Беларуская Служба

Памер інвестыцыяў у Польшчы б’е рэкорд

24.07.2019 14:01
У першым квартале бягучага года іх аб'ём павялічыўся на больш за 12,5%.
Ядвігі ЭмілевічPAP/Radek Pietruszka

Паводле дадзеных Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогій, расце памер інвестыцыяў у Польшчу. У першым квартале бягучага года іх аб'ём павялічыўся на больш за 12,5%. Гэта найбольшы квартальны рост з 2015 года.

Паводле міністра Ядвігі Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz), гэтая тэндэнцыя назіраецца ўжо некалькі гадоў.

- У 2018 годзе гэтыя інвестыцыі выразна павялічваліся. Гаворка ідзе пра рост у двух сектарах – грамадскім і прыватным. Гэта нас вельмі цешыць.

Паводле Ядвігі Эмілевіч, шмат сведчыць пра тое, што ў наступных кварталах дадзеныя будуць аднолькава аптымістычнымі. Прычына - стабільны эканамічны рост і прыток грошай з Еўрасаюза.

Міністр прадпрымальніцтва і тэхналогій адзначыла, што інвестыцыі з’яўляюцца рухавіком некалькіх сегментаў эканомікі, у тым ліку будаўніцтва.

- Iнвестыцыі ў будынкі вырасьлі ў першым квартале бягучага года на ўзроўні больш за 32%. Гэта дазваляе Польшчы захаваць пазіцыю інвестыцыйнага лідара ў гэтым сектары. Чарговы сектар, гэта пераапрацоўчая прамысловасць і рост інвестыцый на каля 18%.

У 2018 годзе інвестыцыйныя выдаткі прадпрыемстваў склалі 212 мільярды злотых (больш за 49,5 мільярда еўра). Гэта рэкордны вынік у польскай эканоміцы.

аз