Беларуская Служба

Суд ЕС: Кампанія «Вялікапольская аўтастрада» павінна вярнуць грошы ў дзяржаўную казну

05.11.2019 11:11
Гаворка ідзе пра 1,4 мільярда злотых кампенсацыяў, якія кампанія атрымала ад уладаў на падставе няправільных вылічэнняў.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампаніі „Вялікапольская аўтастрада” давядзецца вярнуць амаль 1,4 мільярда злотых неналежнай кампенсацыі ў дзяржаўную казну. Канчатковую пастанову ў гэтай справе вынес Суд Еўрапейскага Саюза.

Справу некалькі гадоў расследавала Вышэйшая кантрольная палата, якая выявіла дрэнную сістэму вылічэння кампенсацый, якія кампанія атрымала за нібыта страчаны прыбытак на ўчастку аўтастрады А2 „Новы Томысль – Конін”.

Паводле прэс-сакратара Вышэйшай кантрольнай палаты Ксеніі Мацчак (Ksenia Maćczak), кампанія не можа абскарджваць рашэнне суда.

- Гэта рэальныя грошы і карысці для дзяржаўнай казны. Інспектары Вышэйшай кантрольнай палаты выявілі, што кампенсацыі для кампаніі за бясплатны праезд аўтастрадай былі налічаныя на падставе неактуальных прагнозаў руху і прыбытку. Цяпер пералічаныя назад грошы атрымае Агульнапольскіх дарожны фонд. Сродкі будуць прызначаныя на дарожныя інвестыцыі.

Кампанія атрымлівала кампенсацыю ў 2005-2011 гадах пасля ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі Саюз і змены сістэмы платнага праезду грузавых аўтамабіляў. У 2014 годзе польскі ўрад паведаміў Еўракамісіі аб тым, што кампанія няправільна налічвае памер кампенсацыі. Першы прысуд у гэтай справе быў вынесены ў 2017 годзе, але кампанія яго абскардзіла.

аз