Польскі рынак працы не выкарыстоўвае ў поўным аб’ёме патэнцыялу ўкраінцаў, якія працуюць у Польшчы, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna. Паводле праведзеных даследаванняў, ажно 95% украінскіх гастарбайтэраў маюць сярэднюю альбо вышэйшую адукацыю. 88% украінцаў займаюць пасады ніжэй за свае прафесійныя кваліфікацыі, 12% – згодна са сваім узроўнем адукацыі.
Як мы ўжо не раз паведамлялі, у Польшчы працуе больш за 1 млн грамадзян Украіны. Найбольш – у гандлі і паслугах, лагістыцы, будаўнічай галіне, прамысловасці.
З даследаванняў вынікае, што 54% украінскіх працаўнікоў мае сярэднюю адукацыю, 41% – вышэйшую, а базавую – усяго толькі 5%. Сярод рэспандэнтаў 51% украінцаў працуюць на заводах рабочымі, 40% з’яляюцца фізічнымі працаўнікамі ў іншых галінах. Кіроўныя пасады займае толькі 2% украінцаў, а 4% з’яўляюцца офіснымі супрацоўнікамі, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.
вс