскі кароль заняў пакінуты абаронцамі аб’ект і пражываў у ім на працягу шасці месяцаў. Пасля адʼезду ён загадаў вывезці з замка, напрыклад, бібліятэку і іншыя каштоўныя рэчы. Дарэчы, згаданая бібліятэка да гэтага часу знаходзіцца ў Швецыі. Аднак найбольш складаным перыядам у гісторыі замка была першая палова XIX стагоддзя. Гэта быў перыяд, калі біскупы страцілі ўладу і ўжо не маглі сабе дазволіць утрымліваць замкавыя рэзідэнцыі, якія паступова прыходзілі ў заняпад, і большасць з іх пазней была знесена. На шчасце, замак у Лідзбарку Варміньскім захаваўся, бо было вырашана заснаваць у ім дзіцячы дом. У выніку былі знесеныя толькі часткі комплексу з XVIII і XVII стагоддзяў, але ўся сярэднявечная яго частка захавалася да нашых дзён, — расказвае спадар Дамян.

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Дзякуючы гэтаму цяпер турысты могуць палюбавацца не толькі сапраўднай гатычнай архітэктурай, але і багаццем 15 пастаянных экспазіцый, размешчаных ад падвала да самых верхніх паверхаў замка.

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выставы распавядаюць, між іншым, пра гісторыю крэпасці-рэзідэнцыі, паўсядзённае жыццё ейных жыхароў; прэзентуюць цудоўныя творы мастацтва — ад сярэднявечнай скульптуры і барочнага жывапісу да багатай калекцыі сучаснага мастацтва.

— Калі гаворка ідзе пра замкавыя памяшканні, то найбольшае ўражанне на турыстах робяць згаданая капліца з яе барочным дэкорам і вялікая трапезная (або замкавая сталовая) — велізарная зала, якая займае амаль увесь усходні флігель. Тут можна паглядзець выдатна захаванае зорчатае (таксама зоркавае) скляпенне і фрэскі з розных перыядаў, у тым ліку геральдычныя сімвалы чарговых варміньскіх біскупаў. Калекцыя была створананая ў XVII стагоддзі, і, што цікава, мы працягваем яе, уключаючы ўсіх біскупаў Варміі, ад самых ранніх часоў да нашых дзён, — тлумачыць навуковы супрацоўнік замка.

Вялікая трапезная на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Вялікая трапезная ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім — адно з найлепш вывучаных месцаў у Варміі. Раскопкі тут праводзіліся амаль бесперапынна з 1990-х гадоў да 2024 года. Іх вынікам былі, між іншым, абсалютна беспрэцэдэнтныя знаходкі.

Высеава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Высеава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

— Самае цікавае археалагічнае адкрыццё было зробленае на ўнутраным замкавым двары. Гаворка ідзе пра вельмі цікавае пахаванне, якое датуецца часам будаўніцтва замка, то бок канцом XIV стагоддзя. Гэта магіла вельмі высокага чалавека (каля 1,80 м), ва ўзросце каля 30 гадоў, які быў пахаваны на тэрыторыі замка. Цікава, што ў магільнай яме няма труны — проста яго паклалі на зямлю. У іншых замках у рэгіёне няма прыкладаў такіх пахаванняў, бо такой практыкі не існавала. Менавіта таму, гэтае пахаванне вельмі загадкавае. Паводле адной з найбольш цікавых гіпотэзаў, гэта быў прус — язычнік, пахаваны, каб паказаць змену паганскіх пахавальных абрадаў на хрысціянскія. Самі парэшткі не даюць адказаў на нашыя пытанні, таму знаходка сапраўды загадкавая і ўнікальная з пункту гледжання археалагічных даследаванняў, — кажа навуковы супрацоўнік Замка варміньскіх біскупаў у Лідзбарку Варміньскім Дамян Завада.

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Замак у Лідзбарку Варміньскім прапануе наведвальнікам не толькі гістарычныя інтэрʼеры і багатыя музейныя калекцыі, але і жывое прыроднае наваколле. Паркавая зона — гэта цікавы зялёны анклаў, які радуе наведвальнікаў круглы год, кажа замкавы асістэнт, адукатарка і садоўніца Марта Гэмбіцка (Marta Gębicka).

— Гэта барочны сад, але вельмі натуралістычны (...) Тут можна паглядзець віды раслін, якія былі папулярныя ў эпоху барока, але мы таксама імкнемся да біяразнастайнасці, бо акрамя эстэтычных і гістарычных аспектаў, замкавы сад — гэта месца для адукацыі і вывучэння экалагічных садоўніцкіх практык. Мы імкнемся зрабіць нашую паркавую зону прывабнай для турыстаў круглы год, напрыклад, у траўні тут цудоўна квітнеюць цюльпаны, у чэрвені — ружы, у тым ліку, іхныя гістарычныя гатункі, якія напаўняюць сад цудоўным водарам. А потым, таксама да канца лета, нешта тут адбываецца, бо мы хочам, каб замкавы сад заставаўся прывабным ажно да лістапада, — кажа супрацоўніца замкавага музея.

Паркавая зона ў Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Паркавая зона ў Замак біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей актыўна ўдзельнічае ў агульнанацыянальнай «Ночы музеяў», але можа пахваліцца таксама сваімі арыгінальнымі мерапрыемствамі.

— У траўні ў нас ладзіцца барочны «Бал у садах». Мерапрыемства арганізоўваецца двойчы — у траўні і летам. Яго ўдзельнікі пераносяцца ў часе і адчуваюць атмасферу былога біскупскага замка — вывучаюць прыдворныя танцы, такія як менуэт і паланэз; апранаюць вячэрнія або гістарычныя касцюмы і становяцца часткай спектаклю, а не проста гледачамі. Мы таксама гуляем у гульні, папулярныя сярод арыстакратыі таго часу, напрыклад, у крыкет (…). Акрамя таго, штогод падчас летніх вакацыяў у нас праходзіць цікавы фестываль «Varmia Musica», а таксама цыклічныя канцэрты «Замак музыкі», падчас якіх можам паслухаць класічную музыку, выкананую на старадаўніх інструментах у гістарычных інтэрʼерах, у тым ліку ў Вялікай трапезнай, — кажа замкавы асістэнт, адукатарка і садоўнік Марта Гэмбіцка.

Замак варміньскіх біскупаў у Лідзбарку Варміньскім прапануе шмат адукацыйных падзеяў для дашкольнікаў і моладзі, семʼяў з дзецьмі і дарослых. За парадкам канцэртаў, майстар-класаў, дакладаў і іншых мерапрыемстваў варта сачыць на афіцыйным замкавым сайце і старонцы ў Facebook.

Гістарычны аб’ект адкрыты круглы год з аўторка па нядзелю, у прыватнасці па аўторках і чацвяргах прымае наведвальнікаў ажно да 19:00. З музейнымі выставамі можна знаёміцца самастойна, з гідам на польскай або англійскай мовах або з дапамогай аўдыягіда, які даступны ў касе.

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выстава на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выстава сучаснага жывапісу на Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Выстава сучаснага жывапісу ў Замку біскупаў у Лідзбарку Варміньскім. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Пра што кажуць грошы? Кожная манета — унікальная крыніца гістарычных ведаў (ФОТА)

06.11.2026 16:00
Са старажытнасці грошы былі носьбітам прапагандысцкай, палітычнай і эканамічнай інфармацыі.