Беларуская Служба

Дасягненне кліматычных мэтаў у Германіі будзе залежыць ад расійскага газу

02.03.2020 15:39
У сувязі з вычэрпванне галандскіх залежаў расійскі напрамак будзе адказваць за значную частку газавых патрэбаў Германіі. 
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Немцы абвітыя газаправодам Крамля – піша Dziennik Gazeta Prawna. Спыненне працы вугальных і ядзерных электрастанцый можа прывесці да таго, што дасягненне кліматычных мэтаў у Германіі будзе залежыць ад расійскага газу.

У 2019 годзе краіна выпусціла рэкордную колькасць энергіі з газу. Рост запатрабавання на газ з’яўляецца вынікам паступовага спынення электрастанцый на іншыя віды паліва. Адначасова расце запатрабаванне на энергію з аднаўляльных крыніц энергіі і іншае эластычнае паліва, якое стабілізуе сістэму. Да гэтага часу гэтую ролю будзе адыгрываць газ і доступ да яго будзе ключавым для энергетычнай бяспекі. Таму Берліну залежыць на тым, каб забяспечыць пастаўкі пры дапамозе шматгадовых кантрактаў і інвестыцыяў у прамысловую інфраструктуру.

Праблема заключаецца ў тым, як заўважае Міжнароднае энергетычнае агенцтва, што мясцовая вытворчасць газу з’яўляецца невялікай і змяншаецца, а структура імпарту мяняецца. У 2018 годзе газ з Расіі складаў у Германіі 57% усіх паставак. 34% паступаюць з Нідэрландаў, а 5% з Нарвегіі. У сувязі з вычэрпванне галандскіх залежаў расійскі напрамак будзе адказваць за значную частку газавых патрэбаў Германіі. Залежнасць можа ўзмацніць Nord Stream 2.

Энергетычнае агенцтва звяртае ўвагу, што энергетычная сістэма, абапёртая на аднаўляльных крыніцах і на газе, можна прывесці да росту цэн. Такім чынам, паколькі Расія не зможа дазволіць сабе, каб закруціць газ, то атрымае патэнцыйна значны ўплыў на кошты энергіі ў Германіі.

ав