Польская версія Forbes апублікавала спіс 100 найбагацейшых палякаў. З гэтага рэйтынгу вынікае, што агулам у Польшчы пражывае 56 мільярдэраў (маецца на ўвазе ацэнка маёмасці ў польскіх злотых). Першае месца ў спісе займае Міхал Салавоў, маёмасць якога ацэньваецца ў 15 млрд 600 млн злотых (паводле сённяшняга курсу Нацыянальнага банку Польшчы адзін еўра каштуе 4 злотыя 31 грош).
Салавоў – найбагацейшы польскі прамысловец. Вялікія грошы ён зарабіў на хімічнай прамысловасці.
На другім месцы медыямагнат Зыгмунт Соляж. Пачатковы вялікі капітал ён зарабіў дзякуючы развіццю тэлебачання Polsat, якое цяпер пераўтварылася ў вялізны медыякангламерат. Цяпер Соляж, акрамя СМІ, інвестуе ў тэлекамунікацыю, энергетыку, фінансы і рынак нерухомасці. Яго маёмасць ацэньваецца ў 12 млрд 30 млн злотых.
На трэцім месцы «фармацэўтычны кароль» Ежы Старак. Паводле падлікаў, яго маёмасць складае 9 млрд 630 млн злотых. Старак мае ва ўласнасці адну з буйнейшых польскіх фармацэўтычных кампаній Polpharma і Herbapol – буйнейшага польскага вытворцу травяных лекаў і гарбат, зёлак, сіропаў і джэмаў.
Каб трапіць у сьпіс 100 найбагацейшых палякаў, трэба было перакрочыць планку ў памеры 549 млн злотых. А агульная маёмасць, якую маюць усе бізнесмены са спісу, складае 176 млрд злотых. Гэта амаль на 16% больш чым год таму, зазначае часопіс Forbes.
вс