Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT купяць нямецкі Condor

24.01.2020 12:53
У Condor, які з'яўляецца важным партнёрам для нямецкіх турыстычных агенцтваў, працуюць каля 5 тысяч чалавек, авіяпарк фірмы – 60 самалётаў, пішуць на партале onet.pl.
Samolot Embraer 170 w barwach PLL LOT. Zdjęcie ilustracyjne
Samolot Embraer 170 w barwach PLL LOT. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/TheHighestQualityImages

Польскія нацыянальныя авіялініі LOT такім чынам выратуюць нямецкага авіяперавозчыка Condor, якому пагражаў крах пасля банкруцтва найстарэйшага ў свеце турыстычнага аператара фірмы Thomas Cook, піша інтэрнэт-партал onet.pl.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая паходзіць з «колаў, якія зараз вядуць перамовы», польскія авіялініі LOT перамагаюць у змаганні за Condor з некалькімі іншымі міжнароднымі інвестарамі, сярод якіх амерыканскія Apollo і брытанскі Greybull.

Зарэгістраваная ў Франкфурце-на-Майне авіякампанія Condor, якая з 2009 года належыць турфірме Thomas Cook, захавала фінансавую стабільнасць толькі дзякуючы фінансавай дапамогі нямецкай дзяржавы. Яе памер – 380 млн еўра. У Condor, які з'яўляецца важным партнёрам для нямецкіх турыстычных агенцтваў, працуюць каля 5 тысяч чалавек, авіяпарк фірмы – 60 самалётаў, пішуць на партале onet.pl.

эж