Гэты год, які пакрысе падыходзіць да канца, быў удачным для большасці польскіх прадпрыемстваў – паведамляе Rzeczpospolita. Наступны год таксама, паводле прагнозаў эканамістаў, будзе часам росту, але на гарызонце ўжо відаць тармажэнне.
Выданне падрыхтавала спіс 2 тыс. самых буйных фірмаў у Польшчы, падлічыла іх даход у мінулым годзе. Сумарны даход вырас на 12% у параўнанні з папярэднім годам, а Валавы ўнутраны прадукт Польшчы за гэты час павялічыўся на 5,1%. Так што добры час для кампаніяй працягваецца, нягледзячы на галасы пра надыход эканамічнай дэкан'юнктуры.
Фірмы зарабляюць у Польшчы шмат, але іх кіраўніцтва занепакоенае значным ростам коштаў працы. Напрыклад, мінімальны заробак у будучым годзе вырасці да 2600 злотых (цяпер 2250 зл.). Гэта мацней за ўсё ўдарыць па меншых кампаніях. Вялікія фірмы ўжо раней зрабілі адпаведныя рухі, павышаючы заробкі сваіх супрацоўнікаў. Аднак, калі ўрад намераны даганяць Заходнюю Еўропы, павышаючы мінімальную зарплату, ён павінен узяць пад увагу таксама тое, што ўмовы эканамічнай дзейнасці ў Польшчы горшыя, чым, напрыклад, у Германіі ці іншых краінах Еўрапейскага саюзу, – адзначае старшыня Цэнтра імя Адама Сміта Анджэй Садоўскі.
Пётр Мазуркевіч/нг