Вірус заражае бізнес – артыкул пад такой назвай друкуе Rzeczpospolita.
Польшча можа сур'ёзна пацярпець ад каронавіруса. Эканамісты нават пачалі дапускаць магчымасць эканамічнага спаду ў краіне. Песімізм апраўдвае трагічныя гаспадарчыя дадзеныя з Кітая.
Эпідэмія каронавірусу можа знізіць тэмп росту польскай гаспадаркі да 1% – лічаць эканамісты Credite Agricole. Чорны сцэнар дапускае таксама два кварталы падзення ВУП, то бок гэтак званы тэхнічны спад. Інвестары баяцца, што праблемы гаспадаркі будуць сур’ёзнымі.
Адмыслоўцы Credite Agricole ацэньваюць, што каронавірус можа выклікаць збой у глабальным ланцужку вытворчасці ў Кітаі, зменшыць попыт на польскія тавары ў Кітаі і Італіі, а таксама абмежаваць экспарт, выпушчаных у Польшчы кампанентаў у Германію. Там змагаюцца з праблемай экспарту выніковага тавару ў Кітай.
Эксперты не ўзялі пад увагу іншыя аспекты эпідэміі, якія маглі б яшчэ больш паўплываць на пагаршэнне сітуацыі ў Польшчы. Яны не бяруць пад увагу ні распаўсюду вірусу з Італіі на цэлую Еўропу, ні пагаршэння настрою фірм і хатніх гаспадарак у Польшчы, якія маглі б запаволіць рост інвестыцый і спажывецкага ўзроўню.
ав