Беларуская Служба

Паводле экспертаў, самымі моцнымі валютамі свету ў 2019 годзе будуць украінская грыўна і расійскі рубель

16.12.2019 15:40
На першы позірк можа здзіўляць, што дзве дзяржавы, якія знаходзяцца ў стане канфлікту і маюць даволі кепскую эканамічную сітуацыю, дасягнулі падобнага поспеху.
Украінская грыўнафота: Pixbay/1082616/Creative Commons

За два тыдні да канца года эксперты ўжо амаль упэўнены, што самымі моцнымі валютамі на свеце ў гэтым годзе стануць украінская грыўна і расійскі рубель. Грыўна ўмацавалася ў адносінах да долара з пачатку года на больш чым 15%, а рубель – на звыш 10% – чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

На першы позірк можа здзіўляць, што дзве дзяржавы, якія знаходзяцца ў стане канфлікту і маюць даволі кепскую эканамічную сітуацыю, дасягнулі падобнага поспеху на фінансавых рынках. У чым прычына? Самая важная прычына падобная – гэта вельмі высокія працэнтныя стаўкі. Як украінскі, так і расійскі цэнтральныя банкі паніжалі свае працэнтныя стаўкі на працягу года пяць разоў.

Аднак, па словах старшыні ўкраінскага цэнтральнага банку Якава Смолія, моц грыўны бярэцца галоўным чынам з росту экспарту. Вялікая колькасць іншаземнай валюты на рынку ў кастрычніку і лістападзе была звязана перш за ўсё з даходам ад экспарту, асабліва дзякуючы рэкорднаму ўраджаю збожжа і рапсу, а таксама з тым, што вялікія дзяржаўныя прадпрыемствы з сельскагаспадарчай і металургічнай галіны бралі вялікія пазыкі ў замежнай валюце. Долары і еўра, атрыманыя з продажу збожжа за мяжой, пазней пераводзяцца ў грыўну, дзякуючы чаму дадзеная валюта ўмацоўваецца.

нг