Беларуская Служба

Ці сапраўды неабходна выбіць усіх дзікоў, каб выратаваць свінагадоўлю?

18.12.2019 16:30
Меркаваннем втэрынара, трэба радыкальна зменшыць папуляцыю дзікоў, паколькі чым больш дзікоў, тым хутчэй хвароба пераносіцца з хворай жывёлы на здаровую.
Afrykański pomór świń jest niegroźny dla człowieka, ale śmiertelny dla dzików i świń.
Afrykański pomór świń jest niegroźny dla człowieka, ale śmiertelny dla dzików i świń.Pixabay

Вялікая праблема для жывёлагадоўцаў, а дакладней, свінагадоўцаў у Польшчы – афрыканская чума свіней. Gazeta Wyborcza друкуе інтэрв’ю з прафесарам ветэрынарыі Зыгмунтам Пэйсакам. Ён прыводзіць словы сусветных экспертаў у дадзенай галіне, якія кажуць, што гэта самая небяспечная і сур’ёзная праблема для гадоўлі свінняў у гісторыі чалавецтва. Афрыканская чума – як лава, якую вельмі цяжка затрымаць, яна знішчае ўсё на сваім шляху.

Меркаваннем ветэрынара, адзіная магчымасць абмежаваць распаўсюд хваробы – радыкальна зменшыць папуляцыю дзікоў, паколькі чым больш дзікоў, тым хутчэй чума пераносіцца з хворай жывёлы на здаровую. Калі паляўнічыя іх не заб’юць, дзікі і так здохнуць ад хваробы, але будуць даўжэй пакутаваць. Пакуль што няма прышчэпкі ад афрыканскай чумы, а распрацоўка такога прэпарату цягнецца гадамі.

Пэйсак кажа, што ў тых раёнах Польшчы, дзе ўжо паявілася хвароба, найлепш было б поўнасці выбіць дзікоў, а ў іншых месцах максімальна абмежаваць іх папуляцыю, якая пазней і так адродзіцца.

Зусім не згаджаецца з такім меркаваннем прыродазнаўца, журналіст выдання Адам Вайрак. Ён прыгадвае, што афрыканская чума не нясе пагрозы людзям ды іншай жывёле, яна пагражае толькі свінагадоўлі. Нават дзікі ўжо могуць жыць нейкі час ад заражэння, магчыма, калісь яны набудуць імунітэт.

У гадоўлі тысячы свінняў жыве ў дрэнных умовах на малой паверхні, ім даюць лякарствы, каб толькі хутка набралі масы і далі высокі даход уладальніку. Каб уратаваць прыбыткі гадоўлі, ветэрынары прапануюць знішчыць важны элемент экасістэмы.

Радаслаў Наўрот/нг