Пачаўся новы, 2020 год. Цяпер, на пачатку года, шмат хто спрабуе спрагназаваць, што важнага здарыцца ў гэтым годзе. Мы спрабавалі зазірнуць у новы год і адказаць, што можа чакаць Польшчу ў гэтым годзе.
Апошнія гады Польшча была адным з лідараў эканамічнага росту ў Еўрапейскім Саюзе. У год польскі ВУП вырастаў на 4-5%. Для параўнання, ВУП Францыі прырастаў на 0,1-2% у год. Эканамічную вагу Польшча імкнулася пералажыць і на палітыку. Краіна актыўна выступала з рэгіянальнымі ды еўрапейскімі праектамі, як Міжмор'е ці Веймарская група. Таксама Варшава імкнулася наладзіць адносіны з суседзямі на Ўсходзе, у першую чаргу з Украінай ды Беларуссю, каб падтрымліваць незалежнасць згаданых дзяржаў.
У гэтым годзе сітуацыя можа крыху змяніцца. Упершыню за апошнія гады гучаць прагнозы эканамічнага запаволення ў Польшчы. Што тычацца палітыкі, асабліва адносін з ЕЗ, тут таксама шмат крытыкі. Былы польскі прэм’ер нават напісаў, што Польшчы можа пагражаць выдаленне з Еўразвязу ў звязку з канфліктам з Еўракамісіяй адносна прававых пераўтварэнняў у Польшчы.
У 2020-м годзе ў суседняй Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, краіне пагражае інтэграцыя з Расіяй. Ці Польшча змажа стаць альтэрнатывай расійскаму шляху для Беларусі? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Аляксандрам Папко.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыё