Беларуская Служба

Антыманапольнае ўпраўленне наклала рэкордны штраф па справе Nord Stream 2

12.11.2019 15:11
Кампанія Engie Energy павінна заплаціць каля 40 млн еўра за адмову супрацы падчас антыманапольнага разбіральніцтва.
Аўдыё
  • Антыманапольнае ўпраўленне наклала рэкордны штраф па справе Nord Stream 2.
,
Газ, трубаPhoto: PatternPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў наклала рэкордны ў гісторыі штраф на кампанію, якая ўдзельнічае ў будаўніцтве газаправода Nord Stream 2. Швайцарская кампанія Engie Energy павінна заплаціць каля 40 млн еўра за адсутнасць супрацоўніцтва з упраўленнем.

Старшыня Упраўлення па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Марэк Нехцял (Marek Niechciał) тлумачыць, што Engie Energy не перадала ўпраўленню неабходнай інфармацыі.

- Кампаніі абавязаныя супрацоўнічаць з упраўленнем з мэтай паяснення антыманапольных пытанняў або пытанняў, датычных аховы спажыўцоў і канкурэнцыі. Калі яны гэтага не робяць, то мы маем права пакараць іх штрафам.

Марэк Нехцял дадаў, што рашэнне ўпраўлення не спыніць будаўніцтва другога газаправода з Расіі ў Германію па дне Балтыйскага мора.

- Мы праводзім базавае, антыманапольнае разбіральніцтва па справе Nord Stream 2, a такія разбіральніцтвы звычайна маюць характар ex post. Таму, калі па гэтай справе будуць прынятыя нейкія рашэнні, то, хутчэй за ўсё, менавіта ex post, то бок, ужо пасля заканчэння рэалізацыі інвестыцыі, якая, паводле інфармацыі СМІ, знаходзіцца на завяршальным этапе.

Штраф – гэта вынік разбіральніцтва, якое Упраўленне па ахове канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў пачало ў красавіку 2018 года ў дачыненні да канцэрну „Газпром” і пяці іншых кампаній.

Справа датычыцца супраціву ўпраўлення адносна стварэння кансорцыума для будаўніцтва другога газаправода па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію. У канцы 2015 года шэсць кампаній звярнуліся ва ўпраўленне з просьбай аб дазволе на стварэнне сумеснага прадпрыемства - Nord Stream 2 AG са штаб-кватэрай у Швейцарыі.

Кампанія Engie Energy можа абскардзіць накладзены ўпраўленнем штраф.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі