Каронавірус стаў праблемай для аўтамабільнай прамысловасці – піша Анджэй Кублік у «Gazeta Wyborcza». Чарговыя аўтамабільныя фірмы заяўляюць, што ў сакавіку могуць спыніць вытворчасць, паколькі па прычыне каронавіруса не маюць паставак з Кітая.
З паловы сакавіка фабрыка электронікі японскіх фірмаў Denso i Fujitsu ў Малазе ў Іспаніі пачне спыняць вытворчасць, бо ёй не хапае запчастак з Кітая. Пасля выбуху эпідэміі ўлады Кітая загадалі тысячам фабрык спыніць працу. Каранцін быў уведзены ў рэгіёне, які з’яўляецца чацвёртым па велічыні прамысловым цэнтрам у Кітаі.
І хоць у апошнія два тыдні ўсё большая колькасць кітайскіх фабрык зноў адчыняецца, то завод у Малазе павінен будзе чакаць 3-5 тыдняў на пастаўку тавару.
Канцэрн Toyota паведаміў, што ў другім тыдні сакавіка можа пачаць абмяжоўваць вытворчасць з-за адсутнасці запчастак з Кітая. У Еўропе пра рызыку спынення працы першым паінфармаваў Fiat Chrysler у Сербіі. Пасля падобным тонам выказваліся Jaguar i Land Rover. Аднак, нельга выключыць, што ў будучым месяцы такая сітуацыя закране большую колькасць аўтамабільных канцэрнаў у свеце.
Выданне Rzeczpospolita піша, што ўжо бліжэйшыя тыдні адкажуць на пытанне, ці каронавірус на стала затрасе сусветнай эканомікай. У выніку сігналаў, якія паступаюць з сусветных рынкаў, многія кажуць, што можа паўтарыцца глабальны крызіс з 2008 году. Каронавірус выклікае землятрус у гаспадарцы. На біржах фіксуюцца сур’ёзныя падзенні акцый. Тры месяцы пасля пачатку эпідэміі ў кітайскай Ухані вірус уплывае на жыццё ў аддаленых нават на тысячы кіламетраў краінах.
Раптам аказалася, што небяспечна будаваць інтэграваную сістэму залежнасці канцэрнаў і дзяржаваў без механізмаў выконвання адзіных нормаў аховы здароўя ці навакольнага асяроддзя.
ав