Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да трансфармацыі энергетыкі

28.01.2020 16:12
На бліжэйшыя гады Еўрапейскі Саюз вызначыў сабе за мэты змагацца з кліматычнымі зменамі.
Аўдыё
  • Перад Польшчай цяжкі выклік - рэформа энергетыкі
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Адна пятая будучага бюджэту ЕС будзе прызначана на рэалізацыю згаданай задачы. Польскі ўрад пагаджаецца з мэтамі, пры гэтым патрабуе ад ЕС большай падтрымкі.
У 2050-м годзе Еўрапейскі Саюз хацеў бы дасягнуць кліматычнага нейтралітэту, то бок нулявых выкідаў у атмасферу вуглекіслага газу.

Польшча ўзяла на сябе абавязак абмежаваць выкіды, аднак урад краіны ў цяжкай сітуацыі. Польская энергетыка моцна залежыць ад вугалі, адмова ад гэтай сыравіны будзе вельмі каштоўным і складаным працэсам. Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заяўляў ня раз, што трансфармацыя энергетыкі павінна ісці з павагай да людзей, а польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі казаў пра неабходнасць справядлівага падзелу коштаў трансфармацыі.

Польшча патрабуе больш часу і сродкаў на гэтым, чым іншыя краіны ЕС.
Еўрадэпутат ад партыі «Права і Справядлівасць» Ядвіга Вісьнеўска зазначыла, што ў Польшчы вугаль цяпер з'яўляецца сістэмнай сыравінай.

Нам давядзецца нечым замяніць вугаль, мы павялічваем пакуль працэнт газу ў энергетычным балансе краіны. Сёння вугаль складае – 80% у Польшчы, тады як у Францыі толькі 2%. Таму ім нашмат прасцей, іх кошты пераходу на кліматычны нейтралітэт значна ніжэйшыя. Найцяжэй будзе Польшчы, таму нам патрэбна рэальная дапамога.

Тым больш, што пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі будзе азначаць вялізарныя сацыяльныя кошты, зазначыў дзяржаўны сакратар у Міністэрстве фондаў і рэгіянальнай палітыкі Гжэгаж Пуда.

Уся Сілезія стаіць на вугалі. Гэта ня простая справа, якую можна прыспешыць. Еўрапейская камісія прапануе розныя вырашэнні, але, на нашу думку, прапанаваныя сродкі прызначаныя на гэта – замалыя. Апроч таго, выдаткаванне такіх сродкаў будзе патрабаваць вялізарных высілкаў. Мы ў Польшчы ўжо некалі праходзілі праз закрыццё шахт, і праз то, што адбывалася пазней.

Паводле ацэнак польскіх экспертаў, да 2030-га года на энергетычную трансфармацыю Польшчы спатрэбіцца 240 мільярдаў еўра. Пакуль жа Еўрасаюз стварыў Фонд справядлівай трансфармацыі з бюджэтам у 7,5 мільярды еўра. Польшчы прызнана 2 мільярды еўра. Гэта мала, але з нечага трэба пачытаць, кажа міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Малгажата Ярасіньска-Едынак.

Адбываецца прыцягванне розных крыніц фінансавання, у тым ліку свежыя дадатковыя сродкі для Польшчы. Да гэтых сродкаў мы дадаем яшчэ сумы з Палітыкі выроўнівання, а яшчэ шматлікія магчымасці з праграм «Заінвэстуй у ЕС», крэдыты ды пазыкі ад еўрапейскіх інвестыцыйных банкаў. Гэта добры пачатак, каб заняцца дадзеным пытаннем.

Польскі ўрад ужо пачаў рэалізацыю ўзорных праектаў па выкарыстанні чыстых крыніц энергіі. Так 100 мільёнаў злотых прызначана на ўсталяванне фотавальтаічных батарэяў на дахах жылых шматкватэрных дамоў у Познані. Гэта вынік паспяховай рэалізацыі іншай узорнай праграмы «Мой ток», калі ўрад даваў датацыі на ўсталяванне фотавальтаікі на дахах аднасямейных дамоў. Гаворыць міністр па справах клімату Міхал Куртыка.

На даху вялікага будынку будуць усталяваныя фотавольтаічныя панэлі, дзякуючы чаму можа быць абмежаванае спажыванне энергіі з сеці, якую патрабуе такі будынак.
Праграма будзе ажыццяўляцца праз выдзяленне крэдыту ад дзяржавы пад 2% на 7 год.

Гэта дазволіць скараціць спажыванне энергіі з сеці і дасць людзям ашчаднасці, кажа дырэктар Нацыянальнага фонда аховы прыроды і эканомікі Пётр Возьны.

Цягам 17 год кааператыў зможа на агульныя патрэбы атрымоўваць дармовую энергію. Мы палічылі, што для асобнай прыватнай гаспадаркі, кватэры, – гэта азначае ашчаднасці на ўзроўні 300 злотых у год пасля аплаты пазыкі.

Рэалізацыя дадзенай праграма пачнецца з 1-га сакавіка. Гэта адзін з крокаў, які польскі ўрад прымае ў напрамку трансфармацыі сваёй энергетыкі і пераводзе яе на чыстыя крыніцы.

Юры Ліхтаровіч